21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чым дыхаюць «артэрыi» эканомiкi?

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 кастрычнiка — Дзень аўтамабiлiста i дарожнiка

Дарогам Беларусi заўсёды надавалася асаблiвае значэнне. Нездарма iх вобразна празвалi «артэрыямi» эканомiкi. Без iх немагчыма нi сацыяльнае, нi культурнае развiццё любой дзяржавы. Размяшчэнне ж нашай краiны на скрыжаваннi асноўных транзiтных еўрапейскiх магiстраляў прымушае залiчыць тутэйшыя дарогi ў лiк асноўных нацыянальных багаццяў. На пачатак гэтага года працягласць беларускiх аўтадарог агульнага карыстання склала амаль 83 тысячы кiламетраў, у тым лiку працягласць рэспублiканскiх — каля 15 тысяч i мясцовых — каля 67 тысяч. Па рэспублiканскiх аўтадарогах перавозiцца звыш 70 працэнтаў усiх пасажыраў i грузаў. Першы намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый, дырэктар Дэпартамента «Белаўтадар» Анатоль ЛЫЦIН расказвае аб дасягненнях i праблемах дарожнай гаспадаркi краiны.




— Прыярытэтнымi накiрункамi дзяржаўнай дарожнай палiтыкi застаюцца паляпшэнне стану сеткi аўтадарог агульнага карыстання для транспартнага забеспячэння эканомiкi i насельнiцтва рэспублiкi, стварэнне ўмоў для развiцця сацыяльнай галiны, а таксама iнтэграцыя магiстральных дарог у Еўрапейскую транспартную сiстэму i ў адзiную сетку мiжнародных аўтамагiстраляў СНД.

Наша ўвага сканцэнтравана на транспартна-эксплуатацыйным стане аўтадарожнай сеткi, якая не адпавядае ў поўнай меры патрэбам народнай гаспадаркi ў перавозках. Штогод узрастае недарамонт аўтадарог агульнага карыстання, што абумоўлена, як вы разумееце, недахопам фiнансавых сродкаў. Фактычна палова нашых дарог мае перавышэнне мiжрамонтных тэрмiнаў па капрамонту. Пры гэтым вядома, што несвоечасовы рамонт, аднаўленне штогадовага зносу прыводзiць да незваротнага працэсу пагаршэння стану пакрыццяў i патрабуе ў далейшым ў 2,5—3 разы больш сродкаў. Праблемным застаецца i транспартна-эксплуатацыйны стан аўтадарожных мастоў i пуцеправодаў, каля 40 працэнтаў якiх не адказваюць нарматыўным патрабаванням.

— Зразумела, выпраўленне гэтых момантаў прадугледжана галiновай праграмай «Дарогi Беларусi» на 2006—2015 гады. А ў якiх яшчэ накiрунках, згодна з праграмай, давядзецца працаваць дарожнiкам?

— Сапраўды, згодна з праграмай, да 2016 года транспартна-эксплуатацыйны стан рэспублiканскiх аўтадарог павiнен значна палепшыцца. Зменшыцца з 10 729 да 7145 кiламетраў працягласць участкаў аўтадарог з перавышаным мiжрамонтным тэрмiнам па капрамонту. Усе масты i пуцеправоды будуць адпавядаць належным патрабаванням. Акрамя гэтага, вызначаны асноўныя накiрункi дзейнасцi ў галiне павышэння бяспекi дарожнага руху, развiцця навукова-тэхнiчнага прагрэсу, кадравага забеспячэння, развiцця прыдарожнага сэрвiсу. Будуць пабудаваны абходы такiх гарадоў, размешчаных на маршрутах мiжнародных аўтадарог СНД, як Баранавiчы, Верхнядзвiнск, Вiцебск, Калiнкавiчы, Ваўкавыск, Гродна, Лiда, Слонiм, Магiлёў i пасёлак гарадскога тыпу Пагранiчны. Усе мясцовыя дарогi будуць мець цвёрдае пакрыццё, што забяспечыць круглагадовы праезд аўтатранспарту да ўсiх населеных пунктаў. Выкананне праграмы дазволiць забяспечыць народнай гаспадарцы штогадовы прырост ВУП у памеры 2 працэнтаў.

— Як рэальнае фiнансавае забеспячэнне праграмы стасуецца з запланаваным?

— Агульны аб’ём фiнансавання «Дарог Беларусi» складзе 10,8 мiльярда долараў. Аднак ужо, напрыклад, сёлетнiя мерапрыемствы забяспечваюцца фiнансамi не ў поўнай меры. З рэспублiканскага дарожнага фонду ў гэтым годзе выдзелена 250 мiльярдаў рублёў на патрэбы, звязаныя з развiццём вёскi. Мяркуецца, што такая сiтуацыя можа ўзнiкнуць i ў наступным годзе...

— Планавая рэканструкцыя якiх участкаў дарог адбудзецца ў гэтым годзе?

— Гэта ўчасткi такiх дарог, як М-3 Мiнск—Вiцебск, Р-20 Вiцебск—Полацк—мяжа Латвii, М-10 мяжа Расii—Гомель—Кобрын, Р-58 Мiнск—Калачы—Мядзел, Р-28 Мiнск—Маладзечна—Нарач, участкi дарог на абходзе Вiцебска i Магiлёва. Пэўную частку работ мы ўжо выканалi.

— Што можна сказаць пра выкарыстанне новых тэхналогiй у будаўнiцтве i рамонце беларускiх дарог?

— У апошнi час актыўна прымяняецца шчэбенева-мастычны асфальтабетон, якi здольны процiстаяць вялiкiм нагрузкам. Гэты матэрыял упершыню быў выкарыстаны падчас будаўнiцтва Кальцавой дарогi вакол Мiнска i зарэкамендаваў сябе з лепшага боку. Не так даўно мы пачалi выкарыстоўваць тэхналогiю рэзананснага вiбраразбурэння бетонных плiт. Акрамя драблення, тэхналогiя прадугледжвае ўкатку разбуранага бетону, укладку асфальтабетоннага пакрыцця традыцыйным шляхам. Усё часцей выкарыстоўваюцца абарончыя слаi, якiя ўкладваюцца па тэхналогii «Слары Сiл». Гэты цалкам аўтаматызаваны спосаб дазваляе аднаўляць i папярэджваць разбурэнне дарог з дапамогай адной машыны...

— Раскажыце, калi ласка, пра месца i ролю дарожнай службы ў рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi...

— Мы паступова мадэрнiзуем самi дарогi, iнфраструктуру маршрутнай сеткi ў сельскай мясцовасцi. З 249 аграгарадкоў, якiя запланаваны да ўводу ў 2006 годзе, мадэрнiзацыя аўтадарог агульнага карыстання завяршаецца ў 217. Названая праграма прадугледжвае i штогадовае накiраванне сродкаў на стварэнне дадатковай iнфраструктуры аграгарадкоў. Сёлета на гэтыя мэты з рэспублiканскага дарожнага фонду Мiнсельгасхарч атрымаў 155 мiльярдаў рублёў.

— Абсалютную большасць карыстальнiкаў дарог хвалюе стан i развiццё прыдарожнага сэрвiсу...

— Зараз функцыянуе 350 аўтазаправачных станцый, некаторыя з якiх ужо дацягваюць да замежных стандартаў, ёсць 508 пунктаў харчавання, 95 пунктаў пастою, 105 станцый тэхнiчнага абслугоўвання, 63 ахоўныя стаянкi. Пры гэтым у дзяржаўнай уласнасцi знаходзiцца каля 30 працэнтаў такiх аб’ектаў, 66 — у прыватнай, каля 3 працэнтаў — у замежнай. «Белаўтадар» у межах развiцця прыдарожнага сэрвiсу выдзяляе немалыя сродкi ў падтрымку неабходнага эстэтычнага стану i санiтарнага парадку прыдарожных палос, у стварэнне пляцовак адпачынку, будаўнiцтва аўтобусных прыпынкаў.

Вiдавочна, у рэспублiцы не стае першакласных комплексных прыдарожных сэрвiсных аб’ектаў. Таму арыенцiрам у развiццi прыдарожнага сэрвiсу, згодна з мiжнароднымi стандартамi, павiнны быць комплексныя аб’екты. Такiя ёсць на М-1/Е30 Брэст—Мiнск—мяжа Расii. Яны досыць запатрабаваныя, бо прапануюць сэрвiсныя паслугi на высокiм узроўнi.

— Дзякуй за гутарку, i дазвольце ад iмя карыстальнiкаў дарог павiншаваць вас асабiста i вашых калег з прафесiйным святам, пажадаць змен да лепшага, узаемаразумення на гэтым шляху.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарогам Беларусi заўсёды надавалася асаблiвае значэнне. Нездарма iх вобразна празвалi «артэрыямi» эканомiкi. Без iх немагчыма нi сацыяльнае, нi культу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика