21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тры перыяды «Юнацтва»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Шайбу, шайбу!

За Кантынентальны кубак з 5 па 7 студзеня 2007 года ў Секешфехервары (гэты венгерскi горад прымае фiнал трэцi год запар) будуць спаборнiчаць расiйскi «Авангард», фiнскi «Iльвес», венгерскi «Алба Волан» i беларускае «Юнацтва». У адрозненне ад iншых прадстаўнiкоў квартэта мiнчане змагалiся за адзiную пуцёўку ў паўфiнальных матчах, што праходзiлi днямi ў сталiчным Палацы спорту. Дарэчы, «Юнацтва» змагло прабiцца ў фiнал толькi з трэцяй спробы (дагэтуль каманда не праходзiла далей паўфiналу).

МIНIМАЛЬНЫ РЫВОК

У першы дзень турнiру чакалася сустрэча з аўстрыйскiм «Рэд Булам». Галоўны трэнер зальцбургскай каманды, швед Хардзi Нiльсан, хоць i iмкнуўся пераканаць журналiстаў, што не помнiць старых крыўдаў, а тым больш Уладзiмiра Копаця, якi на Алiмпiядзе-2002 дапамог нацыянальнай зборнай Беларусi сенсацыйна перамагчы шведскую дружыну (Нiльсан тады яе трэнiраваў), планаваў расправiцца з беларусамi i вывесцi сваю каманду ў суперфiнал. Аднак гэтыя планы змянiў хуткi гол Уладзiслава Клачкова. Гульня так i завяршылася з мiнiмальным лiкам — 1:0. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi настаўнiк сапернiкаў прызнаўся, што, калi быць шчырым, «Юнацтва» выглядала мацней, таму гэта перамога справядлiвая. Мiхаiл Захараў, канешне ж, радаваўся першаму рыўку да пуцёўкi ў фiнал, але на яго твары чыталася хваляванне: у той жа дзень казахстанскi «Казахмыс» выйграў у кiеўскага «Сокала» з вялiкай перавагай — 6:2.

РАЗГРОМ

Кiеўскi «Сокал» i ў суботу выглядаў на лёдзе як сапраўдная скарбонка для здабычы ачкоў. На гэты раз на ўкраiнскую «птушку» палявалi беларусы, якiя «абскубалi» яе так, як нiхто iншы — 7:2. У саставе мiнчан вызначылiся Мiкелiс Рэдлiх (тройчы), Андрэй Кавалёў (двойчы), Сяргей Шыткоўскi i Яўген Крывамаз. «На вынiк паўплывала траўма нашага асноўнага галкiпера, — паведамiў настаўнiк «Сокала» Аляксандр Сеўканд. — Калi iгракi даведалiся, што будзе гуляць дублёр, хоць i таленавiты, яны вельмi засмуцiлiся». Дарэчы, у варотах «Юнацтва» на матч з кiяўлянамi выйшаў Павел Бяссонаў, але той «зламаўся» ў час сустрэчы, таму, як i ў матчы з «Рэд Булам», далей абараняць «рамку» мiнчан стаў Сцяпан Гарачэўскiх.

У другi дзень спаборнiцтваў казахi зноў нагадалi аб сваiм намеры перамагчы на мiнскiм турнiры: учарашняга працiўнiка «Юнацтва» яны «парвалi» яшчэ з большым лiкам, чым украiнцаў, — 7:2. Нават трэнер сталiчнай дружыны заўважыў, што ў казахаў ён не бачыць нiводнага слабага месца. «Адзiнае, што нам дазволiць выйграць, гэта добрая падтрымка гледачоў, — канстатаваў Мiхаiл Мiхайлавiч.

ПЕРАМОГА «НА ФЛАЖКУ»

У нядзелю кiеўскi «Сокал» зноў стаў ахвярай сапернiкаў. Аўстрыйцы адыгралiся на ўкраiнцах за ўсе свае паражэннi — 6:3. У вынiку «Сокал» заняў на турнiры самае апошняе месца з «абаранкай» у кiшэнi. «Рэд Бул» стаў трэцiм з 3 ачкамi ў сваiм актыве. Аднак прысутных не столькi хвалявала становiшча гэтых каманд у паўфiнале, колькi барацьба «Казахмыса» i «Юнацтва», якiя павiнны былi паставiць кропку на мiнскiм лёдзе.

Два перыяды на табло красавалiся нулi. Толькi ў трэцiм казахстанская каманда выкарыстала сваю перавагу i закiнула шайбу. У беларусаў заставалася вельмi мала часу, каб адыграцца. За некалькi хвiлiн да заканчэння матча асабiста мне ўзгадалася паражэнне нашай нацыянальнай зборнай на турнiры ў Рызе, калi падначаленыя Мiхаiла Захарава страцiлi магчымасць трапiць на Алiмпiяду. Не ведаю, адкуль у мяне ўзнiкла ўпэўненасць у тым, што на гэты раз iгракi Мiхаiла Мiхайлавiча будуць змагацца да апошняй секунды. Трыбуны крычалi: «Шайбу! Шайбу!». Аптымiзм усяляў i вялiкi плакат з надпiсам «Расфарбуем перамогу чырвона-сiнiмi колерамi». I «Юнацтва» здолела-такi «на флажку» зраўняць лiк. «Снайперам» аказаўся ветэран каманды Андрэй Кавалёў. У авертайме па-спрынтарску спрацаваў Iгар Андрушчанка — 2:1.

Калi пасля матча я пацiкавiлася ў нападаючага, наколькi складана было закiнуць шайбу ў такой напружанай сiтуацыi, Iгар прызнаўся: «Я ж усё рабiў на аўтаматызме i вялiкiх эмоцыях. Вера ў перамогу аказалася мацнейшай за ўсе iншыя абставiны».

Андрэй Кавалёў растлумачыў сваё адчайнае ўзяцце варотаў тым, што ў яго, «старычка», проста не магло больш быць шанца выйсцi ў фiнал, таму i змагаўся да апошняга: «Я верыў у нашу каманду, ды i «Юнацтва» вядома як каманда з характарам. Нам было сапраўды цяжка, але матывацыя ў нас аказалася большая — пры родных i сябрах мы проста не маглi прайграць». «Мы ж гулялi не толькi за мiнскае «Юнацтва», але i за нашу краiну, пры вялiкай падтрымцы трыбун», — не хаваў радасцi Сяргей Шыткоўскi.

Мiнчане, нягледзячы на ўсе перашкоды, занялi на турнiры першае месца (8 ачкоў). Казахi адсталi на адно i сталi другiмi. Дарэчы, сярод лепшых iгракоў паўфiнальных матчаў аказалiся галкiпер «Юнацтва» Сцяпан Гарачэўскiх i абаронца Алег Лявонцьеў. Лепшымi нападаючым i бамбардзiрам турнiру быў названы iгрок «Казахмыса» Леў Крутахвостаў, а яго каманда атрымала прыз за чэсную гульню (у казахаў менш за астатнiх штрафных хвiлiн).

Паводле слоў Мiхаiла Захарава, у фiнале «Юнацтва» будзе змагацца толькі за перамогу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За Кантынентальны кубак з 5 па 7 студзеня 2007 года ў Секешфехервары (гэты венгерскi горад прымае фiнал трэцi год запар) будуць спаборнiчаць расiйскi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика