Хроніка апошніх падзей
Кiсенджэр не верыць у перамогу ЗША ў Iраку
Ваенная перамога Злучаных Штатаў у Iраку немагчыма. З такой заявай выступiў былы дзяржсакратар ЗША Генры Кiсенджэр. «Калi пад перамогай разумець устанаўленне iракскага ўрада, здольнага стрымаць грамадзянскую вайну на тэрыторыi ўсёй краiны, то я ўпэўнены, што гэта немагчыма», заявiў Кiсенджэр. На думку былога кiраўнiка амерыканскага знешнепалiтычнага ведамства, для дасягнення прагрэсу ў рэгiёне адмiнiстрацыя ЗША павiнна ўступiць у дыялог з суседзямi Iрака, у тым лiку з Iранам. Больш таго, Кiсенджэр прапанаваў склiкаць мiжнародную канферэнцыю па iракскай праблеме пры ўдзеле пастаянных членаў Савета бяспекi ААН i ўсiх краiн рэгiёна. Нагадаем, што Генры Кiсенджэр быў адным з iдэолагаў вайны ў В’етнаме. Акрамя таго, ён кансультаваў Джорджа Буша па iракскай праблеме. ЦРУ: IРАН НЕ IМКНЕЦЦА ДА СТВАРЭННЯ ЯДЗЕРНАЙ БОМБЫ Белы дом атрымаў новую справаздачу ЦРУ пра тое, што Iран не мае нiякай сакрэтнай праграмы стварэння ядзернай зброi, сцвярджае вядомы амерыканскi журналiст Сеймур Херш. Нягледзячы на гэта, адмiнiстрацыя Джорджа Буша не адмаўляецца ад магчымасцi нанесцi ваенны ўдар па Iрану, пiша Хорш у часопiсе The New Yorker. Больш таго, паводле слоў журналiста, ЗША i Iзраiль ужо праводзяць на тэрыторыi Iсламскай Рэспублiкi Iран сумесныя падрыўныя аперацыi. Паколькi яны лiчацца «ваеннымi аперацыямi», Белы дом не абавязаны паведамляць пра iх амерыканскаму Кангрэсу. Мэта аперацый, на думку журналiста, — змена рэжыму ў Iране. ЗАХОП ШКОЛЫ Ў ГЕРМАНII: АДЗІН ЧАЛАВЕК ЗАГIНУЎ, ВОСЕМ — АТРЫМАЛI РАНЕННI Учора ранiцай невядомы ўварваўся ў адну са школ гарадка Эмсдэтэн i адкрыў стральбу. У вынiку iнцыдэнту адзiн чалавек загiнуў i восем, сярод якiх шасцёра дзяцей, атрымалi раненнi рознай ступенi цяжкасцi. Паводле слоў прадстаўнiка палiцыi, невядомы меў з сабой прыстасаванне, падобнае на выбуховае ўстройства. Пасля правядзення спецаперацыi, усе заложнiкi былi вызвалены. Злачынца загiнуў. Аднак пакуль не паведамляецца, што стала прычынай яго смерцi. Паводле папярэднiх звестак, школу захапiў яе былы вучань — 18-гадовы малады чалавек. АК ПРЫЗНАНЫ ЛЕПШАЙ СТРАЛКОВАЙ ЗБРОЯЙ ХХ СТАГОДДЗЯ Тэлеканал Military Channel на падставе апытання амерыканскiх i брытанскiх ваенных i экспертаў па ўзбраенню склаў рэйтынг лепшай стралковай зброi за апошнiя сто гадоў. Усе мадэлi атрымлiвалi ацэнку па пяцi катэгорыях: дакладнасць агню, баявая эфектыўнасць, арыгiнальнасць канструкцыi, зручнасць абслугоўвання i працягласць службы. Лiдарам ва ўсiх катэгорыях, за выключэннем дакладнасцi, стаў легендарны «Калашнiкаў» — АК-47. Аўтамат, створаны ў 1947 годзе i выпушчаны 75-мiльённым «тыражом», i сёння стаiць на ўзбраеннi дзесяткаў армiй свету (у тым лiку i беларускай). Другое месца ў рэйтынгу заняла амерыканская аўтаматычная вiнтоўка М-16, створаная ў 60-я гады мiнулага стагоддзя. На трэцяй пазiцыi размясцiлася брытанская вiнтоўка SMLE 1916 года, якая стала асноўнай зброяй армiй брытанскай Садружнасцi напрыканцы Першай i ў Другой сусветных войнаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваенная перамога Злучаных Штатаў у Iраку немагчыма. З такой заявай выступiў былы дзяржсакратар ЗША Генры Кiсенджэр
|
|