Карысная айва
Поўная назва гэтай раслiны — айва японская, цi хенамелес. Айву называюць яшчэ «беларускiм лiмонам». Завезлi айву калiсьцi з Кiтая. Гэта раслiна вышынёй да 1 м з алiўкава-зялёнымi раскiдзiстымi галiнкамi. Лiсце цёмна-зялёнае, блiскучае, знiзу — светлае.
Вельмi прыгожыя буйныя кветкi айвы. Цвiце яна ў маi. Плады вельмi арыгiнальнай формы: ад рэпападобных i акруглых да грушападобных, зялёна-жоўтыя. Паспяваюць яны ў канцы верасня—пачатку кастрычнiка. Пры аптымальнай агратэхнiцы куст хенамелесу дае да 5 кг пладоў. Айва японская дастаткова зiмаўстойлiвая. Дзякуючы распасцёртаму размяшчэнню галiнак i нiзкаму росту нават у маласнежныя зiмы яна не пашкоджваецца маразамi. Айва вельмi цiкавая як дэкаратыўная раслiна. Ярка-чырвоныя кветкi, якiя з’яўляюцца ранняй вясной, надаюць кусту даволi дэкаратыўны выгляд. Цудоўна выглядае хенамелес у групах на газоне, як адзiнкавая раслiна, а таксама ў якасцi нiзкай жывой агароджы. Куст добра пераносiць стрыжку. Пры абрэзцы трэба выдаляць слабаразвiтыя, сухiя i старыя галiнкi. Пры гэтым раслiне можна надаць любую форму: шарападобную, прамавугольную i iнш. Айву японскую можна вырошчваць i як пладовую культуру. Яе плады валодаюць тонкiм пяшчотным пахам i кiслым смакам. Хенамелес размнажаецца насеннем, каранёвымi парасткамi, адводкамi, дзяленнем куста i зялёнымi чаранкамi. Для паляпшэння дэкаратыўнага эфекту айву японскую можна прывiць на штамбе вышынёй 1—1,5 м. У якасцi прышчэпы можна выкарыстоўваць iргу, глог, грушу, рабiну звычайную. З пладоў айвы атрымлiваюцца духмяныя сок i кампот, залацiстае варэнне. Можна выкарыстоўваць iх i ў лекавых мэтах. Яны карысныя як мачагонны, агульнаўмацавальны сродак. Валодаюць i антыбактэрыяльнымi ўласцiвасцямi. Пры захворваннях органаў дыхання, бранхiяльнай астме карысна есцi 3 разы на дзень па 100 г свежых, печаных, вараных пладоў. Тым, хто пакутуе ад запораў, дапаможа айвовае варэнне, асаблiва яно эфектыўнае з мёдам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поўная назва гэтай раслiны — айва японская, цi хенамелес. Айву называюць яшчэ «беларускiм лiмонам»
|
|