21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Айчыннае можа быць лепшым за імпартнае

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упэўніцца ў гэтым можна з прадукцыяй ААТ «Брэстсельмаш»

Сёлета зноў надвор’е не спрыяла хлебаробам: спачатку месяцы засухi, потым бясконцыя дажджы падчас уборачнай кампанii. Такiя «сюрпрызы» прыроды даўно перасталi здзiўляць i заставаць знянацку вопытных кiраўнiкоў сельскiх гаспадарак, якiя ўжо спадзяюцца не на лiтасць нябеснай канцылярыi, а на падрыхтаванасць i тэхнiчнае аснашчэнне ўласнай гаспадаркi. Не памылюся, калi скажу, што адна з самых неабходных складовых тэхнiчнай базы любога сельскагаспадарчага прадпрыемства — зернесушыльны комплекс. Без яго нi насенны матэрыял падрыхтаваць, нi ўраджай захаваць немагчыма. Таму i ўдзяляе дзяржава пiльную ўвагу абнаўленню зернесушыльнай базы гаспадарак краiны i ўжо не адзiн год дзейнiчае дзяржпраграма «Зернесушэнне».

Першыя зернесушылкi айчыннай вытворчасцi былi выпушчаны адносна нядаўна — усяго гадоў сем таму брэсцкiм заводам «Брэстсельмаш». Сёлета ААТ «Брэстсельмаш» святкавала юбiлей. За шэсцьдзесят гадоў жыцця яно ператварылася з рамонтна-механiчнай майстэрнi ў сучаснае прадпрыемства з поўным вытворчым цыклам. Накоплены за дзесяцiгоддзi патэнцыял i вопыт, пастаянны пошук унутраных рэзерваў i новых эканамiчных рашэнняў даюць магчымасць прадпрыемству стабiльна працаваць i замацоўваць свае пазiцыi на рынку

Новы дзень



Ужо больш за адзiнаццаць гадоў завод узначальвае Iосiф ПАЮК, якi быў вылучаны на гэту пасаду калектывам завода ў самы складаны для прадпрыемства перыяд 90-х, калi вытворчасць прастойвала без работы па тры месяцы. З яго прыходам пачаўся сучасны этап развiцця ААТ «Брэстсельмаш». Сёння гэта адно з лепшых прадпрыемстваў у Брэсцкiм рэгiёне. У мiнулым годзе аб’ём вытворчасцi прадпрыемства дасягнуў 26 млрд рублёў, што ўдвая перавысiла дакрызiсны ўзровень, i гэта пры амаль нязменнай (каля 570 чалавек) колькасцi работнiкаў. Сёлетняя сярэдняя зарплата склала на заводзе 665 тыс. рублёў. Работнiкi трымаюцца за свае месцы, многiя iмкнуцца ўладкавацца працаваць на прадпрыемстве. Штогод калектыў папаўняецца маладымi высокаквалiфiкаванымi кадрамi, на якiя кiраўнiцтва робiць асноўную стаўку.

— Iосiф Сямёнавiч, з чаго вам давялося пачынаць, прыйшоўшы на пасаду дырэктара завода?

— У першую чаргу прыйшлося прымаць актыўныя меры па захаванню касцяка калектыву, iнжынерна-канструктарскiх кадраў. Складана было перабудаваць псiхалогiю людзей, прымусiць зразумець, што нельга дрэнна працуючы, выпускаючы нiзкаякасную, незапатрабаваную прадукцыю выжыць у новых рынкавых умовах.

Што датычыцца вытворчасцi, то мы пашырылi асартымент прадукцыi, у тым лiку за кошт выпуску тавараў народнага спажывання (бытавых катлоў, вадзяных помпаў, садова-агароднага iнвентару i г.д.), пачалi асваенне выпуску зернесушылак. Створаная на прадпрыемстве маркетынгавая служба пачала работу па аднаўленню разарваных сувязяў на прасторах СНД, задала новыя арыенцiры вытворчасцi на патрэбы рынку.

— Сёння ААТ «Брэстсельмаш» з’яўляецца актыўным удзельнiкам рэалiзацыi шэрагу дзяржаўных праграм у галiне сельскай гаспадаркi, у тым лiку ў праграме «Зернесушэнне». Што гэта дае прадпрыемству?

— Iснаванне ў нашай краiне такiх праграм — сапраўднае выйсце i для сельскiх гаспадарак, i для нас — вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнiкi. Першыя атрымлiваюць тэхнiку замест зношанай i састарэлай, другiя — грошы за гэту тэхнiку. Ва ўмовах такой дзяржаўнай падтрымкi толькi гультай не знойдзе сабе прымяненне. Завод «Брэстсельмаш» уключаны не толькi ў праграму «Зернесушэнне», але i ў «Лён», «Буракi», «Жыллёвае будаўнiцтва», «Птушкагадоўля» i iнш.

«Зернесушэнне» — буйнейшая праграма, у якой мы бяром удзел. Мы першымi ў рэспублiцы наладзiлi выпуск зернесушылак, на працягу апошнiх трох гадоў у сярэднiм пастаўляем штогод па 80 штук гаспадаркам рэспублiкi. Канструкцыя сушылак i зернесушыльных комплексаў пастаянна ўдасканальваецца, пашыраецца iх мадэльны рад. Сёння ААТ «Брэстсельмаш» выпускае сушылкi прадукцыйнасцю 8, 16, 20 i 30 т/г, да канца наступнага года плануем асвоiць выпуск 40-тоннай сушылкi, а ў блiжэйшыя некалькi гадоў выпусцiць цэлую лiнейку высокапрадукцыйных зернесушыльных комплексаў да 100 т/г.

На сёння, калi перад машынабудаўнiчымi прадпрыемствамi стаiць задача па павелiчэнню ўдзельнай вагi айчынных камплектуючых зернесушылак да 70 працэнтаў, «Брэстсельмаш» ужо давёў гэты паказчык да 95 працэнтаў.

— Вядома, што прадпрыемствы сельскагаспадарчага машынабудавання пастаянна сутыкаюцца з праблемамi сезоннасцi попыту на сваю прадукцыю, i нераўнамернасцю фiнансавання дзяржаўных праграм. Цi не ўзнiкаюць з-за гэтага ў завода пратэрмiноўкi з выкананнем заказаў?

— Канешне, з некаторымi цяжкасцямi мы сутыкаемся. Але на сёння сiстэма планавання ААТ «Брэстсельмаш», яго матэрыяльна-тэхнiчная база дазваляюць выканаць любы дзяржаўны заказ у самыя сцiслыя тэрмiны. Не было нi аднаго года, каб прадпрыемства не выканала у поўнай меры ўзятых на сябе абавязкаў перад заказчыкам. Так, у мiнулым годзе мы паставiлi гаспадаркам рэспублiкi больш за 130 зернесушылак без усялякiх затрымак. Сёлета завод не толькi датэрмiнова выканаў поўны аб’ём дзяржзаказу, але i выпусцiў дадаткова, звыш плана, 4 зернесушылкi, з вытворчасцю якiх не справiлiся iншыя прадпрыемствы, i па ўласнай iнiцыятыве мы давялi да 90-працэнтнай гатоўнасцi яшчэ 3 зернесушыльныя комплексы, якiя зараз чакаюць свайго заказчыка.

Работы па мантажу i пуска наладцы зернесушылак вядуцца работнiкамi ААТ «Брэстсельмаш». Для гэтага мы стварылi мабiльныя брыгады высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, забяспечаныя транспартам i ўсiм неабходным тэхнiчным абсталяваннем.

— Цi маюць вашы зернесушылкi i зернесушыльныя комплексы перспектывы збыту на знешнiх рынках?

— Маюць. I перспектывы добрыя. Акрамя работы ў рамках дзяржаўнай праграмы «Зернесушэнне» мы паставiлi задачу перад прадпрыемствам заняць сваю нiшу на рынках зернесушыльнага абсталявання Расii, Украiны, Казахстана, Прыбалтыкi. Канешне, перад тым як ставiць гэту задачу, аддзел маркетынгу прадпрыемства вывучыў i спажывецкi попыт, i канкурэнтаў, i нашы перад iмi перавагi. Для нас гэта вельмi перспектыўныя рынкi. Сёння мы ўжо зацiкавiлi сваiмi ЗСК гаспадаркi Краснадарскага краю, Растоўскай i Маскоўскай абласцей. Разлiчваем на добрыя дывiдэнды ад удзелу ў буйнейшай расiйскай сельскагаспадарчай выставе «Залатая восень», якая пройдзе ў Маскве на пачатку кастрычніка. На ёй мы будзем дэманстраваць ЗСК у рэальнай рабоце.

Сёлета мы атрымалi мiжнародны сертыфiкат адпаведнасцi якасцi ISO 9001, летась сталi лаўрэатамi конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь на рынку Расiйскай Федэрацыi» i «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь». Спадзяёмся, што высокая адзнака якасцi нашай прадукцыi падштурхне цiкавасць замежных спажыўцоў.

Новая прадукцыя

Расказвае начальнiк аддзела маркетынгу i збыту ААТ «Брэстсельмаш» Васiль МАЗУРЫК:

— У гэтым годзе на пачатку сакавiка ў Лiдзе праводзiлася выстава айчынных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнiкi, у якой мы таксама бралi ўдзел, i прадэманстравалi навiнку вытворчасцi завода — перасовачны цеплагенератар ТГЖ-0,06 магутнасцю 60 кВт. Вiцэ-прэм’ер рэспублiкi Iван Бамбiза, якi наведаў выставу, быў вельмi зацiкаўлены гэтай прадукцыяй, яе магчымасцямi i тэхнiчнымi характарыстыкамi. Ён пры гэтым адзначыў, што такi цеплагенератар павiнен быць у кожнай гаспадарцы для сезоннага абагрэву механiчных майстэрняў. I ўжо сёлета мы падрыхтавалi сваю вытворчасць i гатовы вырабляць гэтую прадукцыю па заяўках гаспадарак. Перасовачны цеплагенератар дае магчымасць абаграваць асобныя ўчасткi памяшкання ў залежнасцi ад патрэб спажыўца, прычым перамяшчаць яго пад сiлу аднаму чалавеку. Тэхнiчныя характарыстыкi ТГЖ адпавядаюць нямецкiм i iтальянскiм аналагам, а па цане ён удвая таннейшы.

Усе навiнкi нашай вытворчасцi абгрунтаваны патрэбамi спажыўцоў, якiя пастаянна знаходзяцца ў полi зроку маркетынгу. На ААТ «Брэстсельмаш» прынята праграма выпуску новых вырабаў. У яе рамках на заводзе ўжо выпускаецца даволi вялiкая колькасць асартыментных адзiнак. Так, калi раней зернесушылкi ўласнай вытворчасцi мы камплектавалi норыямi iншых айчынных заводаў, на якiя было шмат нараканняў з боку спажыўцоў, то сёння мы самi асвоiлi выпуск норый прадукцыйнасцю 40 і 50 тыс. т/г. Акрамя больш высокай якасцi i надзейнасцi яны маюць шэраг пераваг перад аналагамi: па-першае, корпус выкананы не з чорнага металу, а з ацынкоўкi, па-другое, iх кошт на 25—30 працэнтаў нiжэйшы. Мы не толькi збiраемся камплектаваць новымi норыямi ўласныя зернесушыльныя комплексы, але i паставiць iх на рынак, як самастойную прадукцыю.

Сёлета заводам быў асвоены выпуск дзвюх мадыфiкацый паветранагравальнiка (падвясны i перасоўны) на газавым палiве магутнасцю 40 i 90 кВт у дадатак да выпушчанага раней магутнасцю 70 кВт. Па сваёй якасцi i надзейнасцi нашы паветранагравальнiкi нiчым не саступаюць нямецкiм, затое адрознiваюцца нiжэйшымi цэнамi на самi вырабы i запчасткi да iх, а таксама меншымi тэрмiнамi пастаўкi дэталяў. Увогуле ў гэтым годзе мы ўдвая павысiлi аб’ёмы продажу паветранагравальнiкаў у параўнаннi з леташнiм перыядам, i патэнцыял у гэтага накiрунку работы ААТ «Брэстсельмаш» вялiзны.

Прадпрыемства асвоiла выпуск топачных агрэгатаў магутнасцю 700, 1600 i 2500 кВт. Iмi камплектуюцца новыя зернесушылкi i замяняюцца зношаныя. Таксама топачныя агрэгаты можна выкарыстоўваць для напольнай сушкi зерня. Для патрэб жыллёва-камунальнай гаспадаркi мы распрацоўваем новыя вiды катлоў сучасных параметраў i дызайну. Па заданню губернатара горада ў канцы гэтага года завод асвоiць выпуск 6-тоннага раскiдвальнiка мiнеральных угнаенняў.

Новыя тэхналогii

Выпускаць прадукцыю, якая б адпавядала жорсткiм патрабаванням рынку i вытрымлiвала канкурэнтную барацьбу на зношаным абсталяванні, вельмi складана, калi не сказаць, немагчыма. Гэтым кiравалiся на ААТ «Брэстсельмаш», калi распачыналi маштабную праграму пераўзбраення вытворчасцi. Трэба адзначыць, што за кошт укаранення прагрэсiўных тэхналогiй i мерапрыемстваў па энергазберажэнню вось ужо на працягу паўтара года завод не падымаў цану нi на адзiн выраб.

Паводле слоў галоўнага iнжынера прадпрыемства Iгара ТУРЧУКА, сёння на прадпрыемстве ажыццяўляецца глыбокая мадэрнiзацыя вытворчага працэсу. Iнвестыцыйная праграма толькi гэтага года складае 2 млрд рублёў. На сёння ў рамках праграмы тэхнiчнага пераўзбраення заменена 80 працэнтаў зварачнага абсталявання, iдзе планамернае абнаўленне станочнага i аўтатранспартнага паркаў, адкрыты ўчастак палiмернага пакрыцця вырабаў з металу парашковымi фарбамi. Спецыялiсты ААТ «Брэстсельмаш» наведваюць буйнейшыя выставы СНД i Еўропы, на якiх знаёмяцца з навiнкамi рынку вытворчых тэхналогiй, збiраюць iнфармацыю аб неабходным абсталяваннi. Толькi пасля абмеркавання i ўсебаковага аналiзу прапаноў на тэхнiчным савеце прадпрыемства прымаецца рашэнне аб закупцы.

— Закупленае на працягу некалькiх гадоў навейшае абсталяванне вядучых вытворцаў мы аб’ядналi ў цэх прагрэсiўных тэхналогiй. Сёння тут працуе каардынатна-прабiўны прэс C5-S фiнскай фiрмы Finn-Power, якi дае магчымасць вырабляць высокадакладныя дэталi розных геаметрычных формаў з мiнiмальнымi адходамi металу; станок водна-абразiўнай рэзкi чэшскай фiрмы PTV, якi рэжа лiставы метал таўшчынёй да 100 мм.

Сёння на ўчастку прагрэсiўных тэхналогiй працуе 9 чалавек, а выконваюць яны столькi аперацый i ў такiх аб’ёмах, якiя са старым абсталяваннем былi б наўрад цi пад сiлу цэху ў 20 чалавек. Сюды мы плануем яшчэ закупiць станок для гiбкi лiстоў з лiчбавым праграмным кіраваннем i арганiзаваць тым самым замкнёны вытворчы цыкл.

Новае абсталяванне поўнасцю сябе апраўдвае. Мы не толькi наладзiлi ўласны выпуск дэталяў, якiя раней нам даводзiлася купляць, у тым лiку i за мяжой, але i атрымлiваем значныя прыбыткi, выконваючы заказы пабочных арганiзацый. Гэта ўнiкальнае для нашага рэгiёна абсталяванне. Таму колькасць заказаў пастаянна расце, так што ў блiжэйшы час мы плануем перавесцi работу ўчастка на трохзменны графiк.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упэўніцца ў гэтым можна з прадукцыяй ААТ «Брэстсельмаш»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика