21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi трэба дэпутату iсцi... У камунальнiкi?

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

АЎТАРЫТЭТЫ

Таццяна Мальчэўская — дэпутат Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў. Першы тэрмiн яе грамадскай дзейнасцi блiзiцца да завяршэння. Апошнiя месяцы яна старалася дарабiць тое, што абяцала сваiм выбаршчыкам. У адным са шматпавярховых дамоў на яе ўчастку людзi сказалi: спадзяёмся, што будзеце ўдзельнiчаць у чарговых выбарах. Прыемна пачуць, што ацанiлi тваю грамадскую дзейнасць. Для сябе вырашыла: калi будзе вылучацца на другi тэрмiн, то ў перадвыбарнай праграме стаўку зробiць на ўдасканаленне камунальнай службы горада.

Таццяна Васiльеўна — настаўнiца, выкладае гiсторыю ў СШ № 16. У школе яе цэняць як работнiка, у гарадскiм Савеце — як дэпутата. Старшыня гарсавета Вiталь Сiвакоў характарызуе Мальчэўскую найлепшым чынам.

— Шмат працавала па зваротах выбаршчыкаў. Часта выступала з запытамi на сесiях, удзельнічала ў абмеркаваннi праблем, якiя выносiлiся на пасяджэннi прэзiдыумаў i сесiй гарсавета. Гэта па яе iнiцыятыве добраўпарадкавалi вулiцы Хiгрына, Пагранiчную, Пушкiна, Кiрава.

Вiталь Аляксандравiч успомнiў таксама, як у першы год дэпутацтва Таццяна Васiльеўна дабiлася добраўпарадкавання iнтэрната iнструментальнага завода.

Доўгi час скардзiлiся жыльцы iнтэрната на дрэнны стан памяшканняў унутры i непрыглядны выгляд ўсяго будынка звонку. Гарадскiя ўлады парэкамендавалi адмiнiстрацыi прадпрыемства навесцi парадак. Тыя спаслалiся на адсутнасць сродкаў. Справа зрушылася з месца толькi тады, калi Мальчэўская некалькi разоў сустрэлася з адмiнiстрацыяй ды двойчы iнiцыiравала вынясенне гэтай праблемы на сесiю гарсавета.

Жыхары вулiцы Дамiнiканскай у сваю чаргу расказалi, што дэпутат прыклала нямала намаганняў, каб перасялiць жыльцоў з непрыгоднага для пражывання барака.

Падводзячы рысу пад чатырохгадовым шляхам дэпутацкай дзейнасцi, Таццяна Васiльеўна вызначае ролю народнага выбраннiка як пасрэднiка памiж прадстаўнiкамi ўлады i жыхарамi акругi. Дэпутат унiкае ў скаргi i прапановы выбаршчыкаў, намагаецца вырашыць iх з дапамогай камунальных службаў i ўладных структур. Чым больш актыўна дэпутат працуе, тым менш скаргаў у рэспублiканскiя органы.

Таццяна Васiльеўна ўспамiнае:

— Са скаргамi выбаршчыкi звярнулiся да мяне ў першы ж тыдзень пасля выбрання дэпутатам. Трэба было дапамагчы жыльцам аднаго дома выпампаваць ваду з падвала, жыльцам другога — пасадзейнiчаць у рамонце даху, трэцяга — паклапацiцца, каб паставiлi новыя дзверы ў пад’ездзе i г.д. Большасць скаргаў ад выбаршчыкаў датычылася работы камунальных службаў i павiнны былi вырашацца адпаведнымi структурамi. Але я абiвала парогi домаўпраўлення, часта сустракалася з начальнiкам, разам з iм iшла да людзей, каб упэўнiцца ў неадкладнасцi рэагавання.

Дэпутату давялося на працягу чатырох гадоў працаваць у цесным кантакце з ЖЭУ. Але...

— Толькi пазнаёмлюся з начальнiкам ЖЭУ, абмяркую з iм скаргi маiх выбаршчыкаў, як ён праз месяц ужо звальняецца. I зноў даводзiцца наладжваць кантакты ўжо з новым кiраўнiком. Тое ж i з галоўным iнжынерам, i спецыялiстам па рабоце з жыльцамi.

Пры такой цякучасцi кадраў у ЖЭУ не можа быць планамернай работы са зваротамi жыльцоў i аператыўнага рэагавання на скаргi. У вынiку такая дзейнасць дэпутата — пасрэднiка памiж жыльцамi i камунальнiкамi — вельмi напружвае. I не хапае сiл i часу, каб справiцца з усiмi скаргамi. Ды, вiдаць, i не трэба ўсё на сябе браць.

Таццяна Васiльеўна пашырыла кола памочнiкаў. Напрыклад, за кошт старэйшых па дому. Яны ж могуць весцi улiк скаргаў жыльцоў, кантраляваць, цi выкананы работы сантэхнiкам, слесарам, арганiзаваць суботнiк, каб прыбраць дваровую тэрыторыю i пасадзiць кветкi. З гэтых актывiстаў можна стварыць савет мiкрараёна i праз яго вырашаць праблемы добраўпарадкавання тэрыторыi. Такая форма грамадскага самакiравання жылымi дамамi ёсць у некаторых гарадах нашай рэспублiкi, ва Украiне, у Расii. У Оршы дэпутатам чарговага склiкання трэба будзе гэты вопыт выкарыстоўваць больш актыўна.

Дарэчы, большасць скаргаў, што атрымлiваюць дэпутаты горада, датычацца камунальных праблем. Таму на сесiях, прэзiдыумах гарадскога Савета дэпутатаў штогод i па некалькi разоў узнiмалiся пытаннi па рабоце прадпрыемства камунальнай гаспадаркi. За гэты час змянiлася некалькi генеральных дырэктараў прадпрыемства. Але бачна, што дэпутатам чарговага склiкання яшчэ хопiць работы на гэтай нiве.

Таццяна Мальчэўская ўпэўнена: дэпутат будзе паспяхова працаваць у тым выпадку, калi пражывае на адной тэрыторыi са сваiмi выбаршчыкамi. Тады ён будзе на сабе адчуваць усе недахопы ў арганiзацыi бытавога, сацыяльнага, камунальнага абслугоўвання i зможа хоць нейкую частку iх «знiмаць» пры садзейнiчаннi мясцовых уладаў. А пераквалiфiкавацца ў камунальнiка народнаму выбраннiку ўсё ж нельга. Бо за што ж тады атрымлiваюць заробак работнiкi ЖЭУ?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна Мальчэўская — дэпутат Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў. Першы тэрмiн яе грамадскай дзейнасцi блiзiцца да завяршэння. Апошнiя месяцы яна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика