Iльготы па зямельнаму падатку сям’i, на жаль, няма нiякай
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Iрына Францаўна Гарбачэўская жыве ў вёсцы Граўжышкi Ашмянскага раёна. Яна — шматдзетная мацi, разам з мужам Анатолем Iванавiчам выхоўвае траiх дзяцей. Праўда, старэйшы сын i дачка — ужо фактычна самастойныя людзi: 19-гадовы юнак вучыцца ў тэхнiкуме, 18-гадовая дзяўчына — у сталiчным унiверсiтэце (абое на платнай форме навучання). З бацькамi пражывае толькi адзiн непаўналетнi малодшы сын.Заяўнiца недзе прачытала, што як шматдзетная мацi яна мае льготу па выплаце зямельнага падатку. Да таго ж яе муж — лiквiдатар, мае льготы ў адпаведнасцi з артыкулам 19 закона, якi датычыцца «чарнобыльцаў». «Летась зямельны падатак мы заплацiлi, нi з кiм не спрачалiся. Сёлета з сельсавета зноў даслалi такое ж паведамленне. Але цi павiнны мы плацiць гэты падатак насамрэч?» Павiнны, Iрына Францаўна. Як патлумачыў нам начальнiк iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Ашмянскаму раёну Андрэй Гладкi, у адпаведнасцi з iнструкцыяй Мiнiстэрства па падатках i зборах аб парадку вылiчэння i выплаты зямельнага падатку фiзiчнымi асобамi, iльгота сапраўды прадастаўляецца шматдзетным сем’ям, якiя маюць траiх i больш (увага!) непаўналетнiх дзяцей. У вас жа, як вы самi заўважылi, толькi адзiн сын яшчэ вучыцца ў школе. Што датычыцца льготы па выплаце зямельнага падатку фiзiчнымi асобамi, якiя былi адселены з забруджаных зон у чыстыя раёны, дык яна прадастаўляецца на працягу трох гадоў пасля прыняцця рашэння аб адсяленнi. Ваша сям’я пражывае ў Ашмянскiм раёне больш вышэйназванага тэрмiну. Дадзеныя моманты рэгламентуюцца адпаведна п. 9.3 i п. 9.5 главы 5 памянёнай iнструкцыi мiнiстэрства. Усё вышэйсказанае датычыцца прысядзiбнага ўчастка плошчай адзiн гектар, зямельны падатак на якi складае 40 тысяч рублёў. Аднак агульная сума падатку, якi трэба заплацiць заяўнiкам, — 88 тысяч рублёў. Бо 48 тысяч рублёў бярэ сельсавет за пашу для кароў (па 24 тысячы за рагулю). Iльготы па выплаце гэтых грошай няма нiкому, i пенсiянерам, да прыкладу, таксама. Калi адказ нашых заяўнiкаў не задаволiў, яны могуць самастойна звярнуцца ў мясцовую падатковую iнспекцыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iрына Францаўна Гарбачэўская жыве ў вёсцы Граўжышкi Ашмянскага раёна. Яна — шматдзетная мацi, разам з мужам Анатолем Iванавiчам выхоўвае траiх дзяцей
|
|