21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Героi» дня... без гальштукаў

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Пераважная большасць кiраўнiкоў гаспадарак i прадпрыемстваў, старшынь сельскiх Саветаў былi здзiўлены просьбай райвыканкама... дапамагчы з дастаўкай у райцэнтр на сход асоб, мякка кажучы, схiльных да сiстэматычнага злоўжывання спiртнымi напоямi.

У гэта кола ў асноўным траплялi тыя, з кiм кiраўнiкi i iх намеснiкi ў свой час пастаянна канфлiктавалi, выкарыстоўвалi палiтыку пугi i пернiка, неаднойчы сардэчна ўгаворвалi i размаўлялi на павышаных танах, старалiся ўздзейнiчаць i так i гэтак i ў рэшце рэшт звальнялi.

Сiтуацыя, на жаль, добра вядомая i банальная, але складаная ў сэнсе выпраўлення. Наскокам, кампанейшчынай, зацiсканнем гаек (дастаткова ўспомнiць сумна вядомую па iмпэту «кавалерыйскую аперацыю» часоў М. Гарбачова па выкараненню п’янства i алкагалiзму) гэту праблему нават часткова не вырашыць. Калi i брацца за яе, то без мiтуснi, шумiхi, непрадуманых крокаў i завышаных чаканняў ад сваiх высакародных намераў i дзеянняў.

Менавiта па такому шляху пайшлi ў Уздзенскiм раёне. Адным з мерапрыемстваў гэтай работы i стала вераснёўская сустрэча ў райцэнтры ў кiнатэатры «Кастрычнiк» з прадстаўнiкамi «пiтушчай публiкi». Бо толькi на наркалагiчным улiку ў раёне стаiць больш як семсот чалавек. Iнiцыятарам сустрэчы выступiў намеснiк старшынi райвыканкама па iдэалагiчнай рабоце, старшыня раённай камiсii па барацьбе з п’янствам Мiхаiл Лапотка.

У размове з карэспандэнтам «Местного самоуправления» Мiхаiл Мiхайлавiч адзначыў, што гэтаму сходу папярэднiчала мэтанакiраваная i грунтоўная работа ў сельскiх Саветах. Яе ўмоўна назвалi «адпрацоўкай тэрыторый». На працягу года i нават больш па чарзе вывучалася абстаноўка ў населеных пунктах кожнага сельсавета. У склад групы (яе ўзначальвае Мiхаiл Лапотка), якая праводзiла гэты аналiз, уваходзiлi кiраўнiкi аддзелаў райвыканкама, супрацоўнiкi санстанцыi, райбальнiцы, мiлiцыi, суда, пракуратуры. Усе разам яны выязджалi ў сельсавет i разбiралiся ў мясцовых асаблiвасцях п’янства.

Нельга сказаць, што барацьбой з гэтым сацыяльным злом у раёне не займалiся раней. Ёй адводзiцца даволi значнае месца ў рабоце з насельнiцтвам, падчас сустрэч у працоўных калектывах, арганiзацыi выязных прыёмных, адзiных дзён iнфармавання, на сельскiх сходах, пры правядзеннi «прамых» i «гарачых» лiнiй, свят вёсак. У мэтах папярэджвання правапарушэнняў разам з сельскiмi Саветамi рэгулярна праводзiлiся днi прафiлактыкi, калi на сходах разглядалiся адмiнiстрацыйныя матэрыялы па затрыманых у нецвярозым стане, а таксама за выраб i продаж самагонкi.

Але ж большасць тых, хто трывала «пасябраваў» з бутэлькай, у душы лiчыць сябе не алкаголiкам, а чалавекам, якога празмернае захапленне чаркай «часова выбiла з раўнавагi». I варта яму толькi захацець, усё вернецца на сваё месца. Аднак насамрэч такое жаданне калi i ўзнiкае, то гасiцца чарговай выпiўкай.

З iншага боку, у раёне нямала прыкладаў, калi ў вынiку зацiкаўленага падыходу дэпутатаў, прадстаўнiкоў праваахоўных органаў, медыкаў, грамадскасцi ўдавалася пераканаць, здавалася б, злоснага п’янiцу закадзiравацца i пачаць новае жыццё.

Адсюль i «ўрачыстасць» з нагоды прыбыцця сотнi знатных выпiвох раёна. Таму i адарвалiся ад паўсядзённых спраў адказныя работнiкi. Дарэчы, усе яны трымалiся з павагай да аўдыторыi. Iх выступленнi, зразумела, датычылiся вялiкай шкоды п’янства, тых юрыдычных, прававых, маральных наступстваў, якiя няў-хiльна цягне за сабой нецвярозае iснаванне. Але асаблiвы акцэнт рабiўся на магчымасцi перамен у жыццi кожнага з прысутных. Аўдыторыi паказалi два дакументальныя фiльмы на дадзеную тэму.

Неадназначна ўспрынялi гэту нараду жыхары райцэнтра. Некаторыя здзiўлялiся: навошта цырымонiцца з п’янiцам, хоча загiнуць ад гарэлкi — хай гiне. Самi ж «героi» дня, кажуць, па-рознаму ўспрынялi гэты ўсплёск увагi да сябе. Некаторыя пасля сустрэчы накiравалiся ў краму, каб «замачыць» мерапрыемства. Але былi i iншыя — людзi, якiя сапраўды задумалiся над далейшым лёсам.

— Гэта наша «першая ластаўка», i таму казаць пра нейкiя канкрэтныя вынiкi яшчэ рана, — гаворыць начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы райвыканкама Фаiна Жукоўская. Паводле яе слоў, цяжка весцi антыалкагольную работу з людзьмi, якiя ўжо ўцягнулiся ў амаль штодзённае ўжыванне спiртнога. Але i пакiдаць iх без увагi было б няправiльна. Таму падобныя сходы правялi ва ўсiх сельсаветах.

Выконваючы абавязкi старшынi Азерскага сельскага Савета Iосiф Лiтвiнка, ён жа — кiраўнiк эксперыментальнай базы iмя Катоўскага, вельмi зацiкаўлены ў цвярозых падначаленых. Апошнiм часам у гаспадаркi з’явiлiся неблагiя перспектывы трывала заняць сваю нiшу ў вырошчваннi элiтнага насення бульбы. База iмя Катоўскага ўвайшла ў рэспублiканскi пiлотны праект па развiццю бульбаводства краiны. Задачы i мэты ставяцца перад катоўцамi адказныя, i тут многае будзе залежаць ад вытворчай дысцыплiны. Але на вытворчасцi i адзiн п’яны работнiк можа дроў наламаць. Таму адносiны кiраўнiцтва базы да выпiвох адназначныя: прымаюць розныя меры пакарання аж да звальнення. Але на апошняе Iосiф Мiхайлавiч iдзе толькi тады, калi iншыя меры ўжо вычарпаны. I не толькi таму, што ў гаспадарцы хранiчны кадравы дэфiцыт на спецыяльнасцi механiзатараў i жывёлаводаў. База iмя Катоўскага знаходзiцца амаль на Слуцкай шашы, за 30 кiламетраў ад Мiнска. Да сталiцы — рукой падаць. Многiя маладыя хлопцы i дзяўчаты з Возера i суседнiх вёсак iмкнуцца ў сталiцу.

Таму гаспадаркi трымаюцца за квалiфiкаваных i дысцыплiнаваных спецыялiстаў. Але п’янка нярэдка перакрэслiвае ўсе былыя i сённяшнiя заслугi, скажам, механiзатара са шматгадовым стажам i вялiкiм вопытам. На першы раз яго караюць не вельмi строга: пазбаўляюць даплат, прэмiй. Калi выпадкi з’яўлення ў нецвярозым стане паўтараюцца, то адмiнiстрацыя гаспадаркi развiтваецца з работнiкам.

— А каго знаходзiце на яго месца? — пытаюся ў Iосiфа Мiхайлавiча.

— Ужо не першы год на часовую працу прымаем людзей праз Уздзенскi цэнтр занятасцi з iншых вёсак раёна, суседнiх рэгiёнаў. У нас рэгулярна на пасяўную i ўборку прыязджаюць спецыялiсты i рабочыя з Брэсцкай вобласцi, нават з Украiны. Сёння на ўборцы буракоў заняты 22 чалавекi са Столiнскага раёна, 9 чалавек — з Ганцавiцкага. Але справа не толькi ў тым, каб запоўнiць вакансiю. Прыкра за асобных мясцовых жыхароў, якiя з-за алкагольнай залежнасцi страчваюць сям’ю, сяброў, чалавечы выгляд.

На думку старшынi Лiцвянскага Савета Анатоля Гурбана, адпрацоўка тэрыторыi Савета дала магчымасць яму i дэпутатам па-новаму паглядзець на мясцовыя праблемы. Хоць ужо чацвёрты год тут няма правапарушэнняў з боку моладзi, тым не менш, гаворыць Анатоль Iванавiч, становiцца балюча, калi бачыш, што ўсе намаганнi дапамагчы чалавеку пазбавiцца ад залежнасцi не даюць эфекту.

— Ёсць у Лiцвянах яшчэ маладая жанчына, мацi дваiх непаўналетнiх дзяцей, з сiмвалiчным для яе ладу жыцця прозвiшчам Наталля Чакушка. Колькi нi займалiся ёю, пiць яна не перастала. Жанчыну збiраюцца пазбавiць правоў мацярынства. Можа гэта мера прымусiць яе перагледзець свае паводзiны?..



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераважная большасць кiраўнiкоў гаспадарак i прадпрыемстваў, старшынь сельскiх Саветаў былi здзiўлены просьбай райвыканкама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика