Калi дом дабудаваныКватэрнае пытанне Гадоў 15 таму, застаўшыся адна, наша матуля вельмi хацела пераехаць блiжэй да раднi, на цэнтральную сядзiбу калгаса. Магчымасцi для гэтага былi: ад цёткi ў спадчыну засталася хацiнка. Але паколькi яна была вельмi старая i маленькая, мы, дзецi, знеслi яе, побач узвялi новы цагляны дом.Так здарылася, што дабудаваць яго мы не паспелi — не стала для каго, потым не было грошай i часу. Зараз — дом амаль гатовы. Падкажыце, што трэба зрабiць, каб аформiць яго дакументальна? В.А., Мiнск. Як патлумачылi спецыялiсты камiтэта па маёмасцi, для таго, каб зарэгiстраваць указаны жылы дом, неабходна спачатку звярнуцца ў сельскi выканаўчы камiтэт па месцы яго знаходжання для атрымання даведкi аб фактычнай эксплуатацыi ў якасцi аднакватэрнага або блакiраванага жылога дома i прыналежнасцi фiзiчнай асобе капiтальнага будынка, калi жылы дом быў пастаўлены на ўлiк у органе рэгiстрацыi i тэхнiчнай iнвентарызацыi або ў сельскiм (пасялковым) Савеце да 8 верасня 1999 г., або рашэння аб магчымасцi эксплуатацыi жылога дома па прызначэнню, калi дом быў пабудаваны пазней. Затым трэба звярнуцца ў арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй па месцы знаходжання жылога дома з заявай аб правядзеннi тэхнiчнай iнвентарызацыi i вырабе тэхнiчнага пашпарта на жылы дом i аб дзяржаўнай рэгiстрацыi яго стварэння i ўзнiкнення права ўласнасцi на яго. Да заявы аб дзяржаўнай рэгiстрацыi неабходна прыкласцi: пашпарт або iншы дакумент, якi засведчыць асобу; пiсьмовую згоду паўналетнiх дзеяздольных грамадзян, якiя пражываюць сумесна з уласнiкам i маюць права карыстання жылым домам, на ажыццяўленне дзяржаўнай рэгiстрацыi, калi такiя грамадзяне пражываюць у доме; дакумент, якi пацвярджае ўнясенне платы за ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гадоў 15 таму, застаўшыся адна, наша матуля вельмi хацела пераехаць блiжэй да раднi, на цэнтральную сядзiбу калгаса. Магчымасцi для гэтага былi: ад цё
|
|