21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Кухто марыць стаць аналiтыкам i «зняць фiльм, як Парфёнаў»

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Напэўна, зараз яго ведае абсалютна кожны беларус, нават тыя, хто прынцыпова не глядзiць тэлевiзар. Бо папулярнасць «Вашага лато» вымяраецца гадамi iснавання праграмы i мiльёнамi ўдзельнiкаў. Больш дасведчаныя прыгадаюць, што ён быў стваральнiкам i вядучым аднаго з першых забаўляльных шоу на беларускiм тэлебачаннi — «Адысея каманды Кухто». Сапраўдныя тэлеманы, магчыма, нават памятаюць яго з рэвалюцыйна-чырвонай прычоскай на раннiх «Славянскiх базарах»... А зараз да ўсiх гэтых iпастасяў дабавiлася яшчэ пасада генеральнага прадзюсара тэлеканала «ЛАД». Так што кола пытанняў для размовы з Сяргеем КУХТО падабралася самае шырокае...

Мы сустрэлiся, мiж iншым, акурат у дзень нараджэння канала. Прычым нiякай святочнай мiтуснi не назiралася, наадварот: занятыя людзi ўваходзiлi ў кабiнет прадзюсара кожныя пяць хвiлiн з нейкiмi дзелавымi паперамi. «Чаму абстаноўка не святочная? Пакуль што яна рабочая. Калi з ранiцы прынесцi торцiкi i свечачкi — завалiм усю працу, а гэтага не хацелася б», — патлумачыў Сяргей.

— Апошнiм часам лаўлю сябе на тым, што «ЛАД» усё цiкавей глядзець. Гэта твая заслуга, што канал стаў забаўляльным?

— Думаю, я надта мала знаходжуся на пасадзе прадзюсара, каб казаць пра мае заслугi. Сказаць, што вось я прыйшоў, i з’явiлася святло, — няправiльна. Змены на канале — гэта заслуга ўсяго калектыву. Дарэчы, каманда, што пачынала рабiць «ЛАД», захавалася на 80—90 працэнтаў.

— Значыць, ты не стаў гэткай «новай мятлой»?

— Катэгарычна не. Такога хацелася б пазбегнуць. Бо прыдумаць нешта новае лёгка, а каб яго рэалiзаваць, патрэбны намаганнi ўсёй каманды.

— I ўсё ж, напэўна, на «ЛАДзе» рэалiзуюцца i твае асабiстыя задумкi?

— Пра гэта я пакуль казаць не буду.

— Сцiпласць?

— Хiтрасць! Каб ацанiць новы прадукт, патрэбны пэўны час. Калi гледачам спадабаецца — прызнаюся, што гэта я прыдумаў. (Смяецца.)

Два ў адным

— Як у адным чалавеку ўжываюцца генеральны прадзюсар i шоумен, i каго зараз больш?

— Натуральна, прадзюсара. Хоць зараз правiльней сказаць, што я галоўны дырэктар. Калi шэсць гадоў працуеш вядучым, прафесiю ведаеш даволi добра, а тут для мяне ўсё новае. Адпаведна, i больш часу аддаецца новай рабоце, i больш адказнасцi перад ёй. Але гэта толькi да суботы. У суботу я прачынаюся, i пакуль прыязджаю ў тэлецэнтр, ператвараюся ў вядучага праграмы. З панядзелка — зноў дырэктар...

— У выпадку, калi ты ўсё ж пакiнеш «Ваша лато», каго прапануеш на сваё месца?

— Варыянты ёсць, i, я лiчу, вартыя. Але будзе не вельмi добра для гэтых людзей, калi я ўжо зараз назаву прозвiшчы. Скажу толькi, што ёсць два чалавекi, якiя i прайшлi кастынгi, i адпавядаюць стратэгii развiцця «Вашага лато». Адзiн з iх працуе на Белтэлерадыёкампанii, другi — не, але гэта таксама вельмi пазнаваемы чалавек i знакавая асоба. Час пакажа, хто з iх больш падыдзе. Кастынгi праводзiць Белтэлерадыёкампанiя, канчатковае рашэнне — за арганiзатарам, РУП «Беларускiя латарэi».

— Увогуле, наколькi праўдзiвая iнфармацыя, што ты пакiнеш «Ваша лато»?

— Пакуль усё фiфцi-фiфцi.

— Няўжо зможаш займацца выключна адмiнiстратарскай дзейнасцю?

— Ведаеш, гэта з боку цi з пункту гледжання падначаленага падаецца, што кiраўнiк сядзiць у кабiнеце i нiчога не робiць. А калi пачынаеш сам працаваць, сутыкаешся з тым, што агульнага для ўсiх нармаванага рабочага дня з 9 да 6 у цябе няма. Мне часам тэлефануюць па рабоце раней за будзiльнiк, да 7 ранiцы цi пасля 10 вечара. (Акурат у гэты момант пачаў разрывацца Сяргееў мабiльнiк, i давялося зрабiць паўзу. — Аўт.). Работы вельмi многа — зараз, я лiчу, мы выканалi 10 працэнтаў ад таго, што ўвогуле неабходна зрабiць. Напрыклад, актыўна працуем на павелiчэнне зоны вяшчання (зараз яна, паводле розных даследаванняў, складае ад 68 да 90 працэнтаў тэрыторыi Беларусi, а ў перспектыве — 100), на паляпшэнне якасцi сiгналу (мяркуем у новым годзе перайсцi на лiчбавае вяшчанне), на тэхнiчнае перааснашчэнне i, канешне, на паляпшэнне якасцi старых i запуск новых праграм. Так што я сапраўды блiзкi да таго, каб адмовiцца ад працы вядучага, хоць i не ведаю, чым скончыцца мая ўнутраная барацьба, бо акцёрства ўнутры сядзiць i жаданне быць творча запатрабаваным не дае спакою. Больш за тое, зараз ёсць цiкавая прапанова ад аднаго тэатра — магчыма, буду рэалiзоўвацца па-за тэлебачаннем... А калi ўсё ж застануся ў кадры, то крытэрыi ўдзелу ў праграме ўжо зусiм iншыя. Магчыма, гэта звязана з узростам? (Задумваецца.)

— I якой павiнна быць праграма, каб ты пагадзiўся ў ёй здымацца?

— У ёй павiнна прысутнiчаць аналiтыка. Гэта ўвогуле мая мара, каб i дзеячы мастацтва, i журналiсты — пiшучыя, тэлевiзiйныя — адыходзiлi ад чыстага пераказу фактаў i пачыналi iх аналiзаваць. Як мiнiмум, параўноўваць дзень учарашнi i сённяшнi — i абавязкова рабiць гэта прафесiйна. У нас вельмi багатая гiсторыя, спадчына, i гэта трэба выкарыстоўваць. Мы не павiнны забываць, што перажылi — многiя беларусы памятаюць вайну, наша пакаленне памятае перабудову — i карыстацца гэтымi ведамi пры ацэнцы сiтуацыi. Бо чамусьцi мы вельмi хутка забываем, як стаялi ў чэргах, як карысталiся аднымi i тымi ж прадметамi, а галоўнае — не задумваемся, чаму так было i што змянiлася зараз, у маладой незалежнай дзяржаве. Раней у нас было вельмi маленькае iнфармацыйнае поле: мы не ведалi, што iснуе аўтамабiль BMW i шчыра захаплялiся «Жыгулямi»... Зараз ёсць магчымасць параўноўваць i рабiць выбар, але iнфармацыi стала настолькi многа, што выбiраць куды больш складана. Вось чаму сёння такi важны i неабходны жанр аналiтыкi. Яе трэба прапагандаваць, вырошчваць.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

(Заканчэнне будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, зараз яго ведае абсалютна кожны беларус, нават тыя, хто прынцыпова не глядзiць тэлевiзар. Бо папулярнасць «Вашага лато» вымяраецца гадамi iсн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика