21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Укрываем вiнаград

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб вiнаград радаваў ураджаем, яго неабходна ўкрываць на зiму. Рабiць гэта, калi кусты растуць у адкрытым грунце, трэба абавязкова. Нават калi проста зняць лазу з апор i апусцiць яе на зямлю, не ўкрываючы нiчым, вынiк будзе станоўчы.

Спачатку неабходна выдаліць тонкiя, слабыя, нявыспелыя, часам — сухiя парасткі.

Самы просты i эфектыўны спосаб укрыцця — зямля. Зняты з апор прышпiлены куст трэба прысыпаць спачатку слоем зямлi ў 10—15 см, а ў канцы лiстапада—пачатку снежня павялiчыць гэты слой да 25—30 см. Такое двухразовае ўкрыццё неабходнае для таго, каб унутры, дзе знаходзiцца лаза, тэмпература паступова апусцiлася крыху нiжэй 0 градусаў. Пад такой «коўдрай» куст не прамерзне пры маразах да 15—20 градусаў.

Але ў гэтага спосабу ёсць i недахопы. Гэта вялiкi аб’ём земляных работ, агаленне каранёў раслiн (бо зямлю хутчэй за ўсё трэба будзе браць з мiжрадкоўяў), веснавыя дадатковыя клопаты — давядзецца, вызвалiўшы раслiну, разроўнiваць зямлю пад кустом.

Яшчэ адзiн спосаб укрыцця — саломай цi пiлавiннем. Слой iх павiнен быць пад кустом не менш чым 30—40 см (першапачатковы — 15—20 см). Вясной гэтыя ўкрыўныя матэрыялы можна пакiнуць пад раслiнамi як мульчу. Недахоп гэтага спосабу — магчымасць пранiкнення да лазы мышэй, якiя пашкодзяць яе.

Некаторыя вiнаградары выкарыстоўваюць для ўкрыцця апалае лісце. Але тут ёсць адзiн вельмi негатыўны момант: апалае лiсце — лепшы прыстанак для шкоднiкаў. Вялiкая верагоднасць знаходжання ў iм i ўзбуджальнiкаў хвароб.

Можна ўкрываць вiнаград лапнiкам слоем 30—40 см, але не ў кожнага ёсць магчымасць мець такую колькасць лапнiку.

Таксама можна выкарыстоўваць камбiнаваныя ўкрыццi. Напрыклад, абкласцi лазу саломай у 10—15 см, а зверху насыпаць зямлю цi торф; прысыпаць вiнаград зямлёй слоем у 10—15 см, а зверху — слой у 30 см саломы, пiлавiння, апалага лiсця; спачатку лапнiк слоем у 5—10 см, а потым — зямля, торф цi салома.

Калi ж выпадзе шмат снегу, вельмi добра ўцяплiць вiнаград яшчэ i iм.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб вiнаград радаваў ураджаем, яго неабходна ўкрываць на зiму. Рабiць гэта, калi кусты растуць у адкрытым грунце, трэба абавязкова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика