Не разбураць, а будаваць
БЕЛТА
Беларусь прапануе афармляць рашэннi кiраўнiкоў дзяржаў СНД у выглядзе мiжнародных дагавораў. Аб гэтым заявiў 16 лiстапада спiкер Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Генадзь Навiцкi ў Санкт-Пецярбургу на 27-м пленарным пасяджэннi Мiжпарламенцкай асамблеi СНД. «Усе рашэннi саветаў кiраўнiкоў дзяржаў i кiраўнiкоў урадаў павiнны афармляцца шляхам заключэння мiжнародных дагавораў з абавязковай трансфармацыяй iх у нацыянальныя прававыя акты», — сказаў Генадзь Навiцкi. Адносна далейшага лёсу СНД Рэспублiка Беларусь прытрымлiваецца цвёрдай пазiцыi, якую сфармуляваў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрамi замежных спраў краiн СНД у Мiнску 16 кастрычнiка 2006 года: Беларусь не будзе ўдзельнiчаць у разбуральных тэндэнцыях на постсавецкай прасторы i настойлiва заклiкае прытрымлiвацца гэтага прыкладу астатнiя дзяржавы, нагадаў Генадзь Навiцкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь прапануе афармляць рашэннi кiраўнiкоў дзяржаў СНД у выглядзе мiжнародных дагавораў. Аб гэтым заявiў 16 лiстапада спiкер Савета Рэспублiкi Нац
|
|