21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад якасцi працы — да якасцi жыцця

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрапейскi тыдзень якасцi

У 40-я i 50-я гады мы шмат гаварылi аб героях вайны. У 60-я гады ўзорамi для пераймання сталi касманаўты. Цяпер часцей можна пачуць аб лiдарах у галiне якасцi, паколькi iх уклад у эканомiку любой дзяржавы становiцца ўсё больш значным.

Форд, Мэры Кэй, LG — гэтымi i многiмi iншымi iмёнамi названа лепшая сусветная прадукцыя, гэта сапраўды героi. Яны прыйшлi да такой славы таму, што ўлiчвалi запыты спажыўца i ўвасаблялi задумы ў вытворчасць, у вынiку спажывец купляў той выраб, якi яго задавальняў.

Поспех продажу на рынку залежыць не толькi ад таго, у якой ступенi якасць прадукцыi адпавядае стандартам, што дзейнiчаюць у краiне, але i ад таго, наколькi рэальна яе ўспрымае i ацэньвае пакупнiк. Якасць мае рашаючае значэнне, вызначае сутнасць бiзнэсу, яго накiрунак i шанцы на поспех.

Сёння ад умення ўпраўляць якасцю i забяспечваць якасць залежыць узровень жыцця чалавека, нацыянальнае багацце i прэстыж дзяржавы.

Вось чаму з 1989 года па iнiцыятыве Еўрапейскай арганiзацыi кожны другi чацвер лiстапада адзначаецца Сусветны дзень якасцi. У гэты дзень у большасцi дзяржаў свету праводзяцца мерапрыемствы, мэта якiх — прадэманстраваць значнасць якасцi прадукцыi i паслуг у забеспячэннi годнага жыцця грамадзян i ўстойлiвага развiцця краiн.

З сярэдзiны 90-х гадоў у рамках Сусветнага дня якасцi штогод праводзiцца Еўрапейскi тыдзень якасцi. У 2006 годзе Сусветны дзень якасцi адзначаецца пад дэвiзам «Якасць у Еўропе: лепшы вопыт — для лепшага жыцця». У iм выказана iмкненне правесцi шырокi абмен вопытам у дасягненнi высокай якасцi ва ўсiх галiнах эканомiкi i сацыяльнай сферы, у вытворчай дзейнасцi i ва ўпраўленнi, i паставiць на службу грамадству ўсё лепшае, што назапашана ў гэтай вобласцi.

Сёння прадпрыемствы iмкнуцца выжыць у вострай канкурэнтнай барацьбе. Умовы гэтай канкурэнтнай барацьбы пастаянна мяняюцца i робяцца больш жорсткiмi, мяняецца сам рынак. Ён становiцца перанасычаным, i патрабаваннi да якасцi тавараў i паслуг узмацняюцца. А што ж далей? А далей — таксама якасць, але толькi яшчэ «больш якасная».

Чалавецтва на зыходзе кожнага стагоддзя падводзiць вынiкi i задумваецца аб будучым. I хоць зразумела, што межы стагоддзяў умоўныя, ад спакусы прагнозу цяжка ўстрымацца. Ды i ўсе акалiчнасцi падштурхоўваюць да гэтага. Прачытайце шматлiкiя публiкацыi ў самых розных часопiсах, паслухайце даклады на канферэнцыях, пагаварыце з суайчыннiкамi i замежнымi калегамi — i вы ўбачыце, што цяпер адбываецца фармiраванне крытэрыяў новай навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi, якая стане адной з першых у ХХI стагоддзi, i якой суджана ў значнай ступенi змянiць аблiчча сусветнай цывiлiзацыi. За смугой часу цяжка разгледзець словы на шматлiкiх лозунгах, але, вiдаць, часцей за ўсё сустракаецца слова «якасць», хоць, канешне, сустракаюцца i iншыя заклiкi.

Усякая глабальная навукова-тэхнiчная рэвалюцыя разварочваецца адначасова па многiх накiрунках, пераўтвараючы ўсе сферы жыцця i дзейнасцi чалавецтва.

Разгледзiм перамены, якiя iдуць паралельна ў: працэсах вытворчасцi; адносiнах памiж людзьмi ў працэсе вытворчасцi; арганiзацыйных структурах; адносiнах памiж арганiзацыямi.

У сферах вытворчасцi свет стаiць перад тварам адмовы ад масавай вытворчасцi, якая сфармiравалася яшчэ ў канцы ХIХ—пачатку ХХ стагоддзя пад уплывам Ф. Тэйлара пры актыўным удзеле такiх выдатных асоб, як Г. Форд i iншыя.

Кола гiсторыi робiць чарговы абарот. На змену масавай вытворчасцi iдзе новы тып вытворчасцi, якi прынцыпова мяняе саму мэту вытворчага працэсу.

Тут традыцыйная задача выпуску большай колькасцi аднатыпных вырабаў, якiя адпавядаюць патрабаванням часу (з iх спажывец павiнен выбраць тое, што падыходзiць для яго) замяняецца задачай вытворчасцi менавiта такога вырабу, якi патрэбны гэтаму спажыўцу, у канкрэтным аб’ёме i ў патрэбны час. Iншымi словамi, адбываецца вяртанне да ўмельца-рамеснiка, якi вырабляе спецыяльна для канкрэтнага заказчыка патрэбны менавiта яму выраб. Але гэтае вяртанне адбываецца на сучасных тэхнiчным i тэхналагiчным узроўнях, калi ўмелец-рамеснiк ператвараецца ў прафесiянала-многастаночнiка i з дапамогай сучасных тэхналагiчных магчымасцяў i на сучасным абсталяваннi вырабляе iндывiдуальна арыентаваную прадукцыю. Ды i сам рамеснiк працуе не адзiн, а ў камандзе. Такi падыход патрабуе значна меншых iнвестыцый для дасягнення эквiвалентнага або нават лепшага эфекту, чым пры масавай вытворчасцi. Акрамя таго, тут бачна яўная рэсурсазберагальная накiраванасць.

Варта разумець, што справа не зводзiцца толькi да арганiзацыi вытворчасцi па гэтай схеме. Неабходна пераасэнсаваць логiку i тэхналогiю вытворчасцi, што непазбежна вядзе да перамен ментальнасцi, або, як цяпер часта гавораць, да змянення культуры арганiзацыi.

У сферы вытворчых адносiнаў адбываецца адмова ад камандна-адмiнiстрацыйнай структуры ўзаемаадносiнаў i пераход да сiстэмы супрацоўнiцтва: «Мы разам робiм адну справу». Прычына зусiм не ў якiмсьцi новым усплёску чалавекалюбства, хоць у гэтым i не было б нiчога дрэннага. Цiск жорсткага канкурэнтаздольнага рынку на вытворцу так хутка ўзмацняецца, што ўжо цяпер становiцца невыносным для ўсё большай колькасцi фiрмаў.

У гэтых умовах прадпрыемствы не могуць дазволiць «разбазарвання», неэфектыўнага выкарыстання чалавечага патэнцыялу. Абучэнне ўсiх супрацоўнiкаў становiцца абавязковым элементам дзейнасцi арганiзацыi. Яно павiнна забяспечваць на справе рэалiзацыю прынцыпу бесперапыннага ўдасканалення. Але i гэтага мала. Чалавек — iстота творчая. Таму важна, каб у яго не было бяздумнай механiчнай працы, якая вымотвае. Важна даць творчую прастору, тады ён «зверне горы». Значным з’яўляецца менавiта творчы элемент, заключаны ў строгiя рамкi актуальных праблем арганiзацыi.

Вядома, наколькi важная роля арганiзацыйных структур у бiзнэсе. Але было незразумела, як гэтыя структуры ўзаемадзейнiчаюць з патрабаваннямi забеспячэння якасцi прадукцыi i паслуг. З аднаго боку, заўсёды iснавала тэндэнцыя да ўзбуйнення арганiзацый. У большай арганiзацыi больш рэсурсаў рознага роду, моцны ўплыў i г.д. З другога боку, малыя фiрмы на практыцы аказалiся больш гiбкiмi. У iх няма абюракрачвання тэхналогiй i працэдур прыняцця рашэнняў. Спалучэнне арыентацыi на спажыўца з уцягненнем персаналу прывяло да стварэння праектнага стылю кiравання.

Iдэалогiя ўпраўлення бiзнэсам, пабудаваная на вышэйзгаданых прынцыпах, апiсаная ў англамоўнай лiтаратуры, атрымала назву (TQM) Total Quality Managment. У айчыннай лiтаратуры апошнiм часам з’яўляецца iнфармацыя аб метадах i iдэях TQM. Цi можна на падставе ўсяго, што адбываецца ў свеце, зрабiць якiя-небудзь агульныя накiды заўтрашняга развiцця? Справа рызыкоўная, але ўсё ж... Вiдаць, свет уступае ў новую эру развiцця.

Падобна, што новая эпоха запатрабуе ад чалавецтва значна большай iнтэграванасцi, чым калi б то нi было раней. Ужо цяпер гавораць, што на зямлi няма нiводнага легкавога аўтамабiля, цалкам вырабленага намаганнямi адной краiны. Гэта прымушае пра многае задумацца, не забываючыся аб тым, што глабальная палiтычная i эканамiчная перспектыва звязана з iнтэграцыяй Рэспублiкi Беларусь у мiжнародную эканамiчную прастору. А сфармiраваная своечасова прынцыпова новая нацыянальная сiстэма стандартызацыi ў РБ — гэта вынiк перамен у беларускай эканомiцы, развiцця рынкавых адносiнаў i знешнеэканамiчных аперацый, зняцця лiшнiх бар’ераў, падрыхтоўкi ўступлення Беларусi ў Сусветную Гандлёвую Арганiзацыю.

Даводзiцца прызнаць, што роля дзяржавы i нацый на сусветнай арэне пачынае мяняцца. Зразумела, што такое развiццё прывядзе да павышэння ролi мiжнародных i мiжнацыянальных абменаў iдэямi, чаму ў немалой ступенi спрыяе такое дасягненне, як Iнтэрнэт.

Ёсць падставы меркаваць, што будзе мець працяг бурнае развiццё ў распрацоўцы мiжнародных стандартаў у галiне якасцi, якое хвалюе ўсе дзяржавы. Узросшая патрэбнасць усiх дзяржаў ва ўкараненнi мiжнародных стандартаў IСО-9000 дала ў Рэспублiцы Беларусь станоўчыя вынiкi, таму што ўкараненне менавiта гэтых стандартаў падштурхоўвае прадпрыемствы iмкнуцца да таго, каб атрымлiваць высокiя вытворчыя вынiкi з найменшымi затратамi. А гэта не што iншае, як змяншэнне сабекошту прадукцыi, знiжэнне цаны i ў вынiку — паляпшэнне якасцi жыцця людзей.

Мiкалай ВАСIЛЕЎСКI,

дырэктар Лiдскага цэнтра стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 40-я i 50-я гады мы шмат гаварылi аб героях вайны. У 60-я гады ўзорамi для пераймання сталi касманаўты. Цяпер часцей можна пачуць аб лiдарах у галiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика