Памежнiкi перакрылi канал
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Днямi завяршылася мiжнародная аператыўна-прафiлактычная аперацыя «Канал-2006», галоўная мэта якой — выяўленне i спыненне паставак наркотыкаў на тэрыторыю краiн СНД.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў Беларусi, толькi за адзiн тыдзень, што доўжылася спецаперацыя, айчынныя памежнiкi разам з iншымi праваахоўнымi органамi краiны выявiлi 3,5 лiтра опiю i каля кiлаграма сiнтэтычных наркотыкаў. Знiшчана больш чым тона нарка-змяшчальных раслiн, пасеяных у прыгранiчных раёнах. Апроч таго, беларускiя памежнiкi спынiлi 20 парушальнiкаў Дзяржаўнай мяжы, у тым лiку двое незаконных мiгрантаў з Егiпта i Камеруна. Яшчэ 16 нелегалаў былi выяўлены на подступах да мяжы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi завяршылася мiжнародная аператыўна-прафiлактычная аперацыя «Канал-2006», галоўная мэта якой — выяўленне i спыненне паставак наркотыкаў на тэрыто
|
|