Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць сiстэму мераў удасканалення матэрыяльна-тэхнiчнай базы ВНУ
Прэзiдэнт Беларусi даручыў распрацаваць сiстэму мераў па ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўнiверсiтэтаў i работы прафесарска-выкладчыцкага складу. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка даў 31 кастрычнiка па вынiках даклада старшынi Рэспублiканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта Уладзiмiра Шымава.
Плануецца, што па гэтых пытаннях у снежнi на пасяджэннi Рэспублiканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў з удзелам Прэзiдэнта будуць прыняты канкрэтныя рашэннi. Уладзiмiр Шымаў праiнфармаваў беларускага лiдара аб дзейнасцi Рэспублiканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў за апошнiя два гады. У цэнтры ўвагi знаходзiлiся пытаннi папаўнення новымi кадрамi прафесарскага i дацэнцкага карпусоў беларускiх ВНУ, больш шырокага далучэння моладзi да сферы выкладання ў вышэйшай школе, аптымiзацыi механiзму матэрыяльнага стымулявання педагагiчнай работы ў вышэйшых навучальных установах. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi даручыў распрацаваць сiстэму мераў па ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўнiверсiтэтаў i работы прафесарска-выкладчыцкага скл
|
|