Кантрабандны тытунь
Аляксандр ПУКШАНСКI
Сёлета супрацоўнiкi мiлiцыi Вiцебшчыны ўжо затрымалi больш як 580 тысяч пачкаў тытунёвых вырабаў, якiя нелегальна былi ўвезены на тэрыторыю нашай рэспублiкi. Агульны кошт кантрабанднага тытуню перавышае 570 мiльёнаў беларускiх рублёў.
Вязуць цыгарэты з Расii, дзе кошт на iх нiжэйшы. Так, на дарозе Язярышча—Гарадок у Гарадоцкiм раёне нядаўна спынiлi «Фольксваген», на якiм беспрацоўны мясцовы жыхар перавозiў з Расii 4,8 тысячы пачкаў цыгарэт без акцызных марак. Праз дзень на Дубровеншчыне затрымалi беспрацоўнага з Брэстчыны, якi нелегальна перавозiў каля 3,5 тысячы пачкаў цыгарэт. Барацьба з кантрабандыстамi працягваецца штодзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета супрацоўнiкi мiлiцыi Вiцебшчыны ўжо затрымалi больш як 580 тысяч пачкаў тытунёвых вырабаў, якiя нелегальна былi ўвезены на тэрыторыю нашай рэсп
|
|