«Выказваю цэнтральнай вобласцi камплiмент»...
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Мiнская i Харкаўская вобласцi заключаюць дагавор аб мiжнародным супрацоўнiцтве. У першую чаргу ён закранае пытаннi эканамiчнага ўзаемадзеяння памiж украiнскiмi i беларускiмi прадпрыемствамi.
Журналiст «Звязды» сустрэўся з першым намеснiкам старшынi Харкаўскай абласной дзяржаўнай адмiнiстрацыi Уладзiмiрам БАБАЕВЫМ. — Украiна i Беларусь — суседзi. Прамысловыя, гандлёвыя адносiны памiж iмi iснуюць працяглы час. Для чаго яшчэ i некаторым рэгiёнам складаць памiж сабой асобныя пагадненнi? — Вядома, што краiны адрознiваюцца адна ад адной па гандлёваму заканадаўству, па тэмпах развiцця. Практыка сведчыць, што гэта стварае пэўныя цяжкасцi для эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi. Таму на такiх буйных тэрытарыяльных узроўнях, як вобласцi, пытаннi ўзаемадзеяння вырашаюцца лягчэй. На Мiншчыне, напрыклад, вельмi добра развiта эканамiчная, вытворчая сiстэма сельскай гаспадаркi, прызнаюся, лепш за ўкраiнскую. Мы мяркуем наладзiць прамое супрацоўнiцтва з некаторымi аграпрамысловымi прадпрыемствамi Мiнскай вобласцi. — У супрацоўнiцтве з якiмi прадпрыемствамi Мiншчыны вы зацiкаўлены ўжо зараз? I ў чым мае патрэбу беларускi бок? — У Мiнску я сустрэўся з кiраўнiком Акадэмii навук Мiхаiлам Мяснiковiчам. Мы абмеркавалi пытаннi распрацоўкi бурага вугалю, выкарыстання iншых вiдаў альтэрнатыўнага палiва i стварэння адпаведных прамысловых механiзмаў для выкарыстання такiх рэсурсаў. Зараз, у сувязi з павелiчэннем кошту газу, гэтая тэма вельмi актуальная для нашых краiн. Зацiкаўлена Харкаўшчына i ў транспарцiроўцы — праз Беларусь праходзяць транзiтныя шляхi. Ёсць намер ажыццявiць праекты ў галiне будаўнiцтва. Зноў раблю камплiмент Мiнскай вобласцi. Яна апярэджвае магчымасцi будаўнiчай iндустрыi Украiны. У вас не толькi захавалiся напрацоўкi, але i ствараюцца новыя праекты па ўзвядзенню вышынных дамоў. Няёмка казаць, але, на жаль, ва Украiне няма праектаў для шматпавярховых дамоў. Зараз кожны такi будынак узводзiцца па iндывiдуальнай архiтэктурнай, праектнай дакументацыi. Таму магчымасцi для супрацоўнiцтва ёсць. — На практыцы, наколькi эфектыўна супрацоўнiцтва з пункту гледжання атрымання прыбытку ў бюджэты рэгiёнаў? — Я ведаю, што Мiнская вобласць удала працуе з Падмаскоўем, Ленiнградскай вобласцю, Калiнiнградам. Мы таксама задзейнiчаны ва ўзаемаадносiнах з Расiяй — Белгарад, Луганск, Курск... I ведаеце, тавараабарот, экспарт, i адпаведны прыбытак ад такой дзейнасцi ўжо зараз павялiчыўся ў некалькi разоў. За сем месяцаў гэтага года тавараабарот знешняга гандлю Мiнскай вобласцi з Украiнай склаў 154,2 мiльёна долараў. Ён павялiчыўся на 30 працэнтаў у параў- наннi з леташнiм перыядам. Асноўныя экспартныя тавары — прадукты перапрацоўкi нафты, мiнеральныя i хiмiчныя ўгнаеннi, грузавыя аўтамабiлi, абсталяванне i запчасткi для трактароў. Як стала вядома карэспандэнту газеты, прадпрыемствам Мiнскай вобласцi ўжо прапанавана стаць iнвестарамi iндустрыяльна-прамысловай зоны, якая зараз ствараецца на Харкаўшчыне. Леанiд КРУПЕЦ, першы намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама адзначыў, што «вопыт Мiнскай i Харкаўскай абласцей дапаможа эфектыўна выкарыстаць патэнцыял вядучых прадпрыемстваў прамысловасцi i сельскай гаспадаркi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнская i Харкаўская вобласцi заключаюць дагавор аб мiжнародным супрацоўнiцтве. У першую чаргу ён закранае пытаннi эканамiчнага ўзаемадзеяння памiж ук
|
|