Чакаецца барацьба за дэпутацкi мандат
Барыс ПРАКОПЧЫК
ЧАЛАВЕК ВА ЎЛАДЗЕ Што зроблена Гродзенскiм гарадскiм Саветам па вырашэнню надзённых пытанняў жыцця абласнога цэнтра i што не атрымалася, засталося для новага дэпутацкага корпуса? Свае меркаваннi на гэты конт выказвае старшыня гарсавета Барыс КАЗЯЛКОЎ.— Адразу ж пасля выбараў мы абагульнiлi ўсе наказы, якiя былi атрыманы дэпутатамi, i пастаянна кантралявалi iх выкананне. Цяпер можна з гонарам сказаць, што практычна сто працэнтаў наказаў выбаршчыкаў рэалiзаваны. I другое. Фармiруючы план работы на чарговы год, мы заўсёды старалiся ўключаць у яго найбольш актуальныя i злабадзённыя для гараджан пытаннi. Да прыкладу, у пачатку гэтага года на сесii зацверджана новая доўгатэрмiновая праграма «Спадчына». У ёй дакладна вызначаны ўсе пытаннi, якiя датычацца захавання помнiкаў гiсторыi i архiтэктуры, папулярызацыi мясцовых гiстарычных i культурных традыцый, музейнай справы, у тым лiку стварэння новых музеяў. Скажам, у наступным годзе на вулiцы Замкавай будзе створаны пажарна-тэхнiчны музей МНС. Пашырыцца экспазiцыйная плошча аптэкi-музея, прадугледжана рэстаўрацыя Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы, лютэранскай царквы, сiнагогi. Палепшыцца турыстычная iнфраструктура, з’явяцца новыя ўтульныя кафэ. Згодна з праграмай «Паркi i скверы горада Гродна» за кошт гарадскога бюджэту рэканструяваны галоўны парк горада, якi носiць iмя яго заснавальнiка Жана Эмануэля Жылiбера. Сёння гэта нармальны еўрапейскi парк з усiмi атрыбутамi адпачынку. Якую б галiну гарадскога жыцця мы нi ўзялi — усюды гарсавет пакiнуў свой добры след. Прынята праграма «Гродзенская моладзь» на 2006—2010 гады, якая накiравана на стварэнне новых рабочых месцаў, удасканаленне сiстэмы сацыяльнай абароны, фармiраванне здаровага ладу жыцця. Зацверджаны праграма паэтапнай рэканструкцыi, мадэрнiзацыi i вынасу за гарадскую рысу прадпрыемстваў, якiя неспрыяльна ўплываюць на навакольнае асяроддзе, а таксама праграма па аптымiзацыi работы ачышчальных збудаванняў, каналiзацый i паляпшэнню экалагiчнага стану ракi Нёман. А зусiм нядаўна на сесii гарсавета мы разгледзелi пытаннi стану i рамонту жыллёвага фонду. Асаблiва гэта хвалюе людзей, якiя пражываюць у старых аварыйных дамах. Дэпутаты зацвердзiлi праграму паэтапнага адсялення з такога жылля, для чаго, у прыватнасцi, цяпер будуецца 64-кватэрны дом. Што пакуль засталося, на жаль, за рамкамi нашай увагi, дык гэта дваровыя тэрыторыi. Патрабуецца, лiчу, гарадская праграма, каб усе двары ў мiкрараёнах мелi камфартабельны выгляд, унутрыквартальныя праезды былi якасна адрамантаваны. Чаго граху таiць, у свой час, калi будавалi дамы, то замест двухслаёвага дарожнага пакрыцця клалi адзiн слой, пасля чаго пачыналася штогадовае, але малаэфектыўнае латанне ямаў. Дарожнае пакрыццё не павiнна быць танным за кошт невыканання нормаў па яго якасцi. А добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый — гэта не пара дрэў i архiтэктурных формаў. Дарэчы, вельмi важна, каб праяўлялi iнiцыятыву i жыльцы дамоў. За вопытам можна звярнуцца, напрыклад, да старшынi савета дома № 2 па Iндурскай шашы Уладзiмiра Вiктаравiча Морава. Дзiву даешся, як можна пры жаданнi добраўпарадкаваць свой двор: каля 200 вiдаў розных раслiн, невялiкi вадаём, арыгiнальныя архiтэктурныя ўпрыгажэннi... Нявырашаным застаецца пытанне санiтарнага стану тэрыторый, што прылягаюць да садовых таварыстваў. На жаль, захламленасць навакольных лясоў, несанкцыянаваныя звалкi сталi спадарожнiкамi дачных пасёлкаў. З 384 таварыстваў толькi 13 заключылi дагаворы са спецаўтагаспадаркай на вываз смецця. Гарадскiм Саветам дадзены даручэннi ўсiм зацiкаўленым арганiзацыям да наступнага сезона забяспечыць належны санiтарны стан гэтых тэрыторый. Праз абласны Савет дэпутатаў мы звярнулiся з прапановай да ўрада ўнесцi змяненнi ў закон з мэтай вырашыць iснуючую праблему. — Цi дастаткова ў гарсавета паўнамоцтваў для таго, каб яго рашэннi не заставалiся толькi на паперы? — Паўнамоцтваў у гарадскога Савета дастаткова, важна iх умела выкарыстаць. Нам дадзена права заслухоўваць службовых асоб любой гарадской службы i арганiзацыi па выкананню рашэнняў урада i ўказаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Нашы iнiцыятывы знаходзяць падтрымку ў гарвыканкама, рашэннi выконваюцца своечасова. Створана спецыяльная камп’ютарная праграма, якая дазваляе кантраляваць выкананне прынятых рашэнняў i, калi неабходна, дадаткова разглядаць гэта пытанне. У саставе гарсавета ёсць прафесiяналы, якiя добра разбiраюцца ў той цi iншай сферы. У прыватнасцi, пры актыўным удзеле Уладзiмiра Курбаева, Уладзiмiра Сазонава i Пятра Гарэлiка распрацавана i прынята тэрытарыяльная праграма дзяржаўных гарантый па забеспячэнню медыцынскага абслугоўвання гараджан. Алег Абызаў арганiзаваў збор сродкаў на будаўнiцтва мемарыяла воiнам-пагранiчнiкам. Дзякуючы актыўнай падтрымцы Iгара Макаранкава завяршаецца рамонт спартыўнага клуба iнвалiдаў «Iмпульс». Аляксандр Ласмiнскi шмат працуе па прапагандзе гiсторыi i культуры нашага горада... Рыхтуючы пытаннi на сесiю або пасяджэнне прэзiдыума гарсавета, мы ствараем камiсiю з работнiкаў выканкама i дэпутатаў, сумесна вывучаем становiшча спраў i выпрацоўваем праекты рашэнняў. Пры гэтым, каб дэпутаты маглi лепш унiкнуць у тую цi iншую праблему, практычна кожная сесiя пачынаецца з выезду на аб’екты па тэматыцы пасяджэння. Пры падрыхтоўцы да адной з нядаўнiх сесiй кожны дэпутат наведаў размешчаныя на тэрыторыi яго выбарчай акругi iнтэрнаты, азнаёмiўся, як там людзям жывецца, зрабiў заўвагi i прапановы кiраўнiкам адпаведных прадпрыемстваў i арганiзацый. Затым яны былi запрошаны на пасяджэнне сесii гарсавета, дзе адбылася прынцыповая размова з дэманстрацыяй вiдэафiльма аб, можна так сказаць, экстрэмальных умовах пражывання ў некаторых iнтэрнатах. I, нарэшце, прынялi рашэнне з канкрэтнымi тэрмiнамi навядзення парадку. — Наколькi прэстыжная, на ваш погляд, дэпутацкая дзейнасць i цi будзе iсцi барацьба за дэпутацкi мандат у гарадскi Савет новага склiкання? — Думаю, барацьба будзе адназначна. Рыхтуючы нядаўна справаздачу нашага Савета, папрасiў усiх дэпутатаў зрабiць мiнi-справаздачу, што кiм зроблена. Бачна, як скрупулёзна пазначаюцца вырашаныя пытаннi. Пацiкавiўся i планамi наконт новых выбараў — амаль усе хочуць балацiравацца на наступны тэрмiн. I не толькi цяперашнiя дэпутаты. Нядаўна да мяне прыходзiлi бiзнэсмен, работнiк дзяржустановы, пазнаёмiў iх з законамi аб выбарах, аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi: калi ласка, вылучайце свае кандыдатуры. Такiм чынам, людзi самi адчуваюць патрэбнасць працы ў органах мясцовага самакiравання. А вызначаць дэпутатаў, зразумела, будуць выбаршчыкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што зроблена Гродзенскiм гарадскiм Саветам па вырашэнню надзённых пытанняў жыцця абласнога цэнтра i што не атрымалася, засталося для новага дэпутацкаг
|
|