21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтаадказчык

ЖОРСТКА СЦЕЛЕ...

У маiм аўтамабiлi чатыры падушкi бяспекi. Не разумею, навошта мне i пасажырам яшчэ прышпiльвацца рамянямi бяспекi?

Iнга Забродская, Рэчыца

Прышпiльвацца рамянямi бяспекi жыццёва неабходна. Мяркуйце самi. Падушка бяспекi падчас аварыi вылятае з хуткасцю больш за 300 кiламетраў у гадзiну. Калi вадзiцель i пасажыры не прышпiлены, то нiшто не стрымлiвае iнерцыйны рух цел насустрач «паветранаму снараду». Нягледзячы на мяккасць падушкi, пры сутыкненнi з ёй можна атрымаць сур’ёзныя раненнi. Такая ж пагроза iснуе, калi вадзiцель сядзiць занадта блiзка ад руля цi лiтаральна вiсiць на iм. Увогуле нават пры правiльных паводзiнах у аўтамабiлi падчас «працы» падушкi бяспекi вадзiцель i пасажыры адчуваюць моцную нагрузку на барабанныя перапонкi, бо, як сведчаць даследаваннi, усяго за 0,04 секунды аб’ём салона змяншаецца на 200—250 лiтраў.

Але найбольшую небяспеку ўяўляе «паветраная падушка» для дзяцей. Таму настойлiва рэкамендуецца не размяшчаць дзiцячыя крэслы ў салоне аўто на сядзеннi, абсталяваным падушкай бяспекi.

Аўтагараскоп

САЧЫЦЕ ЗА САМААДЧУВАННЕМ

На працягу гэтага тыдня захаваецца высокая верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў.

22 лiстапада. У гэты дзень толькi добра прадуманыя справы, у тым лiку i паездкi, будуць мець вялiкi поспех. Выпрабаванне магчымасцяў свайго аўтамабiля якiм-небудзь арыгiнальным спосабам можа быць небяспечным для сябе i iншых удзельнiкаў дарожнага руху. У другой палове дня варта праявiць больш пiльную ўвагу да паводзiнаў дзяцей на дарозе. Вялiкая верагоднасць узнiкнення непаладак у электраабсталяваннi.

23 лiстапада. Эмацыйны фон дня небяспечны для тых, хто не ўмее цi не жадае трымацца дыстанцыi ў аўтамабiльнай плынi. Непрыемнасцi чакаюць на дарозе вадзiцеляў, якiя не вельмi добра валодаюць майстэрствам бяспечнага кiравання i маюць цьмянае разуменне аб тэхнiчных магчымасцях транспартнага сродку.

Вельмi важна паклапацiцца пра добры агляд дарогi.

24 лiстапада. Да гэтага дня мэтазгодна прымеркаваць пачатак падарожжа, бо яно будзе паспяховым, асаблiва ў кампанii. Эмацыйны фон дня даволi спакойны, прыдатны для навучання, таму можна папрактыкавацца ў тэхнiцы кiравання аўтамабiлем на слiзкай дарозе.

Неадэкватная рэакцыя магчыма толькi ў хворых людзей. Неабходнасць прыёму лекаў у гэты дзень сама па сабе сведчыць, што трэба ўстрымацца ад кiравання аўтамабiлем, а калi гэта немагчыма, то праявiць максiмальную асцярожнасць.

25 лiстапада небяспеку на дарозе могуць стварыць веласiпедысты i матацыклiсты, а таксама аматары пасваволiць за рулём транспартнага сродку. Вялiкiя цяжкасцi будуць мець няўпэўненыя цi нявопытныя вадзiцелi. Вельмi небяспечна садзiцца за руль у стане нервовага i фiзiчнага перанапружання. Калi без прыёму заспакаяльных сродкаў, асаблiва тых, якiя выклiкаюць санлiвасць i замаруджваюць рэакцыю, нельга абысцiся, то выбiрайце месца пасажыра. У другой палове дня пешаходы, асаблiва дзецi, павiнны быць надзвычай уважлiвымi i пiльнымi.

26 лiстапада ўпэўнена ехаць па выбранаму маршруту могуць толькi вадзiцелi з цудоўнай рэакцыяй, здольныя iмгненна знайсцi выйсце з крытычнай сiтуацыi. Для астатнiх удзельнiкаў дарожнага руху дзень вельмi небяспечны. Перавышэнне хуткасцi недапушчальна.

Найбольшую небяспеку прадстаўляюць сабой людзi, якiя перажываюць унутраны крызiс.

Аўтасэрвiс

VOLKSWAGEN СПЯШАЕЦЦА НА ДАПАМОГУ

Прыемны сюрпрыз чакае беларусаў, якiя набудуць аўтамабiль Volkswagen у афiцыйных дылераў гэтага канцэрна.

Уладальнiкі такiх аўтамабiляў на працягу ўсяго гарантыйнага тэрмiну, а гэта цэлых 2 гады, будуць мець магчымасць атрымаць бясплатную дапамогу ў выпадку непрадбачаных сiтуацый у дарозе. У прыватнасцi, беларускiя дылеры Volkswagen акажуць дапамогу па эвакуацыi аўтамабiля ў выпадку паломкi цi аварыi, i нават выедуць да клiента, у якога раптоўна скончылася ў дарозе палiва.

Аўтакур’ёз

ЗНАКАВЫЯ ЖАНЧЫНЫ

Мунiцыпальны савет iспанскага горада Фуэнлабрада прыняў рашэнне размясцiць на адпаведных дарожных знаках i сiгналах святлафора замест «бясполых чалавечкаў» сiлуэты жанчын. Дэпутаты прадумалi ўсё да дробязяў. Знакавыя жанчыны павiнны быць апрануты ў спаднiцы, а валасы сабраны ў хвосцiк.

А вось у некаторых гарадах Бельгii, Вялiкабрытанii, Германii i Данii ўвогуле вырашылi адмовiцца ад дарожных знакаў. З наступнага года там пачнецца эксперымент па адмове ад дарожных знакаў, якiх, на думку спецыялiстаў занадта многа на еўрапейскiх дарогах, што прыводзiць да псiхiчных расстройстваў вадзiцеляў.

Аўтадаследаванне

АВАРЫЙНЫЯ НАТАШЫ

Наташы наводзяць жах на брытанскiх аўтастрахаўшчыкоў. Вось ужо трэцi год запар, як сведчаць даследаваннi, жанчыны з такiм iмем найчасцей трапляюць у аварыi. I гэта пры тым, што на туманным Альбiёне Наташа — не самае распаўсюджанае iмя.

Дарэчы, сярод мужчын самым аварыйным аказалася iмя Габрыель.

Аўтадарогi

СУМНАЕ ЛIДАРСТВА «ЛЕНЫ»

«Тытул» самай дрэннай ў свеце дарогi, паводле водгукаў наведвальнiкаў сайта Autospies.com, атрымала расiйская федэральная траса «Лена», якая звязвае Маскву i Якуцк. Падчас дажджу гэтая дарога пераўтвараецца ў сапраўдную дрыгву для аўтамабiляў.

Аўтажарт

— Якi ж рускi не любiць хуткай язды?

— Той, хто з пахмелля разам з жонкай i цешчай едзе працаваць на лецiшча .Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маiм аўтамабiлi чатыры падушкi бяспекi. Не разумею, навошта мне i пасажырам яшчэ прышпiльвацца рамянямi бяспекi?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика