21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсii «абгоняць» рост цэн. Прынамсi, у паўтара раза

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Сёння ўзрост 60 i больш гадоў маюць 1 млн 764 тыс. грамадзян Беларусi. Iнакш кажучы, доля пажылога насельнiцтва краiны складае практычна 14 працэнтаў. Пры гэтым даводзiцца канстатаваць: паводле ацэнак ААН, дзяржава лiчыцца «старой» у выпадку, калi ўдзельная вага яе жыхароў старэй за 60 гадоў перавышае адзнаку ў 12 працэнтаў.

Як заўважыў намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’ян Кароль, паступовае старэнне насельнiцтва заўсёды мае медыцынскiя, эканамiчныя i сацыяльныя наступствы, а таксама прымушае шукаць новыя формы дапамогi грамадзянам у паважным узросце.

У снежнi мiнулага года ў краiне была зацверджана дзяржаўная праграма сацыяльнай падтрымкi пажылых людзей, ветэранаў i асоб, што пацярпелi ад наступстваў войнаў, на 2006—2010 гады. Зараз такая падтрымка ў асноўным прадастаўляецца па «выяўнаму» прынцыпу — па вынiках спецыяльных абследаванняў на даму.

Як нагадаў Валяр’ян Кароль, некалькi гадоў запар у кожным раёне Беларусi працуюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Аднак гэта можна назваць толькi першым крокам. Крок другi — стварэнне фiлiялаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання ў аграгарадках, буйных пасёлках i вёсках. Сёння ў краiне працуюць 82 падобныя фiлiялы. Прычым, каб наблiзiць дапамогу «да месца жыхарства», такая работа працягнецца i надалей.

Дарэчы, аб запатрабаванасцi цэнтраў сведчыць толькi адзiн факт — на працягу мiнулага года па матэрыяльную, псiхалагiчную цi юрыдычную дапамогу сюды звярнулiся амаль 1,4 млн беларусаў. I ў тым лiку 74,6 тыс. састарэлых грамадзян i iнвалiдаў пастаянна карыстаюцца паслугамi сацыяльных работнiкаў на даму. Мiж тым, зазначаюць у мiнiстэрстве, апошнiм часам тэрытарыяльныя цэнтры прапануюць усё новыя вiды падтрымкi — у прыватнасцi, паслугi «сацыяльных таксi», гаспадарчых брыгад, службы сядзелак, аддзяленняў кругласутачнага знаходжання.

Яшчэ адна заўсёды актуальная тэма для абсалютнай большасцi грамадзян пажылога ўзросту — пенсii. Як зазначыў Валяр’ян Кароль, сёлета працоўныя пенсii пераразлiчвалiся двойчы — з 1 студзеня i 1 мая. Адначасова рабiлiся павышэннi мiнiмальных пенсiй, а таксама надбавак i павышэнняў. У вынiку сярэднi рост пенсiйных выплат аказаўся 17,8 працэнта.

Такiм чынам, сёння сярэдняя пенсiя па ўзросту ў Беларусi складае 260,5 тыс. рублёў. Гэта адпавядае 121,6 долара, тады як, да прыкладу, пасля апошняга павышэння ў Расiйскай Федэрацыi — 115. Прычым, мяркуюць у мiнiстэрстве, не выключана, што чарговы пераразлiк пенсiй у нашай краiне можа адбыцца яшчэ ў гэтым годзе. А ў цэлым да канца 2010 года намiнальны памер пенсiй павiнен павялiчыцца ўдвая. Адначасова рост рэальных, з улiкам змянення цэн на тавары i паслугi, пенсiй за гэты ж перыяд павiнен скласцi прынамсi 1,5 раза.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўзрост 60 i больш гадоў маюць 1 млн 764 тыс. грамадзян Беларусi. Iнакш кажучы, доля пажылога насельнiцтва краiны складае практычна 14 працэнтаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика