Хроніка апошніх падзей
Камiкадзе ўрэзаўся ў калону ваенных на Шры-Ланцы
У вынiку атакi тэрарыста-смяротнiка на Шры-Ланцы загiнулi 92 чалавекi. Тэрарыст, якi належаў да тэрарыстычнай групоўкi «Тыгры вызвалення Тамiл iлама», на грузавiку, начыненым узрыўчаткай, урэзаўся ў калону аўтобусаў, якiя перавозiлi ваенных маракоў. Калона ваеннаслужачых на 15 аўтобусах накiроўвалася на ваенную базу ў порт Трынкамалi. На Шры-Ланцы з 1983 года iдзе грамадзянская вайна. Баевiкi гэтай арганiзацыi вядуць узброеную барацьбу за стварэнне на паўночным усходзе краiны незалежнай тамiльскай дзяржавы. За 23 гады гэты канфлiкт забраў жыццi больш чым 65 тысяч чалавек. У апошнiя месяцы процiстаянне бакоў узмацнiлася з-за нежадання тамiльскiх сепаратыстаў аднавiць мiрныя перагаворы з урадам. Толькi сёлета там загiнулi 700 чалавек. МАЦВIЕНКА Ў ПРЭЗIДЭНТЫ НЕ ПОЙДЗЕ Губернатар Пецярбурга Валянцiна Мацвiенка не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах прэзiдэнта Расii ў 2008 годзе. Затое яна збiраецца пацвердзiць свае губернатарскiя паўнамоцтвы i застанецца беспартыйнай. Аб гэтым яна заявiла ўчора на прэс-канферэнцыi, прысвечанай 2-годдзю свайго губернатарства. В. Мацвiенка заявiла: «Мне ўсё роўна, хто пойдзе на выбары, галоўнае — каб яны прайшлi законна». АБРАМОВIЧ РАЗВОДЗIЦЦА... Жонка самага багатага расiянiна Рамана Абрамовiча Iрына рыхтуецца да разводу з 11-м па памеру кашалька багацеем свету, сцвярджаюць брытанскiя газеты. «Дэйлi мэйл», напрыклад, пiша, што падрыхтоўка дакументаў на развод, якi можа стаць самым дарагiм у сусветнай гiсторыi, iдзе поўным ходам. Паводле апошнiх ацэнак, багацце Абрамовiча сёння складае каля 18 млрд долараў, i Iрына тэарэтычна прэтэндуе на палову. Зараз рэкорд па памеру адступных належыць амерыканскаму медыямагнату Самнеру Рэдстоўну — ён сваёй былой жонцы ў 2002 годзе заплацiў 1,8 млрд долараў. Абрамовiч, што цiкава, абверг чуткi аб сямейных праблемах i паведамiў, што сваё 45-годдзе 24 кастрычнiка мае намер правесцi ў коле сям’i. Тым не менш, газета «Iўнiнг стандард» сцвярджае, што Iрына ўжо некалькi разоў сустракалася з вядомым адвакатам Рэймандам Тузам, якi за свае поспехi на нiве шлюбаразводных працэсаў атрымаў мянушку «Скiвiцы». Нагодай для разводу, паводле звестак прэсы, сталi адносiны Абрамовiча з 23-гадовай Дар’яй Жукавай. Дзяўчына, якая працуе ў адным з часопiсаў, з’яўляецца былой сяброўкай тэнiсiста Марата Сафiна. Абрамовiч пастаянна ездзiць за ёй ледзь не па ўсiм свеце, бывае на свецкiх тусоўках i нават водзiць яе на футбольныя матчы з удзелам яго «Чэлсi». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiкадзе ўрэзаўся ў калону ваенных на Шры-Ланцы
|
|