А. Лукашэнка: «Беларускi хакей не павiнен замыкацца ў рамках краiны»
У Беларусi сёння надаецца павышаная ўвага развiццю хакея. Пра гэта заявiў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камiтэта Дзяржаўнай Думы па фiзкультуры, спорту i справах моладзi, прэзiдэнтам Федэрацыi хакея Расii Уладзiславам Траццяком.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь у свой час засталася практычна на перыферыi хакея. «Цяпер мы зрабiлi проста масiраваную атаку на хакей. У нас будуюцца лядовыя палацы, укладваюцца вялiкiя сродкi ў развiццё хакея, i мы хацелi б бачыць вынiк», — падкрэслiў Прэзiдэнт. Беларускi хакей не павiнен замыкацца ў рамках краiны. «Калi хакей замкнуць у рамках Беларусi, з гэтага нiчога не атрымаецца. Хакей павiнен развiвацца, i iгракi павiнны быць iнтэрнацыяналiзаваны, яны павiнны гуляць у моцных лiгах», — сказаў Прэзiдэнт. Ён таксама выказаў пажаданне, каб у Расii не забывалi пра беларускiх хакеiстаў, адзначыўшы, што нашы спартсмены прытрымлiваюцца такога ж стылю гульнi, як i расiйскiя. На думку беларускага лiдара, калi дзесяткi два хлопцаў будуць гуляць у расiйскiх камандах, «то гэта будзе нядрэнна». Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што, у сваю чаргу, у Беларусi таксама будзе рабiцца для расiйскага хакея ўсё, што спатрэбiцца. У Беларусi зацiкаўлены пераняць вопыт па падрыхтоўцы варатароў у такога вядомага спартсмена, як Уладзiслаў Траццяк. Адзначаючы высокi прафесiйны ўзровень праслаўленага хакеiста, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што «ў свеце наогул спартсменаў такiх няма». «Хацелася б з вас «выцягнуць» больш ведаў i для нашага хакея ў плане варатарскага майстэрства», — сказаў Прэзiдэнт. «Мы хацелi б, каб Вашы веды, якiя Вы прыкладаеце ў Расii, распаўсюджвалiся i на нашых спартсменаў. Нам бы вельмi хацелася, каб цяпер Вы i як палiтык, i асаблiва як былы iгрок, былi блiжэй да нашай краiны», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусi Уладзiслава Траццяка вельмi добра ведаюць, любяць, паважаюць i цэняць. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi сёння надаецца павышаная ўвага развiццю хакея. Пра гэта заявiў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камiтэта Дзяржаўнай Думы па фiз
|
|