21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сэнс жыцця — у дзецях

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маладзечне Дзень мацi святкавалi больш за 700 шматдзетных жанчын з усёй Мiнскай вобласцi. 32 матулi атрымалi ордэн Мацi. Адбылася прэзентацыя кнiгi i вiдэафiльма, якiя распавядаюць аб шматдзетных мацi. Стваральнiкамi стужкi з’яўляюцца тэлежурналiстка Ларыса Грынько i рэжысёр Вольга Чарняўская. А вось кнiгу, якая расказвае аб мацярынскiх лёсах, напiсалi журналiсты раённых газет, супрацоўнiкi райвыканкамаў i ўпраўлення iдэалагiчнай работы Мiнаблвыканкама.

Самай маладой мацi, якая прысутнiчала на свяце ў Маладзечне, толькi 28 гадоў. Ганна Лямкевiч нарадзiла 5 дзяцей. «Пакуль што на свет з’явiлiся адны хлопцы. Але муж i я жадаем яшчэ i дзяўчынку, лепш — дзве», — з радасцю расказала Ганна. — Таму, я ўпэўнена, наша сям’я стане большай». Як расказала мне Ганна Лямковiч, у кожнай жанчыны на першым месцы стаiць асабiстае шчасце, а потым ужо — адукацыя, прэстыжная работа, прыбытак. Для Ганны асабiстае шчасце — гэта дзецi i муж. Сямейная пара жыве ў вёсцы Гародзькi Валожынскага раёна. Муж жанчыны — праваслаўны святар...

«Сэнс жыцця — у дзецях», — лiчыць васьмiдзесяцiгадовая Таццяна Iосiфаўна Кошаль. У Маладзечне яна была ганаровым госцем. За сваё жыццё Таццяна Iосiфаўна нарадзiла i выхавала пяць дачок. Зараз у яе 13 унукаў i праўнук. Трэцяя яе дачка, Антанiна, стала алiмпiйскай чэмпiёнкай ХХ Алiмпiяды ў Мюнхене.

— Чаму некаторыя жанчыны не жадаюць нараджаць дзяцей? — разважала над маiм пытаннем Таццяна Iосiфаўна. — Лайдакамi сталi! Калi няма дзяцей, няма i сям’i. Дзеля чаго тады ўсе машыны-кватэры, калi дзяцей няма!? Я з мужам пражыла 57 гадоў у шчасцi i згодзе. Пасля вайны нават ложка ў нас не было — спалi два гады на падлозе. Але дзяцей хацелi заўсёды, i працавалi, працавалi, працавалi. I ўсё тады атрымлiвалася.

Першы намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Леанiд Крупец падзялiўся сваiмi ўражаннямi:

— Вельмi сiмвалiчна, што Дзень мацi праходзiць у адзiн дзень з рэлiгiйным святам Пакрова Багародзiцы. Iмя мацi — святое для кожнага, i Багародзiца ўвасабляе той вобраз мацi, якая выхавала кожнага з нас.

— Леанiд Фёдаравiч, у дзяржаве падрыхтавана праграма дэмаграфiчнай бяспекi. Што робiць абласны выканаўчы камiтэт у сваю чаргу па гэтаму пытанню?

— Акрэсленая дзяржаўная праграма — падмурак не толькi для дэмаграфiчнай, але i для эканамiчнай бяспекi Беларусi. Абласны выканаўчы камiтэт, як дзяржаўны орган, у сваю чаргу праводзiць работу для таго, каб узняць прэстыж i чалавека, i дзiцяцi, i мацi. Умовы працы паляпшаюцца, заработная плата становiцца большай. У той жа час людзi гiнуць ад вытворчага траўматызму, у аварыях на дарогах. Здароўе чалавека падрываюць шкодныя звычкi — алкагалiзм, а ў апошнiя гады i наркаманiя. Вырашэнне гэтых праблем павiнна падштурхнуць развiццё грамадства, узняць нараджальнасць. Мы шмат увагi надаём развiццю спорту, заахвочваем да здаровага ладу жыцця. Здаровы чалавек можа стварыць моцную, вялiкую сям’ю, нарадзiць не аднаго-двух, а, можа, i пяць дзяцей. Таму зараз мы падтрымлiваем шматдзетныя сем’i i дапамагаем iм.

Дзмiтрый АЛЬФЕР.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне Дзень мацi святкавалi больш за 700 шматдзетных жанчын з усёй Мiнскай вобласцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика