21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэальную заработную плату ў Беларусi ў 2006—2010 гадах плануецца павялiчыць у 1,6 раза

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людмiла САЦ, БЕЛТА

Рэальную заработную плату ў Беларусi ў 2011—2015 гадах плануецца павялiчыць у 1,4—1,5 раза. У 2006—2010 гадах прадугледжана павысiць рэальную заработную плату ў 1,6 раза ў параўнаннi з 2005-м i забяспечыць яе значэнне ў доларавым эквiваленце на ўзроўнi не менш як $500 у 2010 годзе.

Аб гэтым паведамiў мiнiстр эканомiкi Беларусi Мiкалай Зайчанка, выступаючы на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў. Яно адбылося 3 кастрычнiка i прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага. На пасяджэннi быў разгледжаны праект Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006—2015 гады.

Доля насельнiцтва з даходамi нiжэйшымi за пражытачны мiнiмум скароцiцца да 10—12 працэнтаў да 2010 года. Да 2015 года яна не будзе перавышаць 10 працэнтаў. Прадугледжваецца таксама далейшы рост аб’ёмаў жылля, што ўводзiцца ў эксплуатацыю. У прыватнасцi, да 2010 года гэты паказчык плануецца давесцi да 5,7—6,2 млн. кв.м, да 2015 года — да 7,2—7,7 млн кв.м. У вынiку забяспечанасць аднаго жыхара Беларусi агульнай плошчай жылля складзе ў 2010 годзе 26 кв.м, у 2015 — 29-30 кв.м пры 23 кв.м у 2005 годзе. Асноўнай мэтай дэмаграфiчнай палiтыкi ў гэты перыяд будзе стварэнне ўмоў для ўзнаўлення насельнiцтва ў адпаведнасцi з параметрамi эканамiчна развiтых еўрапейскiх краiн: нiзкая смяротнасць i ўзрастаючая працягласць жыцця.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэальную заработную плату ў Беларусi ў 2011—2015 гадах плануецца павялiчыць у 1,4—1,5 раза. У 2006—2010 гадах прадугледжана павысiць рэальную заработн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика