Адноўлены «Будаўнiк» прыняў першую гульню
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Пасля рэканструкцыi ў Салiгорску зноў прыняў балельшчыкаў гарадскi стадыён «Будаўнiк», якi зараз разлiчаны на 4200 наведвальнiкаў. Зараз ён адпавядае ўсiм патрабаванням УЕФА i таму можа праводзiць не толькi матчы нацыянальнага ўзроўню, але i гульнi мiжнароднага маштабу.
На адноўленым стадыёне ўсталявалi новыя пасадачныя месцы, памяшканнi пад трыбунамi перапланаваны — там з’явiлiся сучасныя душавыя, пакоi для суддзяў, урачоў. Пачалi працаваць дзве вялiкiя спартыўныя залы, над верхам арэны ўзвялi дах-казырок. Акрамя рэканструкцыi самога стадыёна, у спартыўны комплекс уключаны i новы трохпавярховы адмiнiстрацыйны будынак з памяшканнямi для прыёмаў i канферэнцый. На «Будаўнiку» зараз ёсць ложы для VIP-персон i для прэсы. Як падкрэслiў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч падчас урачыстага адкрыцця стадыёна, у цэнтральнай вобласцi вялiкая ўвага надаецца развiццю спорту i фармiраванню ў людзей здаровага ладу жыцця. Гэта будзе рабiцца i ў далейшым. На рамонт спатрэбiўся адзiн год, агульны кошт работ склаў больш за 7 мiльярдаў рублёў. Ужо ў дзень адкрыцця на спартыўнай арэне прайшоў футбольны матч заключнага, 26-га тура вышэйшай лiгi чэмпiянату краiны памiж барысаўскiм «БАТЭ» i салiгорскiм «Шахцёрам». На ўласным новым полi перамаглi гаспадары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля рэканструкцыi ў Салiгорску зноў прыняў балельшчыкаў гарадскi стадыён «Будаўнiк», якi зараз разлiчаны на 4200 наведвальнiкаў |
|