Плюс празрыстасць, мiнус манiпуляцыi
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Віцебскай вобласці працягваецца падрыхтоўка да правядзення выбараў у мясцовыя Саветы
У размове з нашым карэспандэнтам начальнiк упраўлення арганiзацыйна-кадравай работы Вiцебскага аблвыканкама Iосiф Бакевiч адзначыў: «Усяго ў Прыдзвiнскiм краi на будучых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў трэба будзе сфармiраваць 241 Савет. У тым лiку 200 — сельскiх, 12 — пасялковых, 3 — гарадоў раённага падпарадкавання (Дзiсна, Новалукомль, Барань), 21 — райсавет, 4 — гарадскiя Саветы (у Вiцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы), а таксама абласны Савет. Iнтарэсы выбаршчыкаў будуць прадстаўляць 3659 народных выбраннiкаў. Адна з асаблiвасцяў наступных выбараў — у вялiкай падрыхтоўчай рабоце, у якой удзельнiчаюць тысячы чалавек: толькi членаў камiсiй будзе больш за 12 тысяч. I пакуль што цяжка ўявiць, колькi кандыдатаў будуць змагацца за дэпутацкiя пасведчаннi. Паводле слоў Iосiфа Бакевiча, ужо створаны тэрытарыяльныя i акруговыя камiсii. А да 27 лiстапада, згодна з планам, зацверджаным Цэнтрвыбаркамам, будуць сфармiраваныя ўчастковыя камiсii. На Вiцебшчыне iх колькасць — каля тысячы. — Што датычыцца членаў партый у тэрытарыяльных выбарчых камiсiях, то большасць з iх з КПБ — 11, ёсць 1 прадстаўнiк ад Аграрнай партыi, 1 — ад Рэспублiканскай партыi працы i справядлiвасцi, 1 — ад Лiберальна-дэмакратычнай партыi... У акруговых камiсiях — 31 актывiст з КПБ. Вылучалiся таксама члены Рэспублiканскай партыi працы i справядлiвасцi i Аб’яднанай грамадзянскай партыi, але ж пры гэтым былi парушаны адпаведныя патрабаваннi заканадаўства аб выбарах... — Улiчваючы змяненнi, якiя датычацца падвядзення вынiкаў галасавання ў першым туры — па большасцi галасоў, аддадзеных за таго цi iншага кандытата, — працаваць членам камiсiй, напэўна, будзе значна лягчэй? — Выбары пакажуць. Але ж не трэба забываць, што i перавыбары не выключаюцца. Напрыклад, калi безальтэрнатыўны кандыдат не набярэ большасцi галасоў (50 працэнтаў плюс 1 голас). У такiм выпадку давядзецца зноў праводзiць выбары. Яны павiнны фiнансавацца ўжо з мясцовых бюджэтаў... А вось што застанецца нязменным — дык гэта адкрытасць, «празрыстасць» выбараў. Тут нiчога з часам не змяняецца: на ўчастках заўсёды былi спiсы кандыдатаў, бюлетэнi для галасавання i скрынкi. I адсутнiчалi «манiпуляцыi» на карысць асобных кандыдатаў. Галоўнае, каб нашы землякi праявiлi сваю грамадзянскую актыўнасць i прыйшлi на выбарчыя ўчасткi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскай вобласці працягваецца падрыхтоўка да правядзення выбараў у мясцовыя Саветы |
|