Вакол газу
Ала МАЧАЛАВА
Погляд Расiя збiраецца павысiць цэны на газ, Беларусь супрацiўляецца — знаёмы сцэнарый. Да чаго мы прыйдзем на гэты раз? Аргументы беларускага боку i прагнозы на будучыню мы абмеркавалi з палiтолагам Юрыем ШАЎЦОВЫМ:— Павелiчэнне цэн на расiйскi газ для Беларусi iдзе ў разрэз з самой iдэяй Саюзнай дзяржавы, — падкрэслiў эксперт. — Стварэнне Саюза Беларусi i Расii прадугледжвае наяўнасць агульнай эканамiчнай прасторы, а калi для Беларусi цана будзе вышэйшая, чым, скажам, для Паволжа, гэта азначае няроўны доступ беларускiх i расiйскiх прадпрыемстваў, аб якой агульнай эканамiчнай прасторы тады можа iсцi размова? Цана для Беларусi павiнна не дырэктыўна вызначацца, а разлiчвацца па складанай формуле, па логiцы яна павiнна адпавядаць унутрырасiйскiм расцэнкам. Павышаючы цэны на газ, Расiя парушае адзiную эканамiчную прастору i правiлы чэснай канкурэнцыi. Мы вiдавочна павiнны неяк адказваць на гэта: прыкрываць сваiмi тарыфамi (напрыклад, на транзiт расiйскага газу праз нашу тэрыторыю. — Заўв. аўт.). — Расiя забываецца на кааперацыйныя сувязi памiж уласнымi i беларускiмi прадпрыемствамi. Гэта датычыцца ў першую чаргу буйной прамысловасцi (машына- i станкабудаўнiцтва) — такiх заводаў, як МТЗ, МАЗ, БелАЗ, Гомсельмаш i iнш., каля 70—80 працэнтаў камплектуючых у Беларусь паступае звонку, пераважна з Расii. Акрамя таго мы атрымлiваем адтуль сыравiну, напрыклад, для хiмiчнай прамысловасцi. Прывяду амаль хрэстаматыйным прыклад беларуска-расiйскай кааперацыi: Алтайскi край закупляе беларускую сельскагаспадарчую тэхнiку. З ростам цэн на газ павялiчыцца i кошт беларускай тэхнiкi, а гэта не можа не адбiцца на кошце сельскагаспадарчай прадукцыi Алтайскага края. Калi спрасцiць ланцужок узаемасувязяў, то ён будзе выглядаць так: павысiлi цэны на газ для Беларусi — лiчы, павысiлi сабекошт збожжа ў Алтайскiм краi, а значыць, панiзiлi попыт i канкурэнтаздольнасць уласнай прадукцыi. — Наш пратэст супраць павышэння цаны на газ для беларускiх прадпрыемстваў — гэта абарона не толькi ўласных iнтарэсаў, але i цэлых галiн прамысловасцi, сумеснай дзейнасцi. Па сутнасцi мы абараняем тым самым iнтарэсы людзей, занятых у гэтым сектары, у тым лiку i расiйскiх грамадзян. Газавае пытанне дагэтуль не вырашана, перамовы працягваюцца, i вось якi прагноз прапануе Юрый Шаўцоў: — Мяркую, мы здолеем дасягнуць кампрамiсу з Расiяй, аднак гэта можа адбыцца ў вынiку драматычных абставiнаў, на ўзор тых, што мелi месца ў 2002-м (усе мы памятаем «газавы скандал» у сувязi са значным скарачэннем паставак расiйскага газу ў Беларусь. — Заўв. аўт.). Нагадаем, што на сёння Беларусь закупляе расiйскi газ па кошту 46,68 долара за тысячу кубаметраў. Пераход на рынкавыя (мiжнародныя) цэны азначае павелiчэнне кошту да 200 долараў i больш за тысячу кубаметраў. Будзем спадзявацца, што разважлiвасць i цвярозы розум возьмуць верх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiя збiраецца павысiць цэны на газ, Беларусь супрацiўляецца — знаёмы сцэнарый. Да чаго мы прыйдзем на гэты раз? Аргументы беларускага боку i прагно |
|