21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб атрымаць iльготны крэдыт, давядзецца некалькi гадоў пастаяць у чарзе

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 287-17-41

Мая дачка — мацi-адзiночка. Знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi да трох гадоў. Стаiць у сельвыканкаме ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Цi можа яна атрымаць субсiдыю для куплi кватэры? Якiя дакументы для гэтага трэба? Зараз дачка прапiсана ў хаце брата.

Такое пытанне паступiла да нас з Ашмянскага раёна ад мацi 20-гадовай дзяўчыны (дакладны адрас i прозвiшча па просьбе заяўнiкаў не ўказваем). Квалiфiкаваную i аператыўную кансультацыю па гэтай набалелай для сям’i праблеме па просьбе рэдакцыi аказала галоўны спецыялiст аддзела будаўнiцтва i жыллёва-камунальнай гаспадаркi Ашмянскага райвыканкама Галiна Яшына. Папярэдне яна падрабязна вывучыла ўсю патрэбную iнфармацыю ў дачыненнi да дзяўчыны.

— Так, зараз яна пражывае ў доме брата — хаце 1918 года пабудовы. Аднак гэта жыллё не можа быць прызнаным непрыдатным для пражывання. У сельвыканкаме дзяўчына стаiць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў з сярэдзiны студзеня гэтага года. Як i любы iншы грамадзянiн, яна мае права на атрыманне субсiдыi, але памер яе будзе невялiкiм — 30 працэнтаў ад таго нарматыву, на якi можна разлiчваць (для грамадзян, якiя састаялi на ўлiку да 5 гадоў). Справа ў тым, што ёсць прамая залежнасць ад працягласцi знаходжання на ўлiку i памерам субсiдыi. Максiмальны яе памер — 50 працэнтаў — атрымлiваюць грамадзяне, якiя пражываюць у сельскай мясцовасцi i знаходзяцца на ўлiку як маючыя патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў 15 i больш гадоў, адпаведна, стаяць у чарзе трэба як мiнiмум з 1995 года, — патлумачыла Галiна Уладзiмiраўна.

Якое можа быць выйсце? З аднаго боку, канешне, можна было б паспрабаваць узяць крэдыт на капiтальны рамонт, рэканструкцыю таго дома, дзе зараз пражывае дзяўчына. Але зрабiць гэта — як уласнiк — можа толькi брат. Калi ж права ўласнасцi ён, напрыклад, перадасць сястры, яе аўтаматычна здымуць з чаргi на паляпшэнне жыллёвых умоў. З iншага боку, яна тады зможа атрымаць, у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 75, iльготны крэдыт для правядзення рамонту (як уласнiк жылля, якi прапiсаны i пастаянна пражывае ў населеным пункце з колькасцю насельнiцтва да 20 тысяч чалавек). Умовы крэдыту: да 10 гадоў пад 3 працэнты гадавых.

— Штогод у нашым раёне ўзводзiцца адзiн шматпавярховы дом — 40—50 кватэр. З наступнага года плануецца будаваць штогод па два шматпавярховыя дамы, — працягвае Галiна Яшына. — Для людзей, якiя стаяць на ўлiку як маючыя патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, цалкам рэальна атрымаць iльготны крэдыт на 40 гадоў пад 3 працэнты гадавых. Канешне, першы ўзнос — 5 працэнтаў ад кошту жылля — давядзецца ўносiць за кошт уласных сродкаў, але, пагадзiцеся, новая кватэра i адрамантаваны дом — не адно i тое ж. Тым больш што пры будаўнiцтве аднапакаёвай кватэры дзяўчыне не трэба будзе плацiць за лiшнiя метры.

Адзiнае, што можа засмуцiць нашых заяўнiкаў — зараз будуюцца чаргавiкi 2002—2003 гадоў. А значыць, як нi круцi, дзяўчыне ўсё адно трэба некалькi гадоў пастаяць у чарзе. З iншага боку, цi такая гэта ўжо вялiкая праблема для 20-гадовага чалавека? Галоўнае, каб у перспектыве была вырашана адна з самых галоўных для кожнага чалавека жыццёвых праблем, праўда?!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка — мацi-адзiночка. Знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi да трох гадоў. Стаiць у сельвыканкаме ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Цi мо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика