21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пакiнуць след

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Даводзiлася бачыць, як кiраўнiкi сельгаскааператываў, людзi вядомыя ў сельскай гаспадарцы, рыхтавалi сабе замену. Кожны з iх думаў, што вось адыду ад справы, сын зойме маё месца, кааператыў апынецца ў надзейных, правераных руках.

I той сын працаваў намеснiкам старшынi, iншым разам некалькi дзесяткаў гадоў, дажываў сам да сiвых валасоў i знаходзiўся ў ценi знакамiтага бацькi.

Калi ў адным раёне на пенсiю адправiлi вядомага i заслужанага старшыню, а яго месца заняў не сын, якi працаваў намеснiкам кiраўнiка СВК, а чалавек чужы, то давялося папрасiць старшыню райвыканкама пракаментаваць такое рашэнне.

— Яго сын за ўсе гады нi разу не засвяцiўся, не праявiў нiякай iнiцыятывы, хоць у яго i была такая магчымасць — далi пасаду ў райвыканкаме. Дык ён вярнуўся назад — пад крыло бацькi: там намнога спакайней было, — пракаментаваў сiтуацыю кiраўнiк раёна.

Вядома ж, што былы старшыня сельгаскааператыва моцна пакрыўдзiўся на раённае начальства, бо лiчыў, што яшчэ, нягледзячы на салiдны пенсiйны ўзрост, мог бы папрацаваць. Але i з адстаўкай кiраўнiк змiрыўся б, калi б крэсла старшынi СВК заняў яго сын.

Часта дзецi iдуць шляхам бацькоў, але гэта не дае гарантыi, што яны падымуцца да iх узроўню, хоць i не выключана, што той жа сын дасягне больш высокiх прафесiйных вяршынь, чым бацька.

Ва ўсякiм разе, кожны малады чалавек, якi мае амбiцыi, найперш павiнен паказаць, што ён прафесiянал, чалавек iнiцыятыўны.

* * *

Сёлета на «Дажынках» Ляхавiцкi раён быў лепшым па сваiх паказчыках, а галоўны аграном СВК «Ляхавiцкi» Iван Вiтко прадстаўляў Брэстчыну як лепшы прафесiянал у сваёй галiне. Тут трэба адзначыць, што ўзначальвае «Ляхавiцкi» Аляксандр Вiтко — бацька i сын працуюць поплеч, а гэта якраз да тэмы нашай размовы.

Калi малодшы Вiтко ў свае 32 гады зарэкамендаваў сябе высакакласным спецыялiстам, то яго бацька ў гэтым узросце ўжо кiраваў гаспадаркай i фактычна адказваў за ўсё.

— У мяне сваё поле дзейнасцi i я яшчэ не дасягнуў той вышынi, якой хацелася б, — пачаў разважаць Iван Вiтко, — вось калi збяром збожжа па 70 ц/га, то гэта будзе сур’ёзны вынiк.

— Калi пашанцуе, то ў блiжэйшы час такi ўраджай у нас будзе, — удакладнiў старшыня кааператыва, — хоць зямля ў нас не лепшая — камянiца, але тым не менш, сёлета ячменю сабралi па 53 ц/га, а рапсу — 43 ц/га, i гэта пры неспрыяльным надвор’i.

— А як складваюцца дзелавыя адносiны памiж бацькам i сынам? Як нi круцi, а сваяцкасць, напэўна ж, накладвае свой адбiтак.

— Я адношуся да ўсiх спецыялiстаў аднолькава, бо кожны адказвае за свой накiрунак i атрымлiвае за гэта зарплату. Старшыня не ўмешваецца ў iх работу, — гаворыць Аляксандр Вiтко. — А калi сын нешта ўпусцiў, то на нарадзе дастаецца i яму — iнакш немагчыма. Галоўнае — работа, а не тое, кiм табе падначалены даводзiцца — сынам, братам цi сватам.

— Але ж сын i бацька кантактуюць не толькi ў кабiнеце цi на полi?

— Ад праблем працоўных нiкуды не дзенешся, — працягвае галоўны аграном, — i ў хатняй абстаноўцы з бацькам iншым разам абмяркоўваем iх. На мой погляд, бацька працуе нармальна — ён чалавек ураўнаважаны, але крыкнуць можа. За час узначальвання гаспадаркi ён авалодаў усёй тонкасцю працы з людзьмi. Бацька па спецыяльнасцi — заатэхнiк, але ж i аграномiя для яго не сакрэт, а мне яшчэ трэба ў жывёлагадоўлю ўнiкаць.

Скажу, што ў Аляксандра Iванавiча не было тых магчымасцяў павышаць сваю квалiфiкацыю, якiя сёння ёсць у яго сына. Некалi даводзiлася iсцi вобмацкам цi ў акрэсленых рамках, а затым палiтычныя пературбацыi ў Саюзе прывялi да сумнавядомых вынiкаў у сельскай гаспадарцы. Хто тады асаблiва пасылаў за мяжу набiрацца вопыту? А тут яго сына Iвана па лiнii аблвыканкама адпраўляюць у Германiю i Чэхiю павучыцца ў калег, як збiраць рэкордныя ўраджаi. I сёння Iван Вiтко i яго бацька ўпэўненыя, што толькi выкарыстоўваючы новыя тэхналогii ў сельскай гаспадарцы можна нечага дасягнуць.

СВК «Ляхавiцкi» — адна з вядучых гаспадарак раёна, але i тут хапае праблем, найперш фiнансавых.

— Пачалi будаваць сучасную ферму, але без дапамогi, сваiмi сiламi не здолеем — грошай не хапае. Трэба механiзаваць уборку бульбы, а на гэта неабходна 1 мiльярд рублёў. Цяпер да нас прыязджае з горада на ўборку да 200 чалавек. Зарабляюць па 25 тысяч у дзень, набiраюць бульбу з сабой i яшчэ iх кормiм. Але бульба дае добры прыбытак, хоць праблем з ёю хапае, бо пасадзiлi многа — 200 гектараў, — расказаў пра стан спраў старшыня кааператыва.

Аляксандр Вiтко лiчыць, што ў яго жыццё ўдалося. Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi мае пяць унукаў, а калi ў сям’i i на рабоце ўсё нармальна, то чаго яшчэ хацець.

Iван Вiтко таксама на лёс не наракае, бо калi i надалей так пойдзе, то перад маладым чалавекам адкрываецца шырокая перспектыва.

А пакуль што калегi даймаюць малодшага Вiтко — чакаюць, калi той атрымае прэмiяльныя мiльёны i адзначыць сваю перамогу. I за гэтым справа не стане.

Ляхавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даводзiлася бачыць, як кiраўнiкi сельгаскааператываў, людзi вядомыя ў сельскай гаспадарцы, рыхтавалi сабе замену. Кожны з iх думаў, што вось адыду
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика