21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Горкiя яблыкi

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Калi яшчэ на Беларусi быў такi багаты ўраджай садавiны, то i прыпомнiць цяжкавата. Пад цяжарам яблыкаў ломяцца галiны дрэў, а ўся зямля наўкол усыпаная ападам. Вялiкi ўраджай прыносiць радасць, здавалася б...

I тут дарэчы будзе адзiн бiблейскi сюжэт. Лёс закiнуў Iосiфа ў Егiпет. Аднойчы, калi ў гэтай краiне надзвычай урадзiла збожжа, Iосiф зрабiў вялiкiя яго запасы — скупляў за бясцэнак. Але неўзабаве наступiў галодны год, а за iм другi... i Iосiф пачаў прадаваць збожжа па вельмi высокай цане. Мясцовае насельнiцтва несла яму не толькi срэбра i золата, але аддавала за хлеб i сваю зямлю. Увесь Егiпет трапiў да Iосiфа ў рабства, i стаў ён пасля фараона другiм чалавекам...

Гэта да таго, што калi нешта ўрадзiла, то неабходна максiмальна выкарыстаць той ураджай — сабраць яго, захаваць, апрацаваць... Напэўна, таксама павiнны былi б паступiць i нашы прадпрыемствы з яблыкамi, бо можна з упэўненасцю сказаць: у наступным годзе такога ўраджаю не будзе.

Людзi не ведаюць, што рабiць з яблыкамi — яны нiкому не патрэбныя. Не, iх прымаюць, але плацяць капейкi. Сёння кiлаграм бульбы ў дзесяць разоў даражэйшы за кiлаграм яблыкаў.

Напрыклад, Баранавiцкi камбiнат харчовых прадуктаў плацiць насельнiцтву 60 рублёў за кiлаграм, а райспажыўтаварыству — 150 рублёў. I гэта таму, што арганiзацыя прывозiць яблыкi на сваiм транспарце.

Дзесьцi плацяць i даражэй — 70 цi 80 рублёў, але тым не менш i гэтая цана нiзкая, ды яшчэ i давезцi патрэбна. Каля прыёмных пунктаў выстройваюцца бясконцыя чэргi, а ў вёсцы, бывае, чакаюць па тыдню. Нарыхтоўшчык паабяцае прыехаць заўтра, але абяцанне не выканае, i ляжаць тыя мяхi з яблыкамi на вулiцы, насупраць хат цi звезеныя кудысьцi ў адно месца. Псуюцца, вядома ж. Людзi стараюцца здаць, каб мець з меха яблыкаў хоць паўтары-дзве тысячы, а многiя махнулi рукой — лепш няхай згнiюць, то клопату з iмi менш.

А зараз давайце зазiрнём у нашы магазiны. Палiцы там застаўлены рознымi сокамi, але з засмучэннем трэба адзначыць, што прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў там увогуле няма цi яе зусiм мала. Палiцы гнуцца ад iмпартных сокаў, морсаў, пюрэ... вытворчасцi расiйскiх, украiнскiх, малдаўскiх, чэшскiх фiрмаў.

У адным з самых буйных магазiнаў Баранавiчаў, унiверсаме «Савецкi», мне не ўдалося знайсцi сокi нашай вытворчасцi. Можа яны дзесьцi i ёсць, там, у закутку, але ў працэс умяшалася дырэктар магазiна.

— Што вы тут пiшаце?! Пакiньце тэрыторыю прыватнага прадпрыемства, — заявiла сурова жанчына.

Давялося напiсаць у кнiгу заяў i прапаноў скаргу, што пакупнiку запiсваць назву прадукцыi не забаронена законам.

«RIO», «Иван да Марья», «Сад», «Мой», «ВВ», «Трапикола», «Фруктовый сад», «Сiк Яблучний», «FLORINA» i шмат iншых назваў давялося прачытаць, але самае сумнае не тое, што гэта iмпартная прадукцыя. Калi на палiцах стаяць вырабы з ананасаў, персiкаў цi апельсiнаў, то тут толькi давялося б уздыхнуць — у Беларусi яны не растуць. Але калi да нас завозяць сокi яблычны, журавiнавы, чарнiчны, бярозавы цi з клубнiц, то застаецца толькi развесцi рукамi. Што перашкаджае беларускiм прадпрыемствам пастаўляць той жа яблычны сок у Расiю?! I чаму расiйскiя, а апошнiм часам i ўкраiнскiя фiрмы захапiлi гэтую нiшу ў Беларусi? Ну няхай памiдоры ва Украiне цi Малдове растуць лепей, а гарбузы, морква? А гэта ж тыя агароднiнныя сокi, пюрэ, ужываць якiя настойлiва рэкамендуюць медыкi, дыетолагi...

У магазiне «Элара» ўдалося ўбачыць прадукцыю з Барысава i Мiнскага ААТ ГМЗ № 2 у сучаснай упакоўцы «тэтрапак» (пераважна сокi ананасныя, цытрусавыя i iншыя мультывiтамiнныя, г.зн. яўна не з нашай сыравiны), а вось Баранавiчы, Кобрын i Пружаны разлiваюць свае сокi ў 3-лiтровыя слоiкi i яны на палiцах стаяць, як архаiка мiнулага стагоддзя. Ва ўсякiм разе, пры самай высокай якасцi прадукцыi i яе нiзкiм кошце, сокi ў такой упакоўцы ўжо неканкурэнтаздольныя.

Але вернемся да закупу яблыкаў.

Начальнiк планавага аддзела Баранавiцкага камбiната харчовых прадуктаў Марына Хазяева растлумачыла сiтуацыю:

— Пры ўсiм жаданнi прадпрыемства не можа закупiць сыравiны больш, чым можа апрацаваць. Наш камбiнат ужо закупiў 8 тыс. тон яблыкаў, а план у нас 12 тыс. тон, хоць у мiнулым годзе ўдалося нарыхтаваць толькi 9 тыс. тон. Сёлета прадпрыемства па закупцы яблыкаў план перавыканае, але яблыкi будзем прымаць толькi да 15 кастрычнiка. Гэта звязана з тым, што ў пераспелых яблыкаў аддача соку рэзка знiжаецца.

Яблыкi iдуць на вiно i сок. Апошнi прадаецца толькi прадпрыемствам. Каб вытрымаць канкурэнцыю i адцяснiць iмпартную прадукцыю, на нашых прадпрыемствах неабходна абнавiць матэрыяльна-тэхнiчную базу. Паставiць на iх сучаснае высокаэфектыўнае абсталяванне — i праблема будзе вырашана. А вось дзе ўзяць на рэканструкцыю грошы, то гэта ўжо iншае пытанне.

Зерне — не яблыкi, i старазапаветнаму Iосiфу са збожжам было прасцей, але ж i тэхнiчны прагрэс сёння нельга параўноўваць з бiблейскiмi часамi. Садавiну неабходна максiмальна апрацоўваць у спрыяльны год. I тады не давядзецца ў наступны, калi не будзе ўраджаю, лётаць па ўсёй краiне ў пошуках тых жа яблыкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi яшчэ на Беларусi быў такi багаты ўраджай садавiны, то i прыпомнiць цяжкавата. Пад цяжарам яблыкаў ломяцца галiны дрэў, а ўся зямля наўкол усыпана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика