Уладзiмiр Пуцiн: «Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца паслядоўным прыхiльнiкам iнтэграцыi з Расiяй»
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца паслядоўным прыхiльнiкам iнтэграцыi, заявiў прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн у ходзе «прамой лiнii», арганiзаванай двума вядучымi федэральнымi тэлеканаламi.
Кiраўнiк расiйскай дзяржавы адзначыў, што Расiя выступае за паскарэнне працэсаў пабудовы Саюзнай дзяржавы. Пры гэтым, лiчыць ён, на першым месцы павiнна стаяць эканамiчная iнтэграцыя. Уладзiмiр Пуцiн выказаў думку, што адным з першачарговых крокаў павiнна стаць увядзенне адзiнай валюты. «Гэта падштурхне развiццё бiзнэсу i сумесных эканамiчных сувязяў», — сказаў расiйскi прэзiдэнт. Гаворачы аб iснуючых цяжкасцях, Уладзiмiр Пуцiн назваў, у прыватнасцi, пытанне аб увядзеннi агульных мытных пошлiн, якое застаецца адкрытым. Нявырашанасць гэтай праблемы можа вымусiць Расiю ўвесцi абмежаваннi на пастаўкi нафты ў Беларусь, сказаў ён. Пры гэтым выказаў перакананасць, што такога кроку не спатрэбiцца, паколькi да гэтага часу ўсе складаныя пытаннi вырашалiся ў ходзе дыялога з беларускiмi партнёрамi. Уладзiмiр Пуцiн паведамiў, што цяпер праходзiць узгадненне шэраг палiтычных пытанняў па будаўнiцтву Саюзнай дзяржавы, у тым лiку па Канстытуцыйнаму акту. Закранаючы стварэнне саюзнага парламента, прэзiдэнт Расii выказаўся за забеспячэнне ўмоў, якiя не дапусцяць узнiкнення процiстаяння памiж саюзным i расiйскiм парламентамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца паслядоўным прыхiльнiкам iнтэграцыi, заявiў прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн у ходзе «прамой лiнii», |
|