На Дзяды дабрацца да могiлак было праблематычна
Надзея НIКАЛАЕВА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 — Няма нiчога больш ганебнага, чым бачыць, як мясцовыя ўлады прымушаюць немаладых ужо людзей, якiя пажадалi праведаць сваiх родных на могiлках у Калодзiшчах, кiдацца на штурм рэдкiх аўтобусаў, — у панядзелак ранiцай на «гарачую» лiнiю патэлефанавала мiнчанка Соф’я Васiльеўна Вайцяховiч. — Цi яны не ведалi, што 28 кастрычнiка праваслаўныя адзначаюць восеньскiя Дзяды. I з ранiцы па радыё пастаянна гучалi напамiны аддаць данiну памерлым сваякам — наведаць могiлкi, схадзiць у царкву. Таму мiнчане, якiя прыйшлi на аўтавакзал «Маскоўскi», нават не дапускалi думкi, што «Мiнсктранс» не паклапоцiцца ў гэты дзень пра дадатковыя аўтобусы. Згодна з раскладам выхаднога дня, у напрамку могiлак у гадзiну ходзяць максiмум тры аўтобусы. Але той, хто аднойчы пабываў у Калодзiшчах, называюць гэтыя могiлкi «горадам мёртвых». Ва ўсякiм разе ахапiць iх вокам немагчыма. Новыя «кварталы» там растуць адзiн за адным. I размешчаны могiлкi даволi далёка ад горада — на дарогу толькi ў адзiн канец iдзе 40—45 хвiлiн. Таму адстаяць усю дарогу на нагах старым i хворым людзям надзвычай складана. Амаль немагчыма. А калi аўтобус запоўнены так, што днiшчам чапляецца за асфальт? Па дарозе ў Калодзiшчы наш аўтобус быў вымушаны двойчы спыняцца, паколькi людзi страчвалi прытомнасць. Шкада, што побач не аказалася чыноўнiкаў, iнакш бы яны пачулi ў свой адрас шмат малапрыемных слоў. Цяжка паверыць у тое, што гарадскiя ўлады не маглi прадбачыць вялiкага патоку жадаючых наведаць могiлкi на восеньскiя Дзяды. Зразумела, што восень — не вясна (на Радаўнiцу, дзякуй, праблем з транспартам не было), i ўсё ж такi ў двухмiльённым горадзе, напэўна, ужо не засталося нiводнай сям’i, якая б не пахавала кагосьцi са сваякоў у Калодзiшчах. Дык навошта было так здзеквацца з людзей? Хачу заўважыць, што народ наш — вельмi дысцыплiнаваны: людзi, якiя пастаянна карыстаюцца 31-м маршрутам, выстройваюцца на прыпынках у чаргу, каб заходзiць у аўтобусы цывiлiзавана. Хто стаiць наперадзе, той i займае свабодныя месцы для сядзення. Але вадзiцелi не жадаюць з такiмi парадкамi лiчыцца, адкрываюць адначасова ўсе трое дзвярэй i вымушаюць людзей кiдацца на iх штурмам. Гэта сапраўдная абраза. У вынiку ў аўтобусе аказваюцца тыя, хто прыйшоў на прыпынак пазней цi ў каго больш моцныя локцi. Такiм чынам, анiякiх светлых пачуццяў, з якiмi звычайна людзi наведваюць могiлкi сваякоў, нi ў кога ўжо не засталося. I ўсю дарогу пакрыўджаныя пасажыры абуралiся абыякавасцю сталiчных уладаў.Па каментарый мы звярнулiся ў КУП «Мiнсктранс»: — Я не магу пагадзiцца з гэтай скаргай, таму што дадатковыя аўтобусы курсiравалi 28 кастрычнiка памiж Маскоўскiм аўтавакзалам i могiлкамi ў Калодзiшчах, — запэўнiў нас намеснiк генеральнага дырэктара прадпрыемства Уладзiмiр Вайзнер. — Дадатковыя аўтобусы хадзiлi таксама ўбок Паўночных могiлак i могiлак у Мiханавiчах. Зразумела, што iх было намнога менш, чым на Радаўнiцу. Нам увогуле было цяжка пралiчыць наперад, колькi спатрэбiцца дадатковага транспарту ў гэты дзень. Таму сiтуацыя рэгулявалася на працягу ўсяго дня з улiкам пасажырапатоку. 10—15 хвiлiн чакання — гэта, пагадзiцеся, адносна нямнога. Але на будучыню мы будзем рэзерваваць на Дзяды больш дадатковага транспарту, хоць i нясём ад арганiзацыi дадатковых рэйсаў фiнансавыя страты. Паколькi сёлета былi скаргi на траспартныя зносiны з могiлкамi ў Калодзiшчах, то гэтаму напрамку ў наступным годзе будзе нададзена асаблiвая ўвага. Прыносiм свае прабачэннi пасажырам...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Няма нiчога больш ганебнага, чым бачыць, як мясцовыя ўлады прымушаюць немаладых ужо людзей, якiя пажадалi праведаць сваiх родных на могiлках у Калод |
|