21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першая настаўнiца, класны кiраўнiк у нашай памяцi назаўсёды...

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

У першы дзень кастрычнiка настаўнiкi краiны адзначаць сваё свята.

I зноў, як i месяц таму, цяперашнiя школьнiкi прынясуць у класы букеты кветак для сваiх любiмых педагогаў.

Калi надарыцца такая магчымасць, завiтаюць у родныя сцены навучальных устаноў i колiшнiя выпускнiкi — каб падзякаваць людзям, якiя ў свой час выводзiлi iх на шырокую дарогу жыцця...

А вы памятаеце сваiх школьных настаўнiкаў? Цi даводзiцца з iмi сустракацца зараз?

Людмiла ЧЭБАН, першы сакратар Глыбоцкага раённага камiтэта грамадскага аб’яднання Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi

— Канешне, памятаю ўсiх — i першую настаўнiцу, i класнага кiраўнiка Алену Мiкалаеўну Шарабайка. Дэвiз апошняй — рыба гнiе з галавы — вельмi часта прыгадваю ў сваёй рабоце. Яна мела рацыю, паколькi, сапраўды, у любой справе вельмi шмат залежыць ад лiдара, ад кiраўнiка. Калi што не атрымлiваецца, прычыну няўдачы найперш трэба шукаць у сабе самой.

Дарэчы, мая мацi Ларыса Аляксандраўна Буцько ўсё жыццё адпрацавала настаўнiцай пачатковай школы — з маленькiмi дзеткамi. Яна — мой iдэал, мацi мне вельмi шмат дала ў плане вопыту. Я ж i сама 13 гадоў адпрацавала настаўнiцай матэматыкi ў нашай СШ № 3, а ў 2001 годзе перамагла ў конкурсе «Настаўнiк года». Сама я скончыла ў 1986 годзе СШ № 1, нядаўна мы адзначалi ўсiм класам 20-годдзе гэтай падзеi. Запрасiлi класнага кiраўнiка, педагогаў, шмат успамiналi... Са сваiмi школьнымi настаўнiкамi я сустракаюся i ў горадзе, i па працы даволi часта. Вось i ў гэты святочны дзень у нас запланаваны шэраг урачыстых мерапрыемстваў.

Вадзiм БIЦАН, прэс-сакратар Дзяржкамiтэта па авiяцыi

— Канешне, памятаю. У 1960 годзе я скончыў мiнскую СШ № 55. Але пачыналася ўсё зусiм у iншым месцы. Мой бацька быў пагранiчнiкам, таму з iм давялося праехаць ад Забайкалля да Карэлii. А на гранiцы якiя школы?.. У першы клас я пайшоў у Арменii. На чатыры класы прыходзiўся адзiн настаўнiк, якi не вельмi добра ведаў рускую мову. Дарэчы, таму i яго iмя-прозвiшча я прыгадаць не магу. Таму сваякi бацькi забралi мяне да сябе на Данбас — у горад шахцёраў i металургаў Янакiева. Але i там у школе я правучыўся нядоўга, трапiў у спецыяльна арганiзаваны для дзяцей ваеннаслужачых iнтэрнат у Выбаргу, дзе i правучыўся да 7-га класа. Раней першая настаўнiца была да 4-га класа ўключна i яе памятаю — Веру Iванаўну, цудоўную жанчыну. Ну а пасля бацьку накiравалi ў Мiнск, дзе я i пайшоў у СШ № 55. На жаль, апошнiм часам сувязь са школай неяк перарвалася. Усё ж столькi гадоў прайшло...

Ларыса ДАНIЛЕВIЧ, спецыялiст планавага аддзела Лагойскага райвыканкама

— Вядома. Я скончыла нашу гарадскую СШ № 1. I амаль увесь час навучання нашым класным кiраўнiком была Людмiла Станiславаўна Пялькевiч. Яна ж выкладала ў нас беларускую мову. Вельмi разумная, мудрая жанчына, яна была здольная заўсёды падтрымаць у цяжкую хвiлiну. Таму i была маёй любiмай настаўнiцай! Дарэчы, яна i зараз працягвае працаваць у той жа самай школе. Даводзiцца сустракацца з ёй i недзе выпадкова, i мэтанакiравана — калi яна часам звяртаецца да нас па кансультацыю.

Мiкалай РЫЛКО, начальнiк Ганцавiцкага раённага вузла электрасувязi

— Натуральна, памятаю, а вось сустракацца з колiшнiмi настаўнiкамi даводзiцца вельмi рэдка. Я скончыў Люсiнскую сярэднюю школу ў 1967 годзе. Класным кiраўнiком i адначасова выкладчыкам беларускай мовы i лiтаратуры ў нас была Людмiла Мiкалаеўна Бельмач. Добры, вельмi кантактны чалавек. На жаль, потым яна з’ехала. У школе я вельмi любiў фiзiку i матэматыку. Настаўнiцу апошняга прадмета i зараз памятаю — Таццяну Рыгораўну Аржаную. Увогуле, што мне запомнiлася са школьных гадоў са зносiнаў з педагогамi, дык гэта такая абагульненая парада: нiколi не трэба апускаць рукi, заўсёды трэба iсцi наперад.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы дзень кастрычнiка настаўнiкi краiны адзначаць сваё свята
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика