21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Сiдорскi: «Нарматыўна-прававую базу ў сферы будаўнiцтва неабходна ўдасканалiць»

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людмiла САЦ, БЕЛТА

Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi лiчыць неабходным удасканалiць нарматыўна-прававую базу ў сферы будаўнiцтва, у тым лiку дакументы, што вызначаюць парадак правядзення неабходных працэдур, ад пачатку будаўнiцтва да ўводу аб’ектаў у эксплуатацыю i падрыхтоўкi тэхпашпарта на кватэру.

Як адзначыў Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Савета Мiнiстраў, «трэба стварыць празрыстыя, зразумелыя правiлы для ўсiх, скарацiць бюракратычную валакiту».

Ён таксама запатрабаваў да канца года вырашыць пытаннi з увядзеннем у эксплуатацыю жылля для шматдзетных сем’яў. Цяпер доля фактычнага аб’ёму ўводу такога жылля ў эксплуатацыю складае 33,1 працэнта ад гадавога задання. Для такiх сем’яў у студзенi—вераснi гэтага года пабудавана 1442 жылыя памяшканнi.

Сяргей Сiдорскi звярнуў увагу на тое, што ў рэспублiцы не выконваюцца паказчыкi па структуры жылля, якое будуецца. Нагадаем, планавалася, што ў 2006 годзе доля будаўнiцтва жылля для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, будзе складаць не менш як 60 працэнтаў ад агульнага аб’ёму. Сёння гэты паказчык знаходзiцца на ўзроўнi 50 працэнтаў.

Прэм’ер-мiнiстр Беларусi запатрабаваў ад мясцовых органаў улады актывiзаваць да канца года работу па добраўпарадкаванню аграгарадкоў. У цэлым, як паведамiў у сваiм дакладзе намеснiк прэм’ер-мiнiстра Вiктар Бура, у Беларусi ў студзенi—вераснi 2006 года ўведзена ў эксплуатацыю 3,136 млн кв.м жылля, што на 10 працэнтаў больш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года. Гэта складае 74,7 працэнта ад гадавога плана. Пры гэтым у Мiнску заданне на дзевяць месяцаў выканана толькi на 79,3 працэнта. Паводле слоў мэра сталiцы Мiхаiла Паўлава, па аб’ектыўных прычынах у Мiнску ў гэтым годзе будзе пабудавана каля 930 тыс. кв.м жылля пры плане 1070 тыс. кв.м.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi лiчыць неабходным удасканалiць нарматыўна-прававую базу ў сферы будаўнiцтва, у тым лiку дакументы, што вызнач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика