21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi горад побач...

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Жыццё не тэрыторыi сельсавета, якi знаходзiцца далёка ад горада, працякае больш павольна i спакойна ў параўнаннi з прыгараднымi населенымi пунктамi. Крошынскi сельскi Савет хоць i не мяжуецца з Баранавiчамi, але калi ехаць электрычкай, то ўсяго ў адным прыпынку ад горада знаходзiцца. У Крошын дабiрацца вельмi зручна, бо электрычкi Баранавiчы—Мiнск iдуць часта i нехта прыязджае сюды на працу. А яшчэ каля Крошына, абапал чыгункi, раскiнуўся дачны пасёлак, а гэты факт таксама ўносiць ажыўленне ў мясцовае жыццё.

Калi я заглянуў у Савет, то ў кабiнеце старшынi Канстанцiна Ясюка застаў старшага ўчастковага iнспектара Алега Кавальчука. З гэтай нагоды i размова наша пайшла ў пэўным накiрунку.

— Мы сустракаемся штодня, — сказаў старшыня Савета, — даводзiцца працаваць у цесным кантакце, бо людзi, бывае, прыходзяць са сваiмi скаргамi i скандаламi ў сельсавет.

Знайсцi ўчастковага iнспектара не праблема i па звычайным тэлефоне цi мабiльным, але чалавеку iншым разам хочацца выгаварыцца i пачуць словы спачування.

Дык цi адчуваецца тут уплыў горада?

— Безумоўна, што датычыцца правапарушэнняў на тэрыторыi сельсавета, то пэўны «працэнт» iх робяць жыхары Баранавiч, i гэта зразумела, — растлумачыў Алег Кавальчук, — вельмi ж зручна наведваць вёскi, якiя знаходзяцца непадалёк ад горада.

У асноўным даводзiцца разбiрацца ў бытавых скандалах: разлад у сям’i, не падзялiлi прысядзiбны ўчастак з раднёй цi суседзямi i iншыя дробныя парушэннi. Якiя, як правiла, учыняюць адны i тыя ж людзi. Гэтыя сем’i ў сельсавеце добра ведаюць i з iмi найбольш праблем, але ж парушальнiкi спакою — свае, вясковыя. Яны навiдавоку, i разабрацца з iмi ўчастковы iнспектар можа ў любы час. А сур’ёзную праблему ствараюць злачынцы з горада.

I калi крадуць, то з размахам. Успамiнаецца, як з фермы за адну ноч выкралi пяць цялят. Сляды прывялi ў Баранавiчы, i неўзабаве некалькi жыхароў горада было асуджана.

Выкрадалi па начах кароў у вёсках Альсевiчы, Скарчава, Стайкi, i ў гэтых выпадках рабавалi не свае.

Людзi часта i самi вiнаватыя, бо лёгка пускаюць зладзеяў у хату. Або падапруць дзверы палкай — i пайшлi. Па навакольных вёсках ходзяць з таварам цыганкi — прапаноўваюць адзенне i розную дробязь, заглядваюць у хаты. Здаралася, што ў людзей прападалi грошы.

Шмат клопату з дачамi, хоць сёлета зладзеi асаблiва i не дакучалi. Тут у многiм вiнаваты i самi дачнiкi. На адзiн бок чыгункi яны арганiзавалi варту, а на другi — усе дачы самi па сабе. А зладзеям вельмi зручна — пад’ехаў на электрычцы, ускочыў у адну дачу, у другую — ухапiў нешта i праз гадзiну на электрычцы з’ехаў у горад. Многа дач пустуючых — гаспадары састарэлi цi ўжо здаволiлiся з лецiшча.

Калi па выхадных у клубе праводзяцца дыскатэкi, то сюды прыязджае моладзь з горада — дзецi i ўнукi мясцовых жыхароў, але трэба прызнаць, што для Крошына правапарушэннi непаўналетнiх не з’яўляюцца тыповымi. На тэрыторыi сельсавета амаль няма i кiнутых дзяцей ды i пазбаўленне бацькоўскiх правоў тут — як выключэнне. Факт, безумоўна, станоўчы, бо ў многiх сельсаветах у гэтым плане вялiкая праблема.

Трэба сказаць, што i кiраўнiцтва РАУС наведвае сiстэматычна сельсаветы раёна. Вядзе прыём жыхароў, разбiраецца ў iх пытаннях.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё не тэрыторыi сельсавета, якi знаходзiцца далёка ад горада, працякае больш павольна i спакойна ў параўнаннi з прыгараднымi населенымi пунктамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика