Творчыя парасткi ў 61 «саджанцы»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
На працягу 6 гадоў газета для дзяцей i падлеткаў «Пераходны ўзрост» сумесна з факультэтам журналiстыкi БДУ праводзiла конкурс «Абiтурыент журфака». I вось сёлета быў устаноўлены своеасаблiвы рэкорд — адразу 61 пазаштатны аўтар «ПУ» стаў першакурснiкам Белдзяржунiверсiтэта!
Такую падзею рэдакцыя вырашыла адзначыць — i запрасiла ў госцi адразу ўсiх, каб перайсцi ад завочнага знаёмства да размовы тварам да твару i далейшага цеснага супрацоўнiцтва. ...Надзя Бас са Столiна, Оля Хомiч з Лiдскага раёна, Каця Вараб’ёва з Барысава, Iна Сакаловiч з-пад Мядзела, Алена Сойка са Старадарожскага раёна — многiя з iх трапiлi ў Дом прэсы ўпершыню. Але ўсiх iх яднае талент, актыўнасць i неабыякавасць. I ва ўсiх наперадзе, запэўнiла галоўны рэдактар «ПУ» Галiна Пшонiк, вялiкiя творчыя перспектывы. Дапамагаць юным журналiстам не патануць у бязмежным моры смелых iдэй i фантастычных планаў будуць куратар клуба юнкараў Жанна Шчурок i старшыня гэтага ж клуба, 5-курснiк журфака БДУ Саша Дутлаў. А далей — далей усё залежыць ад самiх аўтараў; хтосьцi з iх выкарыстае «ПУ» як стартавую пляцоўку для ўзлёту, хтосьцi застанецца ў «Пераходным узросце» надоўга, калi не назаўжды... Удачы вам, калегi!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу 6 гадоў газета для дзяцей i падлеткаў «Пераходны ўзрост» сумесна з факультэтам журналiстыкi БДУ праводзiла конкурс «Абiтурыент журфака» |
|