Мiграцыйная карта адзiнага ўзору
Iгар ГРЫШЫН
Яе з 1 лiстапада ўводзяць Беларусь i Расiя для замежных грамадзян i асоб без грамадзянства пры ўездзе на тэрыторыю нашай краiны i РФ з тэрыторыi трэцяй краiны, паведамiлi ў Дэпартаменце па грамадзянству i мiграцыi МУС Беларусi.
Мiграцыйная карта будзе выдавацца бясплатна пры ўездзе на тэрыторыю нашай рэспублiкi. Ад атрымання мiграцыйнай карты вызвалены некаторыя катэгорыi грамадзян, напрыклад, кiраўнiкi замежных дзяржаў, кiраўнiкi ўрадаў. Акрамя таго, не запаўняюць мiграцыйную карту адзiнага ўзору пры ўездзе ў Беларусь грамадзяне Расii i грамадзяне нашай краiны, якiя прыбываюць у РФ. Як удакладняюць у Дэпартаменце па грамадзянству i мiграцыi, да 1 студзеня 2007 года ўстаноўлены пераходны перыяд, калi будуць дзейнiчаць мiграцыйныя карты старога ўзору, выдадзеныя ў Беларусi або Расii з мiграцыйнымi картамi адзiнага ўзору.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе з 1 лiстапада ўводзяць Беларусь i Расiя для замежных грамадзян i асоб без грамадзянства пры ўездзе на тэрыторыю нашай краiны i РФ з тэрыторыi трэця
|
|