«Крылатая» хвароба «не прасочыцца»
Падчас асенняй мiграцыi дзiкiх птушак у Беларусi быў узмоцнены кантроль не толькi за iмi, але i за прадпрыемствамi птушкагадоўлi, а таксама за хатняй птушкай. На шчасце, нiводнага трывожнага сiгнала з месцаў не прыйшло i сiтуацыя сёння апасенняў у эпiдэмiёлагаў не выклiкае.
Паводле слоў Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла Рымжы, з пачатку распаўсюджвання па планеце птушынага грыпу гэты смяротна небяспечны вiрус паспеў «адзначыцца» ў 58 краiнах свету. На птушыны грып захварэлi 256 чалавек, прычым загiнулi з iх — 151, такiм чынам смяротнасць людзей ад птушынага грыпу перавышае 60 працэнтаў. У Беларусi сёння дзейнiчаюць шэсць станцый назiрання за мiграцыяй пералётных птушак. Пад непасрэдным кантролем арнiтолагаў знаходзяцца Прыпяць, Гарынь, Нёман, Заходняя Дзвiна, Днепр, Сож, Бярэзiна, група нарачанскiх азёраў i некаторыя iншыя буйныя вадаёмы. Кожны выпадак гiбелi птушак падчас iх пералёту абавязкова правяраецца. — Паколькi вiрус птушынага грыпу нарадзiўся ў Паўднёвай Азii i рухаецца з паўднёвага напрамку, то, безумоўна, вясенняя мiграцыя ўяўляе для нас значна большую небяспеку, чым асенняя, — заспакоiў Мiхаiл Рымжа. — Тым не менш у краiне зараз ажыццяўляецца поўны комплекс мераў, скiраваных на папярэджванне заносу на нашу тэрыторыю птушынага грыпу. Усе птушкагадоўчыя прадпрыемствы пераведзены на закрыты рэжым працы. Вакцынацыi была падвергнута ўся птушка ў трохкiламетровай зоне ад прадпрыемстваў птушкагадоўлi i паблiзу вадаёмаў. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас асенняй мiграцыi дзiкiх птушак у Беларусi быў узмоцнены кантроль не толькi за iмi, але i за прадпрыемствамi птушкагадоўлi, а таксама за хатняй
|
|