Японская мова, што семачкi...
Надзея НIКАЛАЕВА
Студэнтка 4-га курса факультэта мiжнародных адносiнаў Белдзяржунiверсiтэта Юлiя Абрагiмовiч перамагла ў конкурсе на веданне японскай мовы, якi праходзiць пад патранажам пасольства Японii i Беларускай асацыяцыi выкладчыкаў японскай мовы.
Ад удзельнiкаў конкурсу патрабавалася прадэманстраваць сваё ўменне свабодна размаўляць па-японску на адвольную тэму. Веды канкурсантаў ацэньваў Часовы Павераны ў справах Японii ў Рэспублiцы Беларусь спадар Коiкэ Такаюкi i iншыя прадстаўнiкi дыпламатычнай мiсii гэтай краiны ў Беларусi. Напрыканцы кастрычнiка Юлiя Абрагiмовiч адправiцца ў Маскву, дзе будзе прадстаўляць Беларусь на Мiжнародным конкурсе на лепшае веданне японскай мовы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнтка 4-га курса факультэта мiжнародных адносiнаў Белдзяржунiверсiтэта Юлiя Абрагiмовiч перамагла ў конкурсе на веданне японскай мовы |
|