Беларусь не плануе «манетызаваць» сацыяльныя льготы
Сяргей ГРЫБ
Чакаецца, што ў снежнi Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу вернецца да разгляду законапраекта аб сацыяльных iльготах, правах i гарантыях грамадзян. Аднак, як адзначыў старшыня парламенцкай камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў Сяргей Камянецкi, ужо зараз можна казаць, што прапанаваны да разгляду дакумент запатрабуе сур’ёзнай дапрацоўкi.
Варта нагадаць, што зараз у краiне налiчваецца 2,5 мiльёна адных пенсiянераў. А ў цэлым тымi цi iншымi сацыяльнымi льготамi карыстаецца больш чым палова беларусаў. Сапраўды, заўважыў Сяргей Камянецкi, з пачатку 1990-х гадоў, калi назiралася актыўнае прадастаўленне дадатковых гарантый пэўным катэгорыям грамадзян, у Беларусi змянiўся ўзровень жыцця. Разам з тым, падобная акалiчнасць не павiнна аказацца падставай для масавага скарачэння льгот. Паводле слоў Сяргея Камянецкага, нельга фармiраваць бюджэт за кошт адмовы ад гарантый ветэранам, пенсiянерам, чарнобыльцам цi афганцам. Адначасова, паведамiў старшыня парламенцкай камiсii, у краiне не плануецца разглядаць пытанне аб замене сацыяльных iльгот на грашовыя кампенсацыi. Адной з прычын гэтага стаў вопыт суседняй Расii, дзе манетызацыя выклiкала шмат спрэчак i хваляванняў. Да таго ж, падкрэслiў Сяргей Камянецкi, даводзiцца канстатаваць, што пэўныя перавагi ў вынiку манетызацыi могуць атрымаць хiба што жыхары вёскi. У той жа час iльготнiкi-гараджане, якiя, у прыватнасцi, вымушаны нашмат часцей карыстацца грамадскiм транспартам, акажуцца ў пройгрышы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаецца, што ў снежнi Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу вернецца да разгляду законапраекта аб сацыяльных iльготах, правах i гарантыях грамадзя
|
|