Адкрыццё адкладзена
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Адкрыццё помнiка класiку беларускай лiтаратуры Янку Купалу на Кутузаўскiм праспекце ў Маскве, запланаванае на 10 лiстапада, у чарговы раз адкладзена.
Бронзавы манумент амаль сямiметровай вышынi, створаны сямейным тандэмам беларускiх скульптараў Льва i Сяргея Гумiлеўскiх, планавалася адкрыць яшчэ ў вераснi 2004 года. Аднак з-за непрадбачаных ускладненняў цырымонiя была перанесеная на больш познi тэрмiн. Скульптурная кампазiцыя складаецца з постацi паэта ў поўны рост, кургана i крынiчкi. Янка Купала са скрыжаванымi на грудзях рукамi абапiраецца на вясковы плот, упрыгожаны лiсцем папарацi. Курган, на якiм змешчаны помнiк, акружаны блокамi з шэрага гранiту — яны падымаюцца ўступамi наверх i як быццам служаць рэчышчам крынiчкi. Гэты помнiк павiнен стаць падарункам Мiнска расiйскай сталiцы. Папярэдне ўрачыстая цырымонiя адкрыцця перанесена на 28 лiстапада.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыццё помнiка класiку беларускай лiтаратуры Янку Купалу на Кутузаўскiм праспекце ў Маскве, запланаванае на 10 лiстапада, у чарговы раз адкладзена |
|