Рабаўнiкi банка знiклi на матацыкле
Iгар ГРЫШЫН
«Звязда» раней паведамляла пра абрабаванне невядомым злачынцам банка ў Вiцебску, аднак, як высветлiлася, у гэты ж дзень, толькi на гадзiну пазней, падобнае злачынства было ўчынена ў Дзяржынскiм раёне ў пасёлку Энергетыкаў.
Як паведамiлi карэспандэнту нашай газеты ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, у мiлiцыю на пачатку дзевятай гадзiны вечара ад касiра фiлiяла аднаго з банкаў паступiла трывожная iнфармацыя — невядомы рабаўнiк учынiў нападзенне на фiнансавую ўстанову. Пагражаючы прадметам, падобным на пiсталет, злачынца завалодаў 1 тысячай 150 еўра, 3 тысячамi 185 доларамi ЗША i 2 тысячамi 620 рублямi РФ, пасля чаго знiк з саўдзельнiкам на матацыкле неўстаноўленай маркi. У дзеянне быў аператыўна ўведзены план «Сiрэна», аднак затрымаць па «гарачых слядах» налётчыкаў не ўдалося.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Звязда» раней паведамляла пра абрабаванне невядомым злачынцам банка ў Вiцебску, аднак, як высветлiлася, у гэты ж дзень, толькi на гадзiну пазней, пад
|
|