21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уклады беларусаў у банках узраслi да 7,2 трыльёна рублёў

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Грошы робяць грошы...

Больш як пяць гадоў таму ступень даверу беларусаў да нацыянальнай валюты была невысокай: курс рубля ў адносiнах да СКВ падаў, i людзi пераважна ўкладвалi свабодныя грошы ў замежную валюту, скупляючы СКВ у «абменнiках». У апошняй i захоўвалi свае зберажэннi. Прычым трымалi кроўна заробленыя ў асноўным на руках: здавалася, што так больш надзейна. Як адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам нашай газеты начальнiк аддзела рэгулявання ўкладных аперацый Нацыянальнага банка Беларусi Алена Наздрына-Платнiцкая, на 1 студзеня 2001 года на аднаго жыхара рэспублiкi ў сярэднiм на валютных i рублёвых укладах у банках прыходзiлася ў эквiваленце 35,8 долара ЗША. Зараз гэта лiчба вырасла роўна ў... дзесяць разоў — да 358 долараў ЗША.

Беларусы зарабляюць на Br

Так склалася, што для нашага насельнiцтва беларускi рубель цяпер стаў больш пажаданы. Паводле даных Алены Наздрыной-Платнiцкай, у краiне ўклады ў нацыянальнай валюце займаюць 70 працэнтаў усяго аб’ёму дэпазiтаў насельнiцтва. Цi гэта не сведчанне таго, што давер людзей да беларускага рубля расце?.. Сапраўды, высокiя працэнтныя стаўкi па рублёвых укладах iстотна паўплывалi на прыярытэты грамадзян, — зразумела, на карысць нацыянальнай валюты. Аднак людзi бачаць i тое, што i рубель «паказвае мускулы»: за восем месяцаў гэтага года афiцыйны абменны курс Br да долара ЗША ўмацаваўся на 0,5 працэнта i на пачатак кастрычнiка склаў 2141 рубель за долар. Канешне, «першую скрыпку» ў гэтай справе iграе галоўны банк краiны, грашова-крэдытная палiтыка якога накiравана на ўмацаванне курса беларускага рубля. У тым лiку Нацыянальны банк робiць гэта за кошт больш высокага ўзроўню даходнасцi па аперацыях у беларускiх рублях у параўнаннi з аперацыямi ў замежнай валюце. З iншага боку, сёння працэнтныя стаўкi па ўсiх укладах падтрымлiваюцца на тым узроўнi, якi забяспечвае прывабнасць захоўвання грашовых зберажэнняў у банкаўскай сiстэме краiны. Дарэчы, у наступным годзе па-ранейшаму будзе падтрымлiвацца больш высокi ўзровень даходнасцi менавiта па аперацыях у беларускiх рублях. Такiм чынам, беражлiвым грамадзянам ужо зараз можна зрабiць пэўныя высновы наконт таго, як можна распарадзiцца сваiмi свабоднымi грашовымi сродкамi.

Арыфметыка ўкладання

Як адзначаюць банкаўскiя спецыялiсты, давер насельнiцтва да банкаўскай сiстэмы краiны расце. Павялiчваюцца i грашовыя даходы грамадзян. Пацвярджае гэта i тое, што сёлета за восем месяцаў уклады людзей узраслi на 28,1 працэнта i дасягнулi 7,2 трыльёна рублёў. А вось на пачатку 2001 года ўклады грамадзян у беларускiх банках складалi ўсяго каля 420 мiльярдаў рублёў.

Шукаючы прымяненне сваiм свабодным грашам, грамадзяне, зразумела, стараюцца ўкласцi iх з большай для сябе выгадай. У каго грошай шмат — той, напрыклад, «абрастае» нерухомасцю. Хтосьцi, магчыма, купляе каштоўнасцi, злiткi з каштоўных металаў... Шмат iншых цяпер iдуць у банк i размяшчаюць грашовыя сродкi на дэпазiтах. У гэтым годзе сярэдняя стаўка па зноў прыцягнутых дэпазiтах, з улiкам тэрмiновых i да запатрабавання, у беларускiх рублях склала 11,2 працэнта гадавых, у замежнай валюце — 6,3 працэнта, у расiйскай валюце — 8,8 працэнта гадавых.

Каб было больш зразумела, што канкрэтна атрымлiваюць грамадзяне ад сваiх сродкаў на ўкладах, спецыялiсты галоўнага банка зрабiлi разлiкi. Так, паводле слоў Алены Наздрыной-Платнiцкай, у тым выпадку, калi чалавек на пачатак гэтага года меў 1 мiльён рублёў, то па вынiках васьмi месяцаў пры захоўваннi гэтых сродкаў на ўкладзе ў беларускiх рублях яго даход склаў бы 75 тысяч рублёў. Больш сцiплы даход грамадзянiн атрымлiвае, калi пераводзiць гэтыя сродкi ў валюту, i захоўвае апошнюю на рахунку ў банку. Мяркуйце самi: за студзень—жнiвень з валютнага ўкладу ў доларах грамадзянiн атрымаў бы ў эквiваленце каля 42 тысяч рублёў даходу; з укладу ў расiйскiх рублях — 63 тысячы; з валютнага ўкладу ў еўра мог бы пабагацець у эквiваленце на 44 тысячы рублёў. Зусiм iншая сiтуацыя па грашах, якiя людзi трымаюць дома «без працы». Улiчваючы ўзровень iнфляцыi, якая за згаданы перыяд склала 2,9 працэнта, на «хатнiм» мiльёне чалавек страцiў 29 тысяч рублёў. Прагадаў грамадзянiн i ў тым выпадку, калi захоўваў гэтыя сродкi дома ў доларах: яго страты склалi ў такiм выпадку 9,5 тысячы рублёў.

Як бачна, сёння даходнасць укладаў у беларускiх рублях найбольш высокая. Пры разлiку рэальнай даходнасцi ўкладаў (з улiкам узроўню iнфляцыi) таксама перавага — за ўкладамi ў беларускiх рублях. Так, рэальная даходнасць рублёвых укладаў за восем месяцаў склала 6,8 працэнта гадавых, у доларах ЗША — 2,9 працэнта гадавых. Таму не дзiўна, што пры цяперашнiм становiшчы спраў большасць арыентуецца на ўкладанне ўласных сродкаў на рублёвыя дэпазiты.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як пяць гадоў таму ступень даверу беларусаў да нацыянальнай валюты была невысокай: курс рубля ў адносiнах да СКВ падаў, i людзi пераважна ўкладв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика