21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гераiчныя канiкулы Максiма Мрочкi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Брэсцкi школьнiк выратаваў украiнскую дзяўчынку i ўчора адзначаны ўзнагародай МНС Украiны

Максiм Мрочка кожныя канiкулы адпачывае ў бабулi ва Украiне. Вёска Забалоцце Ратнаўскага раёна ў нейкiх 40 кiламетрах ад Брэста. У ваколiцах — прыгожыя азёры, на якiх Максiм, колькi сябе памятае, адпачываў разам з бацькамi. Бацька i навучыў плаваць недзе ў шэсць гадоў, навучыў наогул не баяцца вады. Тым больш што ў дзядулi з бабуляй каля самай хаты выкапаны штучны вадаём.

Вось у гэтым кар’еры i магла б здарыцца бяда, каб не мужнасць, рашучасць i вытрымка 14-гадовага Максiма. Гарачым лiпеньскiм днём хлопец пайшоў пакупацца. На беразе стаялi трое суседскiх дзяцей. Ён нават не бачыў, як аступiлася i ўпала ў ваду дзевяцiгадовая Вiка. Пачуў толькi крыкi мацi, дзядулi, iншых дзяцей. У галаве мiльганула: у ваду ўпаў маленькi брацiк, але потым малога заўважыў на беразе. Мацi, якая сама плаваць не ўмее, крычала яму: «Нырай, ратуй». Спробы адшукаць небараку паблiзу берага нiчога не далi. Як аказалася, дзяўчынку раптоўна зацягнула на сярэдзiну вадаёма, дзе глыбiня дасягае двух з паловай метраў. Максiм раз за разам даваў нырца, але тапелiцу не знаходзiў, бо ў мутнай вадзе бачнасць была амаль нулявая. I калi сiлы самога, здавалася, пакiдалi, нагой зачапiў цела. Нырнуў апошнi раз i выцягнуў дзяўчынку з вады. Пошукi занялi доўгiя пяць хвiлiн, а можа, крыху i больш.

Вiка была ўжо сiняя i не падавала прыкмет жыцця. Ёй пашанцавала другi раз, таму што мама Максiма Святлана Адамаўна — медсястра хiрургiчнага аддзялення Брэсцкай абласной бальнiцы. I першая дапамога малой была аказана квалiфiкавана. Масаж сэрца, штучнае дыханне Святлана праводзiла даволi доўга, пакуль з Вiкi не вырвалiся хоць нейкiя гукi. Але першая дапамога ў гэтых абставiнах не магла б вярнуць пацярпелую да жыцця, бо пад вадой дзiця правяло занадта вялiкi адрэзак часу. I ўсё гэта выратаванне аказалася збегам цудоўных абставiнаў. На шчасце Вiкторыi Глушчук, «хуткая дапамога» з мясцовага ФАПа была ў гэты дзень па выклiку ў Забалоццi. I дзяўчынку за лiчаныя хвiлiны даiмчалi ў райцэнтр, дзе правялi паўнацэнную рэанiмацыю.

Пасля двухтыднёвага курса лячэння суседка Максiмавых бабулi з дзядулем вярнулася дадому здаровая. А пра Максiма тады напiсалi ажно тры ўкраiнскiя газеты. Так што першае выпрабаванне славай дзевяцiкласнiк брэсцкай школы № 29 вытрымаў яшчэ летам.

Максiм — вельмi сцiплы хлопец. Вучыцца паспяхова, у асноўным на васьмёркi i дзевяткi, займаецца ў класе з паглыбленым вывучэннем англiйскай мовы. I ў роднай школе пра летнi ўчынак дзевяцiкласнiка даведалiся ад супрацоўнiкаў абласнога ўпраўлення МНС, калi тыя па просьбе ўкраiнскiх калег занялiся пошукамi юнака. Дырэктар школы Алена Старык сказала, што настаўнiкi ганарацца сваiм вучнем, якi па сутнасцi здзейснiў подзвiг. Не кожнаму ў жыццi даводзiцца выратаваць чалавека. Яшчэ Алена Мiкалаеўна зазначыла, што яна аддае належнае маме Максiма за яе мужнасць. Не кожная мацi ў такой сiтуацыi сама накiроўвала б сваё дзiця на ўчынак, хай самы высакародны, але звязаны з рызыкай для жыцця.

Таму на школьнай лiнейцы, якая адбылася 26 кастрычнiка, ушаноўвалi Максiма Мрочку разам з мамай. Святлане Адамаўне выказалi словы захаплення за цудоўнае выхаванне сына. Ад iмя Украiны за выратаванне яе юнай грамадзянкi беларускаму школьнiку дзякаваў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення МНС Украiны ў Валынскай вобласцi палкоўнiк Мiкалай Крэўскi. Максiм узнагароджаны знакам «За мужнасць, праяўленую ў надзвычайнай сiтуацыi» II ступенi». Гэта даволi высокая ўзнагарода, у нас яна адпавядае «Выдатнiк МНС» i грамадзянскiм асобам даецца вельмi рэдка.

У гэты дзень Максiм атрымаў шмат падарункаў. Трымаўся ён, як заўсёды, сцiпла, нават саромеўся. Але можна сказаць, што другi этап выпрабавання славай вытрымаў з гонарам. Як i належыць будучаму выратавальнiку. Так, хлопец збiраецца паступаць пасля заканчэння школы ў акадэмiю МНС. Як сказаў карэспандэнту «Звязды» сам дзевяцiкласнiк, рашэнне такое ён прыняў не цяпер, як думаюць многiя, а ў мiнулым навучальным годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкi школьнiк выратаваў украiнскую дзяўчынку i ўчора адзначаны ўзнагародай МНС Украiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика