Вымотванне нерваў за ... свае грошы
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спажывец Жыхарка г. Гродна А. Богдан напярэдаднi рамонту кватэры заказала шпанiраваныя мiжпакаёвыя дзверы (6 штук) у салоне па вулiцы Сонечная, 5. Прыйшлi, замерылi, узялi аванс i праз месяц патэлефанавалi, што заказ выкананы. Аднак «дзвярная эпапея» толькi пачыналася.Жанчына выклiкала грузатаксi, прыехала ў салон, заплацiла астатнюю суму, але забраць дзверы ёй не ўдалося, паколькi не былi ўрэзаны петлi. Зрабiць гэта паабяцалi да вечара, хоць за транспарт, зразумела, трэба было разлiчвацца ўжо зараз. I ўвечары зноў яго заказваць. Наступны этап — устаноўка дзвярэй. У вышэйзгаданым салоне гэту паслугу выканаць не здолелi, маўляў, няма спецыялiста. Давялося шукаць iншых майстроў. Двое дзвярэй устанавiлi без праблем. А вось дзверы ў залу, ванны пакой i туалет аказалiся на тры-пяць сантыметраў вышэй праёму. Дзверы забралi ў салон на дапрацоўку. Праз тыдзень прывозяць — памеры ўжо правiльныя, аднак яўна кiдаюцца ў вочы сколы шпону на дзвярных палотнах. Жанчына зноў паехала ў салон, дзе сустрэлася з прадпрымальнiкам Ягорам Дзесятнiчэнкам, якi паабяцаў на наступны дзень прыехаць да яе i паглядзець, цi на самай справе дапушчаны брак. Хоць i са спазненнем, але прыехаў i на пытанне, цi ўстанавiў бы ён такiя дзверы ў сябе дома, адказаў адмоўна, паабяцаўшы прывесцi iх да належнага стану. Дзверы, зноў жа, пазней, чым было сказана, забралi i тут высветлiлася, што выправiць брак немагчыма. Жанчыне гарантавалi, што будуць выраблены новыя дзверы, але i на гэты раз праiгнаравалi абяцаны тэрмiн. Чарговы званок заказчыцы — чарговая дата. Пасля таго як у салоне адмовiлiся выдаць кнiгу водгукаў i прапаноў, А. Богдан звярнулася ў гарадскую арганiзацыю грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў». I толькi тады, калi паўстала перспектыва судовага разбору, лёд, як кажуць, крануўся. У рэшце рэшт дзверы вырабiлi, устанавiлi, а заказчыцы выплацiлi кампенсацыю за маральны ўрон.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка г. Гродна А. Богдан напярэдаднi рамонту кватэры заказала шпанiраваныя мiжпакаёвыя дзверы (6 штук) у салоне па вулiцы Сонечная, 5. Прыйшлi, за
|
|