21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пайшлi па воўну, а вярнулiся стрыжанымi...

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

...У Веры Байковай (прозвiшчы зменена) быў яе родны дзядуля Фёдар Iванавiч, якi жыў у прыватным доме. Чалавек ён быў абачлiвы i ў 1993 годзе склаў завяшчанне, у якiм чорным па белым было напiсана, што хата i ўся iншая маёмасць пасля смерцi пераходзiць да яго дачкi. Гэта значыць, да мацi Веры Байковай. Але здарылася непрадбачанае: бацька перажыў сваю дачку, бо тая пайшла з жыцця раней за яго. Праз некалькi гадоў памёр i Фёдар Iванавiч, пасля чаго праз пэўны тэрмiн, як гэта i прадугледжана заканадаўствам, Вера Пятроўна адправiлася ў натарыяльную кантору з заявай выдаць ёй пасведчанне аб праве на спадчыну пералiчанага. Але там яе агарошылi, сказаўшы, што дзядок у чэрвенi, а затым яшчэ i ў жнiўнi 1997 года склаў iншае завяшчанне — на карысць жонкi Лiдзii Iванаўны.

Нешта тут не так, падман, падробка, махiнацыя, крутнулася ў галаве Байковай. Не мог Фёдар Iванавiч зрабiць гэта. Па дзвюх прычынах. Першая — яна ў яго любiмая ўнучка, i ён абяцаў перааформiць завяшчанне на яе. Другая — дзядуля быў паралiзаваны да такой ступенi, што не змог бы нават i подпiс свой паставiць уласнаручна пад тымi паперамi. Значыць, трэба звяртацца ў суд з iскавай заявай прызнаць тыя апошнiя завяшчаннi несапраўднымi.

На судовым пасяджэннi Лiдзiя Iванаўна iск не прызнала, матывуючы гэта тым, што хвароба, безумоўна, адлюстравалася на фiзiчным стане яе мужа, але нiякiм чынам не паўплывала на яго псiхiчнае здароўе i разумовае развiццё. Менавiта па яго жаданню, калi ён знаходзiўся ў бальнiцы, а потым, калi выпiсаўся адтуль, у прысутнасцi натарыуса i былi складзены тыя завяшчаннi. Подпiсы пад iмi зроблены яго рукой.

Ды не магло быць такога, даказвалi на словах Вера Пятроўна i яе сведка. Бо Фёдар Iванавiч дрэнна размаўляў, быў абмежаваны ў фiзiчных актыўных дзеяннях i перамяшчэннях, не заўсёды адэкватна ўспрымаў прысутных, а таму i не мог ён распiсацца пад тымi завяшчаннямi. Падробка, адным словам. Сведкi ж Лiдзii Iванаўны, у тым лiку натарыус i работнiкi пошты, якiя на дом прыносiлi дзядку пенсiю, i ён распiсваўся сам у ведамасцях, катэгарычна заяўлялi: Фёдар Iванавiч у час складання завяшчанняў знаходзiўся ў такiм стане, якi дазваляў яму асэнсоўваць значэнне сваiх дзеянняў i кiраваць iмi. Апошнiм жа аргументам на карысць Лiдзii Iванаўны з’явiлася заключэнне навукова-даследчага iнстытута праблем крымiналогii, крымiналiстыкi i судовай экспертызы Мiнiстэрства юстыцыi, работнiкi якога правялi судова-почыркавую экспертызу i зрабiлi выснову, што завяшчаннi падпiсваў Фёдар Iванавiч уласнаручна.

Суд адмовiў Веры Пятроўне ў задавальненнi яе iску, з чым яна не згадзiлася i падала касацыйную скаргу ў абласны суд, але там пацвердзiлi правiльнасць рашэння суда раённага. Грошы ў суме 726 тысяч рублёў Байкова вымушана заплацiць iнстытуту за правядзенне экспертызы. А ў бабулi i ўнучкi адносiны — не дай Бог нiкому.

...Павел Шведаў з 1966 па 1996 год працаваў фельчарам i зубным урачом на суднах рыбнай прамысловасцi Далёкага Усходу. Меў кватэру ва Уладзiвастоку. Але калi пайшоў на пенсiю, вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе ў Гомелi жыла яго сястра Любоў Хадаровiч, якая дапамагла купiць яму кватэру, калi яшчэ ён працаваў. Безумоўна, за час работы ў рыбным флоце Павел нядрэнна зарабiў, i калi ён пераехаў у Гомель, на яго валютным рахунку знаходзiлася ў банку шэсць тысяч долараў. У 2002 годзе ажанiўся на жыхарцы Жлобiна Алене, якая перайшла на яго прозвiшча, але ў жнiўнi 2005 года шлюб быў скасаваны па прычыне таго, як сказаў Павел на судзе, што было страчана пачуццё кахання. А ў вераснi ён памёр.

Любоў Хадаровiч палiчыла сябе адзiнай спадчыннiцай яго кватэры i грошай i адправiлася ў дзяржаўную натарыяльную кантору, каб атрымаць пасведчанне аб праве на спадчыну, але там ёй паведамiлi, што былая жонка яе брата прэтэндуе на палову грашовага ўкладу. Гэта значыць, на тры тысячы «баксаў».

Нахабнiца, вырашыла Любоў Сямёнаўна, чаго захацела. Нiчога не атрымаеш, бо ўсе грошы — братавы. Ён адзiн iх зарабiў, калi быў халасцяком. Закон на маiм баку. У iскавай заяве да Шведавай яна з поўнай верай у сваю правату прасiла суд не даваць права той на ўказаную частку ўласнасцi брата.

На судовым пасяджэннi Любоў Сямёнаўна прыводзiла, на яе думку, пераканаўчыя доказы таго, што яе апанентка не мае рацыi. Алена Шведава з моманту заключэння шлюбу сумесна з Паўлам не пражывала (ён — у Гомелi, яна — у Жлобiне), агульнай гаспадаркi не вялi, спрэчнай маёмасцi не мелi. Больш за тое, прадставiла суду копiю запiскi Алены Паўлу аб тым, што «нiякiя грошы ёй не патрэбны». Тое ж гаварылi ў судзе i яе сведкi.

Аднак другi бок, якi прадстаўляла дачка Алены Сяргееўны, пабiў яе «козыры». Аказваецца, Хадаровiч цi не ведала, цi ведаць не хацела многае з жыцця свайго брата. У прыватнасцi, на судзе дзве стрыечныя сястры i адна стрыечная пляменнiца Паўла ў пацвярджэнне расказа Алены Сяргееўны прыводзiлi факты iх сумеснага жыцця, рамонту дачнага домiка, вядзення агульнай гаспадаркi. Павел знаходзiўся на ўлiку ў палiклiнiцы ў Жлобiне, дзе меў медыцынскую картку, па адной пуцёўцы Шведавы папраўлялi здароўе ў санаторыi. У шлюбных адносiнах яны знаходзiлiся фактычна з 1984 года, як гэта было засведчана праверкай Жлобiнскага РАУС. Ды i частку грошай Шведавы зарабiлi сумесна з намерам купiць аўтамабiль.

Таму суд вынес рашэнне на карысць Алены Шведавай, а выплату судовых выдаткаў у памеры паўмiльёна рублёў усклаў на Любоў Хадаровiч. Рашэнне суда ўступiла ў законную сiлу.

...Адзiнокая састарэлая гамяльчанка Раiса Барысаўна Казлова, якая мела да таго ж цэлы «букет» балячак, прыйшла да высновы, што ёй патрэбны чалавек, якi дапамагаў бы ёй ва ўсiм. У сувязi з гэтым яна ў 2001 годзе па ўсiх правiлах заключыла дагавор са сваёй пляменнiцай Нiнай Мазговай, у якiм было запiсана, што першая перадасць ёй сваю прыватызаваную кватэру, калi другая будзе аказваць ёй поўны пералiк паслуг: забяспечваць прадуктамi харчавання, лекамi, вопраткай i г.д., а пасля яе смерцi возьме на сябе аплату за рытуальныя паслугi.

Кватэра такiм чынам была перапiсана на Нiну Сяргееўну. Але тая памерла летась, чым свае абавязкi, як кажуць, не выканала, а кватэра ж зарэгiстраванай аказалася за ёй на праве ўласнасцi. Атрымалася так, што Раiса Барысаўна тут як бы нiпрычым, бо спадчыннiкамi становяцца ўжо муж Мазговай — Генадзь Мiхайлавiч — i яго дзве дачкi Тамара i Iрына, аб чым яны i заявiлi ёй.

У такой вось незвычайнай сiтуацыi апынулася састарэлая i хворая жанчына. Яна звяртаецца ў суд i просiць яго вярнуць ёй кватэру ва ўласнасць. Мазговы ж нi ў дугу — яны будуць глядзець Раiсу Барысаўну да яе смерцi. А тая — супраць. Яе аргументы такiя. Яна не можа дапусцiць, каб мужчына мыў яе, даглядаў, выконваў розныя агульнадаступныя працэдуры медыцынскага характару, мыў яе нiжнюю i пасцельную бялiзну i г.д. А дачок яго яна ведае i проста не давярае iм як людзям. Ды i наогул усе трое Мазговы не могуць замянiць ёй адну Нiну Сяргееўну менавiта як асобу.

Натуральна, што тыя iск Раiсы Сяргееўны не прызналi, але суд, дэталёва ўзважыўшы ўсё, задаволiў яго. Кватэра вернута гаспадынi, а Мазговы вымушаны заплацiць у даход дзяржавы 1158 тысяч рублёў пошлiны. Iхняя касацыйная скарга ў калегiю па грамадзянскiх справах абласнога суда падтрымкi не знайшла...

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...У Веры Байковай (прозвiшчы зменена) быў яе родны дзядуля Фёдар Iванавiч, якi жыў у прыватным доме. Чалавек ён быў абачлiвы i ў 1993 годзе склаў зав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика