21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Спыніць будаўніцтва саюзнай дзяржавы ўжо немагчыма»

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў губернатара Стаўрапольскага края Расiйскай Федэрацыi Аляксандра Чарнагорава.

Падчас сустрэчы кiраўнiк дзяржавы канстатаваў наяўнасць некаторых праблем у будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii.

«Мы перажываем пэўны этап у нашым саюзным будаўнiцтве. Не скажу, што этап просты. Ёсць праблемы», — сказаў Прэзiдэнт Беларусi.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, «сёння нават на самым высокiм узроўнi да гэтага часу няма дакладнага разумення, што трэба рабiць сёння, заўтра i да чаго мы наогул павiнны прыйсцi».

«Ужо сышлi на тое, што сёння iдзе размова аб эканамiчнай iнтэграцыi. Калi так ставiць пытанне, то дастаткова i Мытнага саюза. У Беларусi наш саюз разумеюць глыбей i шырэй. Мы будуем Саюзную дзяржаву — гэтым усё сказана», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Разам з тым, адзначыў ён, цяпер створаны вельмi добрыя ўмовы для таго, каб зрабiць максiмум у саюзным будаўнiцтве. «Сёння ў Беларусi стабiльная абстаноўка, i Расiя знаходзiцца на ўздыме. Можна вырашаць многiя пытаннi», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамiў беларускi лiдар, у блiжэйшы час адбудзецца сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандра Лукашэнкi i Уладзiмiра Пуцiна. Кiраўнiк беларускай дзяржавы мае намер прадставiць расiйскаму калегу падрабязны аналiз выканання саюзных дамоўленасцяў абодвума бакамi.

Усiм структурам i органам улады Беларусi дадзена даручэнне прааналiзаваць пагадненнi i дзеяннi беларускага i расiйскага бакоў у рамках Саюзнай дзяржавы, што было зроблена, а што не. Пасля прадстаўлення прэзiдэнту Расii гэта iнфармацыя будзе накiравана таксама ўсiм расiйскiм губернатарам, адзначыў Прэзiдэнт Беларусi.

Спынiць працэс будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii, павярнуць яго назад ужо немагчыма, перакананы Аляксандр Лукашэнка.

«Нашы адносiны ўжо нiкому не ўдасца згарнуць — гэта адназначна. Нi Лукашэнку, нi Пуцiну гэта сёння не пад сiлу — народы не ўспрымуць. Гэта самае вялiкае наша дасягненне за апошнiя гады», — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ён з’яўляецца «заўзятым прыхiльнiкам» Саюза Беларусi i Расii. На думку Прэзiдэнта, «нягледзячы на тое, што адбываецца ва ўзаемаадносiнах на мiждзяржаўным узроўнi, у нас усё роўна сёння больш станоўчага». «Нават сутыкненнi, спрэчкi, iншае — гэта вызначэнне моманту iсцiны. Мы заўсёды ў гэтых спрэчках знаходзiм той шлях, па якiм павiнны пайсцi. Гэта дасць магчымасць нам пазбегнуць памылкi ў будучым», — перакананы беларускi лiдар.

«Я катэгарычна супраць разбурэння саюзных адносiнаў, няхай гэта будзе выхад з якiх-небудзь саюзных дамоўленасцяў, што крайне недапушчальна ў Саюзе Беларусi i Расii. Я таксама супраць таго, каб мы пад якi-небудзь шумок выбудоўвалi памiж намi гранiцы», — сказаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў неўразуменне, навошта Расii выбудоўваць гранiцы з Беларуссю. «Калi ў гэтым стратэгiя, нам трэба сказаць сумленна, каб мы не апынулiся перад фактам. Мы таксама пачнём выбудоўваць мытную гранiцу, як яна выстаўлена ў вас. I праз двое сутак вы можаце вывесцi туды пагранiчныя войскi. Мы ведаем, што ўсё ўжо гатова для гэтага, — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да расiйскага губернатара. — Але нам не трэба гаварыць, што мы «за самы цесны саюз», а паралельна рабiць тое, што непрымальна для саюзнiцкiх адносiнаў».

Беларусь заўсёды будзе зразумелая i прадказальная для Расii, якi б складаны перыяд нi быў ва ўзаемаадносiнах дзвюх краiн, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ў Беларусi не толькi Прэзiдэнт, але i сам народ у час рэферэндуму адобрыў Саюз з Расiяй. «Мы дакладна прытрымлiваемся той лiнii, якая была вызначана 10 гадоў таму», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што «сяму-таму ў Расii гэта не падабаецца». Таму i ўзнiкаюць некаторыя праблемы ў двухбаковых адносiнах, напрыклад, выбудоўваюцца бар’еры для беларускiх тавараў, у тым лiку па пастаўках цукру ў Расiю.

«Беларусь заўсёды стараецца выконваць саюзнiцкiя дамоўленасцi. Мы нiколi не ставiлi пытанняў аб эканамiчнай палiтыцы ўнутры расiйскай дзяржавы. Мы нiколi не папракалi Расiю, iдзе яна на прыватызацыю або не», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, паводле яго слоў, апошнiм часам з расiйскага боку ўсё часцей чуваць нездавальненне наконт эканамiчнай палiтыкi, праводзiмай у краiне. «Не хочам мы пакуль прадаваць некаторую дзяржаўную ўласнасць — мы з ёю спраўляемся, тым больш гэта стратэгiчныя аб’екты», — растлумачыў беларускi лiдар. «Нашто нас да гэтага падштурхоўваць? У Беларусi сацыяльная накiраванасць эканомiкi, мы шмат робiм для людзей i лiшнюю капейку стараемся ўкласцi ў сацыяльную сферу. Наша краiна знаходзiцца ў цэнтры Еўропы, i мы бачым, як яна развiваецца», — дадаў беларускi лiдар.

Беларусы для расiян павiнны быць самым блiзкiм народам, потым — Германiя, Францыя i гэтак далей, выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, у гады вайны «мы былi на адным баку барыкады, i пра гэта забываць не трэба».

«Расiя — краiна нам не чужая — гэта наша Расiя», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што «адны з нашых самых блiзкiх, можна сказаць, родных людзей заўсёды жылi на Стаўраполлi».

Супрацоўнiцтва Беларусi i гэтага расiйскага рэгiёна цесна ажыццяўляецца яшчэ з савецкiх часоў. Звяртаючыся да губернатара, Прэзiдэнт падкрэслiў, што кiраўнiцтва края заўсёды можа разлiчваць на Беларусь. «Хоць нас i раздзяляюць тысячы кiламетраў, ведайце, што тут жывуць вашы самыя надзейныя сябры», — сказаў беларускi лiдар.

Аляксандр Чарнагораў выказаў удзячнасць Прэзiдэнту Беларусi за тое, што «прынцыпы дружбы i даверу застаюцца ў нашых адносiнах нязменнымi». Губернатар адзначыў, што Аляксандра Лукашэнку ведаюць як цвёрдага прыхiльнiка Саюзнай дзяржавы. «Вы карыстаецеся велiзарным аўтарытэтам i вялiкай любоўю ў жыхароў Стаўраполля. Думаю, у вас усё атрымаецца», — падкрэслiў кiраўнiк расiйскага рэгiёна.

Беларусь i Расiя павiнны прадоўжыць будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы, заявiў, адказваючы на пытаннi журналiстаў, губернатар Стаўрапольскага края.

«Нашы народы павiнны аб’яднацца, у гэтым сумнення няма», — падкрэслiў Аляксандр Чарнагораў.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў губернатара Стаўрапольскага края Расiйскай Федэрацыi Аляксандра Чарнагорава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика