21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мiнску два падатковыя iнспектары прыгавораны за хабарнiцтва да 9 гадоў пазбаўлення волi

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алег ЛIЦКЕВIЧ, БЕЛТА

У Мiнску два падатковыя iнспектары прыгавораны за хабарнiцтва да 9 гадоў пазбаўлення волi. Аб гэтым паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь.

Крымiнальная справа была ўзбуджана ў адносiнах да iнспектараў падатковай iнспекцыi Кастрычнiцкага раёна Мiнска, якiя абвiнавачвалiся ў атрыманнi $10 тыс. за неўнясенне ў акт праверкi выяўленых парушэнняў заканадаўства. З улiкам цяжару ўчыненага злачынства пракурорам раёна быў санкцыянаваны арышт абвiнавачваных. Судом яны былi прызнаны вiнаватымi ў iнкрымiнуемых iм дзеяннях, i абодва асуджаны да працяглага тэрмiну пазбаўлення волi. Прыгавор уступiў у законную сiлу.

За аналагiчнае злачынства да 6 гадоў пазбаўлення волi асуджаны старшы iнспектар падатковай iнспецыi Баранавiчаў. За ўзнагароду ў памеры $150 ён не склаў пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi ў дачыненнi да грамадзянiна, якi не прадаставiў дэкларацыю аб даходах, атрыманых ад продажу аўтамабiляў.

Як адзначаюць у рэспублiканскай пракуратуры, указаныя факты не адзiнкавыя. У гэтым годзе пракуратурай Мiнска ўзбуджаны яшчэ тры крымiнальныя справы ў адносiнах да падатковых iнспектараў.

Усяго за 10 месяцаў 2006 года ў рэспублiцы зарэгiстравана 2980 злачынстваў, звязаных з карупцыяй. З iх 922 злачынствы звязаны з хабарнiцтвам. Больш за ўсё выпадкаў карупцыi выяўлена ў галiнах, якiя маюць дачыненне да гандлёвага абслугоўвання, прамысловай вытворчасцi i сельскай гаспадаркi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску два падатковыя iнспектары прыгавораны за хабарнiцтва да 9 гадоў пазбаўлення волi. Аб гэтым паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика