Жыхары заплацяць за капрамонт 20 млрд рублёў
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
На абслугоўваннi камунальнiкаў у цэнтральным рэгiёне знаходзiцца каля 11 мiльёнаў квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Сёлета запланавана капiтальна адрамантаваць 60 тыс. кв. метраў жылфонду. Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела жыллёвай гаспадаркi i добраўпарадкавання Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi» Антанiна Гур’янава, за студзень—верасень пасля капрамонту ў эксплуатацыю ўведзена 47 тыс. кв. метраў жылля. Адначасова праводзяцца работы i па цеплавой рэабiлiтацыi будынкаў. Асноўная крынiца фiнансавання капiтальнага рамонту — адпаведныя адлiчэннi насельнiцтва. Калi бюджэтныя выдаткi сёлета складуць каля 5 мiльярдаў рублёў, то жыхары павiнны пералiчыць 20 млрд рублёў. Паводле слоў Антанiны Гур’янавай, тут узнiкаюць цяжкасцi, паколькi пэўная частка плацяжоў уносiцца несвоечасова. Таксама складанае пытанне — цеплавая мадэрнiзацыя дамоў, падчас якой праводзiцца ўсталяванне двухсхiльнага даху, замена вокнаў i ўваходных дзвярэй у пад’ездах, а таксама ўцяпленне вонкавых сцен. На Мiншчыне такiя работы сёлета мяркуецца выканаць на 17 тыс. кв. метраў жылля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На абслугоўваннi камунальнiкаў у цэнтральным рэгiёне знаходзiцца каля 11 мiльёнаў квадратных метраў агульнай плошчы жылля |
|