21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Права на сям’ю

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Можна бясконца казаць аб тым, што ў кожным раёне Беларусi жывуць сем’i, якiя не выконваюць свае абавязкi па выхаванню дзяцей. Можна сфармуляваць праблему прасцей — калi мацi i бацька п’юць гарэлку, не даглядаюць гаспадарку i ўвогуле кiдаюць уласнае дзiця на волю лёсу, то нiчога добрага з маленькага чалавека не атрымаецца. Амаль кожны з нас так разважае. Адказ на пытанне, чаму яшчэ засталiся ў нашай краiне «праблемныя» сем’i, атрымаць складана — у кожнага боку знойдуцца свае аргументы i прыватныя меркаваннi.

Старшыня Савета — апякун шматдзетнай сям’i

З мэтай пашукаць свой адказ на гэта пытанне карэспандэнт газеты накiраваўся ў Пухавiцкi раён. «Небяспечныя» сем’i ёсць у кожным горадзе, раёне, сельсавеце. Але трэба аддаць належнае Пухавiцкаму раёну — ён адзiн з самых паспяховых у сэнсе вырашэння пытанняў, звязаных з праблемнымi сем’ямi.

Старшыня Суцiнскага сельскага Савета Уладзiмiр Дубiна зрабiў дзейсны крок — апякае праблемную шматдзетную сям’ю. Бацькам аформiлi так званую «абмежаваную дзеяздольнасць» — гэта значыць, што ўвесь iх прыбытак размяркоўвае непасрэдна Уладзiмiр Дубiна.

— Каб мацi i бацька не выкiдвалi грошы на задавальненне сваiх «захапленняў», мы афiцыйна з’яўляемся апекунамi. Сямейны бюджэт размяркоўваем на патрэбу дзяцей. З аднаго боку, гэтыя дзеяннi абмяжоўваюць шкодныя звычкi бацькоў. З другога — дзецi зараз i накормленыя i належным чынам апранутыя, — тлумачыць старшыня. — Зараз бацькi ўзялiся за розум, i калi праз некаторы час яны цалкам выправяцца, то апякунства будзе адменена.

Яшчэ адзiн дзейсны сродак — прымусовае кадзiраванне ад алкагалiзму. Можа, мера i жорсткая, суровая, затое дзейнiчае безадмоўна, а гэта галоўнае.

— Кадзiруюць бясплатна, за кошт дзяржаўных сродкаў, — кажа Уладзiмiр Дубiна. — Прывяду прыклад. Да нас на пастаяннае месца жыхарства прыехала сямейная пара. Калi яна жыла яшчэ на старым месцы, у iншым раёне, жанчыну пазбавiлi бацькоўскiх правоў, i дзецi апынулiся ў iнтэрнаце. Уладкаваўшыся ў нашай вёсцы, маладуха не пазбавiлася ад прыхiльнасцi да «вольнага» жыцця. Давялося прымусова ехаць да ўрача-нарколага.

Гэта жанчына, якую завуць Кацярына, не так даўно нарадзiла дзiця. Вяскоўцы кажуць — ужо не п’е. Мы праверылi iнфармацыю — каля адзiнаццаці гадзiн вечара заехалi на ферму, дзе Кацярына даiла кароў. Якраз сустрэлi яе разам з мужам — збiралася дадому. Цвярозая, стомленая ад працоўнага дня. I ўсхвалявана-разгубленая, таму што зноў убачыла людзей — участковага, прадстаўнiкоў iнспекцыi па справах непаўналетнiх, старшыню Савета — якiя раней хадзiлi да яе кожны дзень, а iншым часам i па два-тры разы. «Не, хопiць ужо з нас, нагулялiся, — адказала жанчына на пытанне аб жыццi-быццi».

Працуй — чалавекам будзеш

Усе праблемы зыходзяць з сям’i. Зразумела, што дапамога праблемным сем’ям — гэта ў першую чаргу дапамога i ахова менавiта дзяцей.

Раённы камiтэт рэспублiканскага саюза моладзi распрацаваў спецыяльныя праграмы па рабоце з падлеткамi. Як патлумачыла першы сакратар БРСМ Пухавiцкага раёна Альфiя Яўфiмава, мэта дзейнасцi грамадскага аб’яднання — не толькi прафiлактычная праца з праблемнымi сем’ямi i падлеткамi, але, што самае важнае, практычная дапамога:

— Мы працуем разам з мясцовай уладай. Адна з праблем, якую вырашае саюз моладзi — працаўладкаванне дзяцей з небяспечных сем’яў. Напрыклад, летам саюз моладзi праз цэнтр занятасцi ўладкаваў такiх падлеткаў на прадпрыемствы раёна.

— I вольны час дзецi праводзiлi з карысцю, i грошы на свае патрэбы зарабiлi, — кажа Альфiя Яўфiмава. — Зараз у раёне рэалiзуецца праграма прафесiйнай арыентацыi моладзi. Па дамоўленасцi з арганiзацыямi, прадпрыемствамi, сельскiмi Саветамi падлеткi, асаблiва дзецi з няпоўных i праблемных сем’яў, змогуць азнаёмiцца з месцам пажаданай работы, прайсцi там практыку, i калi добра сябе зарэкамендуюць, за iмi будзе ўжо замацавана працоўнае месца.

Не многiя вераць, што маладым людзям, якiя паўтарылi, скажам так, няўдалы шлях бацькоў, можна дапамагчы. Але Альфiя Яўфiмава прытрымлiваецца iншага меркавання.

— Такiя маладыя людзi ў сваiм асяроддзi — у школе, прафтэхвучылiшчы, каледжы, на працы звычайна з’яўляюцца нефармальнымi лiдарамi. У кожнага з iх ёсць пэўныя здольнасцi. I наша задача — накiраваць гэтую энергiю ў патрэбны для самiх падлеткаў i грамадства накiрунак... Прывяду толькi адзiн прыклад. Вучыўся ў нас малады чалавек, таленавiты, адказны, але бацькi яго былi... з тых, каго называюць «праблемнымi». I вось разам са знаёмай, абсалютна без усякай мэты, падлетак учынiў крадзеж аўтамагнiтолы. За гэта суд яго пакараў на некалькi гадоў. Калi хлапец вярнуўся, мы дапамаглi яму ўладкавацца на працу ў сельскую мясцовасць. Сёлета, калi ў раёне ўзнагароджвалi працаўнiкоў уборачнай, гэты малады чалавек быў вызначаны адным з лепшых.

Пачынаючы з 1999 года, колькасць падлеткавых правапарушэнняў у раёне панiжаецца. Калi шэсць гадоў таму iх было 163, то з кожным годам лiчба iстотна змяншалася — зараз яна складае каля 90 злачынстваў.

Любiш дзяцей — адмаўляйся ад звычак

Перыядычна згодна са спецыяльна распрацаваным планам у раён выязджаюць рэйдавыя брыгады па «небяспечных» сем’ях. Усе такiя сем’i знаходзяцца на ўлiку, з iмi працуюць мiлiцыя, камiсiя па справах непаўналетнiх, прадстаўнiкi цэнтра занятасцi, органаў сацыяльнай абароны райвыканкама, БРСМ, педагогi... Рэйд пачынаецца ў сем-дзевяць гадзiн вечара, i часам заканчваецца далёка за поўнач.

Заходзяць у кожную хату, дзе жывуць сем’і, якія здолелі вярнуцца да нармальнага жыц-ця. А таксама і тыя сем’і, дзе гэтага яшчэ не адбылося — даведваюцца, як iдзе працэс выхавання, цi ёсць у чым-небудзь патрэба. На бацькоў, якiя вядуць асацыяльны лад жыцця, складаюцца пратаколы, якiя потым разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама. Пры кожным Савеце створана яшчэ i свая камiсiя. На старшыню сельскага Савета ўскладаецца самая галоўная роля. Хто, як не ён, лепш за ўсiх ведае жыхароў вёскi? Акрамя таго, за станам сям’i сочаць i настаўнiкi сельскiх школ. Выпадкi, калi вучань не прыходзiць на заняткi з-за хатнiх праблем, адразу ж становяцца вядомымi.

— Нягледзячы на тое, што некаторых бацькоў даводзiцца пазбаўляць правоў на выхаванне, мы робiм усё, каб дзiця засталося ў роднай хаце, — падкрэслiла намеснiк старшынi камiсii па справах непаўналетнiх Iрына Васiлеўская. — На першы раз забiраем дзяцей — дзякуючы з’яўленню ў раёне спецыяльнага прытулку гэта стала магчымым. Калi бацькi за адведзены час не выпраўляюцца, пазбаўляем iх правоў. Некаторы час таму забралi ў адной «праблемнай» мамы дзяцей, дык яна не тое што рамонт зрабiла, а кожны дзень дзяжурыла пад вокнамi прытулку, дзе знаходзiлiся малыя. Дзякуй Богу, зараз усё добра. Калi сапраўды любiш дзяцей, адмовiшся ад усiх шкодных звычак.

Пухавiцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можна бясконца казаць аб тым, што ў кожным раёне Беларусi жывуць сем’i, якiя не выконваюць свае абавязкi па выхаванню дзяцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика